Іван Фёдаравіч Бурлака
Іван Фёдаравіч Бурлака (29 лістапада 1922, с. Бярозаўка, Краснаградскі раён, Харкаўская вобласць — 19 студзеня 1975) — беларускі архітэктар.
Іван Фёдаравіч Бурлака | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1975 (52 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Гомель і Брэсцкая вобласць |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1950 годзе. Працаваў у Гомельскім абласным аддзеле па справах архітэктуры, Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1968 па 1975 гады — начальнікам архітэктурна-будаўнічага сектара абласных майстэрняў Гомельграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Член КПСС з 1974 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954, з В. С. Бурлака), мікрараёнаў № 1, 2 па Рэчыцкай шашы (1960, 1963), Дом палітасветы (1970—1973) у Гомелі, планіроўка населеных пунктаў калгасаў Брэсцкай вобласці (1957), генпланы Добруша (1957), Рагачова (1960), Чачэрска (1962) Гомельскай вобласці.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Валянцінай Савічнай Бурлака. Меў дачку Алену (у замужжы Жукава)[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1945), медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Бурлака Иван Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)