Перайсьці да зьместу

Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Віленскае барока — архітэктурна-мастацкі кірунак позьняга барока ў Вялікім Княстве Літоўскім ў другой і трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя. Выступае як адметны фэномэн у кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва[1].

Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю сылюэту, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю фасадаў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца раманскія і бізантыйскія мастацкія ўплывы[2].

Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні ўладаў Расейскай імпэрыі і СССР. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 12 унікальных помнікаў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе.

У сьпісе прыводзяцца як хрэстаматыйныя помнікі архітэктуры віленскага барока, так і збудаваньні, якія атрымалі толькі асобныя рысы гэтага стылю. Асноўныя крытэры да вызначэньня кола архітэктурна-мастацкай сыстэмы віленскага барока: геаграфічны, храналягічны і стылістычны[3].

Назва Адрас Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Абсэрваторыя Віленскага ўнівэрсытэту Старое Места, вуліца Ўнівэрсытэцкая 1753, XIX ст. Тамаш Жаброўскі Перабудоўвалася ў стылі нэаклясыцызму. Мае толькі асобныя рысы віленскага барока
Капліца на Панарах Панары Ніжнія XVII ст., XVIII ст. Невядомы У выніку перабудовы атрымала асобныя рысы віленскага барока
Касьцёл Сьвятых Янаў Старое Места, вуліца Сьвятога Яна 1400—1427, 1737—1748 Невядомы, Ян Гляўбіц Хрэстаматыйны прыклад бязьвежавага помніка архітэктуры віленскага барока. Цяперашні выгляд набыў у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
Кляштар аўгустынаў. Касьцёл Маці Божай Суцяшальнай Вуліца Савіч 1746—1768 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Кляштар бэнэдыктынак. Касьцёл Сьвятой Кацярыны Вуліца Віленская 1632—1650, 1741—1743 Невядомы, Ян Гляўбіц Адзін з найбольш яскравых помнікаў архітэктуры віленскага барока[4]. Цяперашні выгляд набыў у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
Кляштар візытак. Касьцёл Сэрца Езуса Росы, вуліца Росы 1729—1744 Ян Гляўбіц Мае асобныя рысы віленскага барока
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа Веркі, вуліца Кальварыйская 1755—1770 Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока. Ад пачатку знаходзіўся ў Верках каля Вільні, пазьней з ростам места апынуўся ў яго складзе.
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Духа Старое Места, вуліца Дамініканская XV стагодзьдзе, 1753—1770 Невядомыя У выніку перабудовы атрымаў асобныя рысы віленскага барока
Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятых Якуба і Філіпа Лукішкі, пляц Лукішкі 1690—1721, 1727—1737 Невядомы, А. А. Гену Асобнымі дасьледнікамі разглядаецца як першы вядомы твор віленскага барока
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Ігнація Завулак Сьвятога Ігнація 1622—1647, XVIII ст. Невядомы, Тамаш Жаброўскі Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку адбудовы па пажары 1748
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Рафала Сьніпішкі, вуліца Сьніпіская 1715—1730, 1751—1752 Невядомы, Ян Гляўбіц Стылістыка віленскага барока выяўляецца ў пазьнейшых вежах касьцёла
Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Казімера Старое Места, вуліца Вялікая 1604—1618, 1750—1755 Ян Марыя Бэрнардоні і Ян Франкевіч, Ян Гляўбіц Атрымаў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
Кляштар кармэлітаў абутых. Касьцёл Маці Божай Сьнежнай і Сьвятога Юрыя Старое Места XVI ст., 1750—1755 Невядомы, Ф. І. Хофэр Набыў рысы віленскага барока па перабудове паводле пляна Ф. І. Хофэра
Кляштар кармэлітаў абутых. Касьцёл Усіх Сьвятых Вуліца Рудніцкая 1620—1632, 1733—1749 Невядомыя Рысы віленскага барока выяўляюцца ў пазьней дабудаванай званіцы
Кляштар місіянэраў. Касьцёл Унебаўшэсьця Пана Вуліца Субач 1695—1730, 1755—1756 Невядомы, Людвік Грынцэвіч Набыў рысы віленскага барока пры перабудове паводле праекту Л. Грынцэвіча
Манастыр Сьвятой Тройцы. Брама Старое Места, вуліца Астрабрамская 1777 Ян Гляўбіц Хрэстаматыйны прыклад брамы ў стылі віленскага барока
Ратуша Старое Места, пляц Рынак XIV ст., 1769, 1786—1789 Невядомы, Ян Гляўбіц, Лаўрын Гуцэвіч У наш час — помнік архітэктуры клясыцызму. Набыла рысы віленскага барока па перабудове ў 1769 паводле праекту Я. Гляўбіца, аднак неўзабаве абвалілася вежа, па чым ратушу цалкам перабудавалі паводле праекту Л. Гуцэвіча
Царква Сьвятога Мікалая Старое Места, вуліца Вялікая XIV ст., XVIII ст., 1860—1866 Невядомыя, А. Разанаў і А. Чагін Цяперашні выгляд атрымала па маскоўскай перабудове паводле праекту архітэктараў А. Разанава і А. Чагіна. Рысы віленскага барока набыла ў выніку адбудовы па пажарах 1747 і 1748
