Сяргей Чэрнік
Сяргей Чэрнік | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 ліпеня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 85 кг[3] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Шахцёр Салігорск | |
Нумар | 32 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2013 | Нёман Горадня | 98 (0) |
2014—2016 | БАТЭ | 65 (0) |
2016—2019 | Нансі | 44 (0) |
2019 | БАТЭ | 7 (0) |
2020 | Іртыш Паўладар | 2 (0) |
2020 | Гарадзея | 5 (0) |
2021— | Шахцёр Салігорск | 55 (0) |
Зборныя | ||
2013—2021 | Беларусь | 23 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сярге́й Ві́ктаравіч Чэ́рнік (нарадзіўся 20 ліпеня 1988 году, Горадня, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец ДЮСШ Лунны і гарадзенскай СДЮШАР-6. У 2005—2009 гадах выступаў за дубль гарадзенскага «Нёману», упершыню згуляў у Найвышэйшай лізе ў 2010 годзе. У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам «Нёману». Хутка стаў адным з найлепшых брамнікаў нацыянальнага чэмпіянату, некалькі разоў прызнаваўся найлепшым гульцом каманды ў сэзоне. У лютым 2013 году быў на праглядзе ў клюбе расейскай Прэм’ер-лігі «Растоў», але ў выніку вярнуўся ў Горадню. Паводле вынікаў сэзону 2013 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.
1 студзеня 2014 году стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[5]. Пачатак сэзону 2014 году прапусьціў праз траўмы, але потым замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка барысаўчанаў і захаваў месца ў браме да сканчэньня сезону, не зважаючы на шэраг няўдалых матчаў. Выдатна пачаў сэзон 2015 году, калі не прапускаў на цягам першых 10 матчаў чэмпіянату. 22 чэрвеня 2015 году ўсталяваў рэкорд па працягласьці сэрыі без прапушчаных мячоў у чэмпіянаце Беларусі — 1073 хвіліны (папярэднім рэкордам, 1016 хвілінаў, з 13 чэрвеня 2010 году валодаў Сяргей Верамко)[6].
У чэрвені 2016 году перайшоў у францускі клюб «Нансі», зь якім падпісаў кантракт на тры гады[7]. У складзе «Нансі» ня здолеў стаць першым нумарам, звычайна чаргаваўся ў браме з Гі Н’Дзі Асэмбэ, часам прыцягваўся да матчаў другой каманды. Паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў «Нансі» страціў месца ў Лізе 1, аднак Чэрнік працягнуў абараняць колеры клуба ў Лізе 2. У траўні 2019 году стала вядома, што беларускі брамнік па заканчэньні кантракта пакідае «Нансі»[8]. У чэрвені 2019 году трэнаваўся зь «Іслаччу»[9]
У ліпені 2019 году падпісаў кантракт з БАТЭ[10]. У складзе барысаўчанаў чаргаваўся на полі з Антонам Чычканам. У студзені 2020 году далучыўся да казаскага клюбу «Іртышу»[11]. Згуляў за каманду ў двух матчах, а ў траўні 2020 году «Іртыш» абвесьціў аб расфармаваньні[12], у выніку брамнік застаўся без каманды. У верасьні 2020 года далучыўся да «Гарадзеі»[13]. У сьнежні 2020 году падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[14]. У сэзоне 2021 году быў другім брамнікам пасьля Аляксандра Гутара і нярэдка падмяняў яго на полі, а ў 2022 годзе стаў часьцей зьяўляцца ў складзе, чаргуючыся з Максімам Плотнікавым. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да сканчэньня 2024 году[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 2011 году галоўны трэнэр зборнай Беларусі Бэрнд Штанге выклікаў Чэрніка ў нацыянальную зборную[16], але тады ён так і не зьявіўся на полі. Пазьней працягваў выклікацца ў зборную, звычайна трэцім брамнікам. Дэбютаваў у галоўнай камандзе ў таварыскай гульні супраць зборнай Альбаніі 15 лістапада 2013 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2014, 2015, 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2015, 2016, 2021, 2023
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2013, 2015
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2013, 2015
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман (дубль) | 2005 | дублёры | 2 | –2 |
2006 | дублёры | 11 | –7 | |
2007 | дублёры | 16 | –13 | |
2008 | дублёры | 24 | –19 | |
2009 | дублёры | 18 | –20 | |
Нёман | 2010 | Найвышэйшая ліга | 15 | –16 |
2011 | Найвышэйшая ліга | 23 | –30 | |
2012 | Найвышэйшая ліга | 29 | –32 | |
2013 | Найвышэйшая ліга | 31 | –29 | |
БАТЭ | 2014 | Найвышэйшая ліга | 29 | –18 |
2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | –10 | |
2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | –14 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Chernik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergey Chernik // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/sergey_chernik/
- ^ Сергей Черник провел сотый матч «на ноль» на высшем уровне и вошел в клуб «сухих» вратарей(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Сергей Черник перешел в БАТЭ (рас.)
- ^ Тур 11. Рашович рвется в дамки, Боровский на грани отставки? (рас.)
- ^ «Нанси» объявил о подписании контракта с Сергеем Черником (рас.)
- ^ Футбол. "Нанси", вероятно, не будет продлевать контракт с Сергеем Черником Архівавана 5 сакавіка 2022.
- ^ Источник: Черник поддерживает форму с "Ислочью"
- ^ Официально: БАТЭ сообщил о подписании контракта с Сергеем Черником (рас.)
- ^ "Иртыш" подтвердил переход Черника
- ^ «Иртыш» объявил о закрытии клуба. Зимой туда перешел Черник
- ^ Сергей Черник стал футболистом "Городеи"
- ^ Черник подписал двухлетний контракт с "Шахтером"
- ^ Сергей Черник продлил контракт с "Шахтером" (рас.). football.by (2022-12-06). Праверана 2022-12-06 г.
- ^ Troller™. (1 чэрвеня 2011) Вратарь гродненского «Нёмана» Сергей Черник вызван в национальную сборную Беларуси (рас.) Блог Гродно s13 Праверана 27 жніўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на kick-off.by (рас.)
- Профіль на teams.by (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)