Перайсьці да зьместу

Сяргей Балановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Балановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 жніўня 1987(1987-08-29)[1][2] (37 гадоў)
Рост 171 см
Вага 69 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Хваля 64 (15)
2008—2014 Шахцёр Салігорск 171 (21)
2014—2018 Амкар Перм 88 (0)
2018—2020 Шахцёр Салігорск 59 (7)
2021 Акрон[d] 12 (0)
2021 Слуцак 10 (0)
2022—2024 Макслайн 84 (0)
Зборныя
2006—2009 Беларусь (да 21) 16 (0)
2012—2018 Беларусь 33 (2)

Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987 году, Пінск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайну».

Выхаванец СДЮШАР-3 гораду Пінску. Гуляў за пінскую «Хвалю». У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных гульцоў. Звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы, пазьней стаў чаргавацца на гэтай пазыцыі з Аляксеем Рыясам. 7 чэрвеня 2013 году ў матчы за зборную атрымаў траўму, але празь месяц вярнуўся ў асноўны склад. Па заканчэньні сэзону 2013 году ў паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клюбаў, у прыватнасьці, менскае «Дынама»[4]), але ў выніку ў лютым 2014 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5].

У жніўні 2014 году перайшоў у пермскі «Амкар»[6], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2017—2018 гадоў «Амкар» спыніў існаваньне, і ў ліпені 2018 году паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[7], дзе неўзабаве таксама стаў гульцом пачатковага складу. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[8]. У студзені 2021 году быў адхілены ад складу «Шахцёру», ня трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клюб[9]. У лютым 2021 году стаў гульцом тальяцінскага «Акрону» з расейскай ФНЛ[10], дзе гуляў да сканчэньня сэзону 2020—2021 гадоў.

У ліпені 2021 году стаў трэнавацца з «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна ўзмоцніў склад клюбу[11]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды. У студзені 2022 году пакінуў «Слуцак»[12], а ў лютым стаў гульцом рагачоўскага «Макслайну»[13]. У якасьці гульца стартавага складу дапамог «Макслайну» паводле вынікаў сэзону 2022 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу, куды клюб, аднак, ня быў дапушчаны. У лютым 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Макслайнам»[14], які пераехаў у Віцебск. У лютым 2024 году зноў падоўжыў кантракт з клюбам[15].

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году. 7 чэрвеня 2012 году дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. Пазьней пачаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнэр Георгі Кандрацьеў пачаў часьцей выкарыстоўваць Балановіча на пазыцыі правага абаронцы.

  • Чэмпіён Беларусі: 2020
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011, 2012, 2013, 2018
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2019
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2014, 2019
  • У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2014
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2018 Найвышэйшая ліга 12 3
2019 Найвышэйшая ліга 24 3
2020 Найвышэйшая ліга 23 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]