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Амсьціслаў Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1614, 1746—1750 Невядомы, Ян Гляўбіц Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца
Ануфрыева (Сялец) Царква Сьвятога Ануфрыя XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму з асобнымі рысамі віленскага барока
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Ворша Манастыр базылянаў. Царква Покрыва Багародзіцы 1774 Невядомы Самабытны помнік архітэктуры віленскага барока з аўтэнтычным сьветлавым барабанам, зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1960-я
Бялынічы Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Маці Божай Шкаплернай 1742—1763, 1860-я Невядомы У выніку разбудовы і перабудовы ў царкву ў 1860-я набыў дзьве бакавыя вежы і барабан. Зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1960-я
Княжыцы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Мікалая 1750—1791 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Цяперашні выгляд набыў па маскоўскай перабудове.
Любавічы Царква Прачыстай Багародзіцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока з рысамі клясыцызму
Магілёў Манастыр Сьвятога Спаса. Царква Сьвятога Спаса 1740—1762 Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока з адметным пяцікупальлем, зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1940-я
Смаляны Кляштар дамініканаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1786 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане
Талачын Манастыр базылянаў. Царква Покрыва Багародзіцы 1793 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. У 2014 на царкву надбудавалі залатыя купалы-цыбуліны, што значна сапсавала ўспрыйманьне помніка
Фашчаўка Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа 1765 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1970-я
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Баруны Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1747—1753 Невядомы Унікальны помнік архітэктуры віленскага барока з асымэтрычнай кампазыцыяй галоўнага фасаду
Будслаў Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1633, 1783 Невядомы Набыў рысы віленскага барока ў выніку разбудовы
Дунілавічы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1769—1773, 1860-я Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
Іўе Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла 1491—1495, 1787 Невядомы Набыў рысы віленскага барока ў выніку адбудовы
Крывічы Кляштар трынітарыяў. Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя 1796 Невядомы Вежа-званіца мае асобныя рысы віленскага барока
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Берасьце Калегіюм езуітаў. Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера 1653—1659, 1702 Невядомы Зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі
Берасьце Кляштар брыгітак. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1751 Невядомы Зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі
Берасьце Кляштар бэрнардынак. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1751—1780 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Знаходзіцца ў зруйнаваным стане (існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры)
Берасьце Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1773 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі. Захаваліся руіны (г.зв. «Белы палац»)
Белая Манастыр базылянаў. Царква Раства Багародзіцы 1747—1759, 1890, 1920-я Невядомы Пры перабудове пад касьцёл набыла неўласьцівы пышны дэкор завяршэньняў вежаў
Вістычы Кляштар цыстэрыянаў. Касьцёл Сьвятой Соф'і 1678, XVIII ст. Невядомы Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы
Кодань Касьцёл Сьвятой Ганны 1629—1635, XVIII ст., 1920-я Невядомы Набыў рысы віленскага барока пры разбудове, пазьней аблічча касьцёла зьмянілася ў выніку некалькіх перабудоваў
Таракань (Імянін) Манастыр Божага Яўленьня. Царква Божага Яўленьня 1710 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Германавічы Касьцёл Перамяненьня Пана 1770—1787 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Друя Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1643—1646, XVIII ст. Невядомыя Набыў рысы віленскага барока ў выніку перабудовы
Друя Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1767 Людвік Грынцэвіч Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі
Друя Кляштар дамініканаў. Брама-званіца 1767 Людвік Грынцэвіч Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Лапеніца Вялікая (Грынявічы) Кляштар францішканаў. Касьцёл 1792 Невядомы Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У наш час знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане
