Перайсьці да зьместу

Яўхім Кіпель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўхім Кіпель

лац. Jaŭchim Kipiel
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1895(1895-12-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 ліпеня 1969(1969-07-27) (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак публіцыст, пэдагог, палітык, палітычны актывіст, біёляг, настаўнік
Навуковая сфэра палітычная дзейнасьць[d][1] і біялёгія[1]
Месца працы
Сябра ў Беларуская цэнтральная рада і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі
Дзеці Вітаўт Кіпель
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кіпель.

Яўхі́м Яўсе́евіч Кі́пель (Крыптанімы: К-ль; Я.К-ль; 7 студзеня 1896 паводле новага стылю, Байлюкі, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласьці — 27 ліпеня 1969) — беларускі грамадзкі дзяяч, пэдагог, актывіст беларускай дыяспары ў ЗША.

З 1915 году быў удзельнікам Першай сусьветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 году ваяваў у шэрагах Чырвонай арміі. Браў удзел у паседжаньнях Усебеларускага зьезду Саветаў у Смаленску, дзе была абвешчаная БССР.

З 1921 году ў Менску, сябар Навукова-тэрміналягічнай камісіі пры Наркамасьвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 19221927 выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Менску. З 1926 году сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульту, адначасова лектар на пэдкурсах у Менску. Са студзеня 1928 году асьпірант БДУ, у кастрычніку 1929 году выключаны па ідэалягічных матывах. З сакавіка 1930 году выкладчык Менскіх пэдкурсаў пры пэдтэхнікуме.

Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 году па справе «Саюза вызваленьня Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 сакавіка 1931 высланы ў Налінск Вяцкай вобласьці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў сьнежні 1935; асуджаны на 5 гадоў лягераў. Вызвалены ў сьнежні 1940 году. Пасьля вызваленьня настаўнічаў у Саратаве.

Напачатку 1942 году мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня 1942 году ў Менску. Працаваў у Інспэкцыі беларускіх школ над падрыхтоўкай школьных падручнікаў і праграмаў ды старшынстваваў, быў у Беларускай народнай самапомачы (нацыянальная арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі). Рэдагаваў газэту «Голас вёскі». З 1944 быў кіраўніком навуковага аддзелу Беларускай Цэнтральнай Рады, старшыня II Усебеларускага Кангрэсу. У 1944 годзе сям’я Кіпеляў выехала на Захад. Зь сярэдзіны 1944 году ў Нямеччыне. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лягеры «Зь іхняга раю».

З 1950 году ў ЗША, з 1951 году ўваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, стварыў Аб’яднаньне беларускіх вязьняў савецкіх канцлягераў, быў ініцыятарам стварэньня Беларускай народнай партыі. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку.

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). У 1989 годзе Вярхоўны суд БССР прыняў пастанову аб рэабілітацыі . У 1999 у Нью-Ёрку выйшла кніга ўспамінаў Яўхіма Кіпеля «Эпізоды».

Сын — Вітаўт Кіпель.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]