Лыскаў Кляштар місіянэраў. Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1763—1785 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, у наш час знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Быстрыца Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа 1760—1761 гг. Невядомы Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
Варняны Касьцёл Сьвятога Юрыя 1767—1769 гг. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Віцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) 1749 г. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнявечаны расейскімі і зьнішчаны савецкімі ўладамі
Віцебск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1737—1768 гг. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Віцебск Манастыр базылянаў. Царква Прачыстай Багародзіцы 1743—1777 гг. Ёсіф Фантана Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі і зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў перабудаваным выглядзе
Віцебск Царква Сьвятога Духа XVII ст., XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Пазьней царкву зьнішчылі савецкія ўлады
Віцебск Ратуша 1775 г., 1833 г., 1911 г. Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока. Спазнала некалькі перабудоваў
Віцебск Царква Зьвеставаньня Багародзіцы XII ст., XVI ст., XVIII ст., XIX ст. Невядомыя Спазнала некалькі перабудоваў, у тым ліку ў стылі віленскага барока. Страціла рысы гэтага стылю ў выніку маскоўскай перабудовы. Пазьней савецкія ўлады ўзарвалі царкву. У наш час сьвятыню аднавілі ў гіпатэтычна рэканструяваным першасным выглядзе
Віцебск Царква Сьвятой Тройцы (Трайчанская) XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Віцебск Царква Сьвятых Барыса і Глеба XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі
Віцебск Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1737—1768 гг. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Віцебск Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская) 1771—1777 гг. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Віцебск Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая) 1772 г. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, перабудаваны ў стылі клясыцызм расейскімі і зьнішчаны савейкімі ўладамі. У наш час царкву аднавілі ў першасных архітэктурных формах зь зьмяненьнем матэрыялу і колеру пакрыцьця купалоў
Віцебск Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 1806—1816 гг. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Вяліж Царква Сьвятога Ільлі XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Сенна Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1772 г. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Тадулін (Янавічы) Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Прачыстай Багародзіцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Пазьней царкву зьнішчылі савецкія ўлады
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Вы��ва
Горадня Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа 1595—1600, XVIII ст. Невядомыя Набыў асобныя рысы віленскага барока (два верхнія ярусы вежы-званіцы) у выніку перабудовы
Горадня Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя 1678, 1772 Невядомыя Набыў асобныя рысы віленскага барока (верхнія ярусы вежаў) у выніку перабудовы
Горадня Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа 1738—1752 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны расейскімі ўладамі
Горадня Кляштар францішканаў. Касьцёл Маці Божай Анёльскай XVII ст., XVIII ст. Невядомыя Набыў асобныя рысы віленскага барока (вежа-званіца) у выніку перабудовы
Сейны Кляштар дамініканаў. Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі 1610—1619, 1760—1779 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (па апошняй перабудове)
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Крынічын Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1736 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Куртавяны Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала 1783—1796 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Дынабург Кляштар езуітаў. Касьцёл XVIII ст. Невядомы Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У апошнюю вайну атрымаў значныя пашкоджаньні. Савецкія ўлады пастанавілі канчаткова зьнішчыць касьцёл
Віляны Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1753 Невядомы Мае асобныя рысы віленскага барока
Пасінь Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Дамініка 1753—1761 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Коўна Кляштар езуітаў. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя 1666—1720, 1725 Невядомы Мае асобныя рысы віленскага барока (верхнія ярусы вежаў, скончаныя ў 1725)
Коўна Ратуша XVI ст., 1771—1780 Невядомы, Ян Матэкері Мае асобныя рысы віленскага барока

Езна Касьцёл Сьвятых Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля XVI ст., 1768—1772 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку разбудовы)

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Ілукшта Кляштар езуітаў. Касьцёл XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны ў Першую сусьветную вайну
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Ліда Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа 1765—1770 Невядомы Мае асобныя рысы віленскага барока
Васілішкі Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля 1769 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Мазыр Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1745—1760 Невядомы Сьпярша спазнаў перабудову ў стылі клясыцызм, пазьней пацярпеў ад маскоўскай перабудовы
Кімбараўка (Мазыр) Кляштар цыстэрыянаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1745 Невядомы Зьнявечаны савецкімі ўладамі, існуе магчымасьць аднаўленьня як помніка архітэктуры
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Менск Кляштар бэнэдыктынак. Касьцёл Сьвятога Войцеха 1647—1649, 1780-я, 1870-я Невядомы, Т. Раманоўскі Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Т. Раманоўскага. Сьпярша пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, пазьней касьцёл зьнішчылі савецкія ўлады
Менск Кляштар бэрнардынак. Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1642—1687, 1741—1746 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку разбудовы)
Менск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Язэпа XVII ст., 1752 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку рэканструкцыі), зьнявечаны расейскімі ўладамі і адноўлены ў наш час
Гайна Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1781 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Івянец Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы XVI ст., 1745 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку перабудовы), зьнішчаны расейскім ўладамі
Івянец Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1741—1749 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Сьмілавічы Кляштар місіянэраў. Касьцёл Сьвятога Вінцэнта 1767—1791 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Вольна Царква Сьвятой Тройцы 1768 Невядомы Адзін з найбольш выразных і дасканалых помнікаў віленскага барока
Нясьвіж Кляштар бэнэдыктынак. Уваходная званіца 1760-я Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Сталовічы Кляштар янітаў. Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля 1740—1746
1863—1866
Ёсіф Фантана, Ян Гляўбіц, невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнявечаны ў выніку маскоўскай перабудовы
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Бабруйск Калегіюм езуітаў. Касьцёл 1746—1780 Тамаш Жаброўскі Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. У наш час існуе магчымасьць аднаўленьня касьцёла як помніка архітэктуры
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Пінск Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Станіслава 1635—1648, 1749—1753 Невядомы, Ян Тупальт Набыў асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы паводле праекту Я. Тупальта. Зьнішчаны савецкімі ўладамі
Пінск Кляштар бэрнардынаў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1787 Невядомы Помнік архітэктуры з рысамі віленскага барока, часткова зьнявечаны ў выніку маскоўскай перабудовы (на касьцёл надбудавалі купал-цыбуліну)
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Полацак Калегіюм езуітаў. Касьцёл Сьвятога Стэфана 1745 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Полацак Царква Сьвятой Соф’і XI ст., 1738—1750 Невядомы, Ян Гляўбіц Першы аўтэнтычны ўзор віленскага барока (у выніку адбудовы царквы паводле праекту Я. Гляўбіца)
Полацак Манастыр Божага Яўленьня. Царква Божага Яўленьня 1710 Невядомы Спазнала перабудову ў стылі клясыцызм, захавала асобныя рысы віленскага барока
Асьвея Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1782 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Беразьвечча Манастыр базылянаў. Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 1756—1763 Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Валынцы (Забелы) Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Юрыя 1749—1766 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Глыбокае Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1764—1782 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Глыбокае Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1639—1654, 1735 Невядомы, Ян Гляўбіц Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку перабудовы паводле праекту Я. Гляўбіца)
Губін Кляштар францішканаў. Касьцёл Сьвятога Антонія 1714 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час існуе магчымасьць аднаўленьня касьцёла як помніка архітэктуры
Дзісна Кляштар францішканаў. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі 1773 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, часткова зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час вядзецца аднаўленьне касьцёла
Заскаркі Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1792 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Лужкі Кляштар піяраў. Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла 1744—1756 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Невель Касьцёл Сьвятога Юрыя XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Сапежын (Прыдруйск) Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1759 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Себеж Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Удзела Кляштар францішканаў. Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 1777 Невядомы Спазнаў перабудову ў стылі клясыцызм (страціў бакавыя вежы)
Ушачы Кляштар дамініканаў. Касьцёл Сьвятога Гераніма 1796 Невядомы Помнік архітэктуры з асобнымі рысамі віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Слонім Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала 1745 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Слонім Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала 1775 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Слонім Кляштар бэрнардынак. Брама 1790 Ігнаці Абадовіч Помнік архітэктуры віленскага барока, зьнішчаны савецкімі ўладамі. У наш час браму адбудавалі ў зьмененым выглядзе
Бусяж Царква Прачыстай Багародзіцы XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Быцень Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Сьвятога Язафата XVIII ст. Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока, узарваны расейскімі і зьнішчаны дашчэнту савецкімі ўладамі
Жыровічы Прачысьценскі манастыр. Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 1769 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Жыровічы Прачысьценскі манастыр. Царква Божага Яўленьня 1769 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Зьдзецел Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1624—1646, 1743—1751 Невядомы, Аляксандар Асікевіч Помнік архітэктуры віленскага барока (у выніку адбудовы паводле праекту А. Асікевіча)
Котчын Касьцёл 1750-я Ёсіф Фантана (?) Помнік архітэктуры віленскага барока
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Слуцак Манастыр Сьвятой Тройцы. Царква Сьвятой Тройцы XVII ст., XVIII ст. Невядомы Атрымала асобныя рысы віленскага барока ў выніку перабудовы. Зьнішчаная савецкімі ўладамі
Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Стаклішкі Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 1770—1776 Невядомыя Помнік архітэктуры віленскага барока

Месца Назва Час пабудовы і перабудоваў Архітэктар Камэнтар Выява
Бучач Манастыр базылянаў. Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 1751—1771 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока
Гарадзішча Кляштар кармэлітаў. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі 1746 Невядомы Помнік архітэктуры віленскага барока. Пацярпеў у савецкі час (зруйнаваныя вежы), у 2000-я спазнаў істотную перабудову з боку Маскоўскага патрыярхату зь зьнішчэньнем шэрагу арыгінальных архітэктурных элемэнтаў і надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў
Пачаеў Манастыр Прачыстай Багародзіцы. Царква Прачыстай Багародзіцы 1771—1791 Ян Готфрыд Гофман Помнік архітэктуры віленскага барока
  1. ^ Габрусь Т. Віленскае барока // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 408.
  2. ^ Віленскае барока // Культуралогія. Энцыкл. — Менск, 2003.
  3. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 175.
  4. ^ Ярашэвіч А. Віленскі кляштар бенедыкцінак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 408.