Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Талачын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
| |
Пакроўская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Талачын |
Каардынаты | 54°24′24.44″ пн. ш. 29°42′01.23″ у. д. / 54.4067889° пн. ш. 29.7003417° у. д.Каардынаты: 54°24′24.44″ пн. ш. 29°42′01.23″ у. д. / 54.4067889° пн. ш. 29.7003417° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Дата заснаваньня | 1769, 1779 |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Талачыне. Знаходзіцца на гістарычнай Аршанскай вуліцы[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Талачынскага базылянскага манастыра складаецца з царквы, жылога корпуса, будынка школы, брамы і агароджы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1769 годзе князі Сангушкі заснавалі ў Талачыне манастыр базылянаў Покрыва Багародзіцы. Драўляныя будынкі ўзьвялі на месцы Фарнага касьцёла, фундаванага Львом Сапегам у 1604[1] годзе. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, асьвечанай у 1796 годзе[2]. Пры манастыры працавалі школа і шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па падзелах Рэчы Паспалітай, калі Талачын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага ��ыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а манастыр ліквідавалі. У XIX ст. царква была прыпісной да Аршанскага Прачысьценскага манастыра.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам царква знаходзілася ў валоданьні прыхода Покрыва Багародзіцы Маскоўскага патрыярхату, жылы корпус манастыра належаў вайсковаму камісарыяту, будынак школы — пазаведамаснай ахове.
28 лістапада 1996 году прыходу перадалі манастырскі корпус. 10 кастрычніка 2004 году пастановай сыноду Беларускага экзархату ўтварыўся манастыр Покрыва Багародзіцы. У 1996 годзе традыцыйныя купалы-банькі замянілі на бляшаныя купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы.
У 2010-я гады пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі[3] манашкі Анфісы над царквой паставілі вялізныя пазалочаныя купалы-цыбуліны, а традыцыйныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія), не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў[4]. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным купалам-цыбулінай[5]. У 2017 годзе на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак, выкананых майстрамі з Расеі[6], якія не адпавядаюць барокавай стылістыцы помніка. Паводле манашкі Анфісы, яна даўно марыла «надаць царкве праваслаўную прыгажосьць» (рас. придать церкви православную красоту)[6].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква — 3-нэфавая базыліка з 2-вежавым галоўным фасадам. Прастакутны цэнтральны нэф завяршаецца на тарцах фігурнымі атыкавымі франтонамі. Адметнасьць галоўнаму фасаду надаюць увагнутыя прасьценкі і багатая ордэрная плястыка: ступеньчатыя пілястры, карнізы, праёмы складанай формы, нішы і інш.
У інтэр’еры бакавыя нэфы адкрываюцца аркавымі праёмамі ў больш высокі цэнтральны, які пераходзіць у прэзьбітэрыюм. Цэнтральны і бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках, прэсьбітэрыюм — цыліндрычным скляпеньнем.
Манастырскі корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манастырскі жылы корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з франтонамі на тарцах, завершаны 2-схільным дахам. Плян галерэйны з вэстыбюлем і сходамі ў цэнтры, перакрыцьці паверхаў скляпеністыя. Фасады падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі вокнамі, аформленымі роўнічнымі ліштвамі з валютамі зьверху.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
па 1944 г.
-
па 1944 г.
-
па 1944 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад па надбудове пазалочаных купалоў-цыбулінаў
-
Выгляд з боку касьцёла
-
Манастырскі корпус
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 31
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Якімовіч Ю. Талачынскі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 467.
- ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 188.
- ^ Філіп Кіркораў ахвяраваў абіцелі ў Талачыне каля 30 тысяч долараў // Наша Ніва, 4 чэрвеня 2012 г.
- ^ Пілевіч І. Свята-Пакроўскі жаночы манастыр праходзіць маштабную рэстаўрацыю(недаступная спасылка) // Белтэлерадыёкампанія, 6 лістапада 2016 г.
- ^ Королев М. На территории Свято-Покровского женского монастыря в Толочине возводятся новые сооружения (+фото)(недаступная спасылка) // Наша Талачыншчына, 8 жніўня 2016 г.
- ^ а б Павлов М. Фасад Свято-Покровской церкви в Толочине украсили мозаичные иконы // Наша Талачыншчына, 30 жніўня 2017 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
- Флікоп-Світа Г. Іканастас і бакавыя прысценныя алтары канца XVIIІ ст. у царкве Пакрова Божай Маці былога базыльянскага кляштара ў Талачыне: да пытання выяўлення, вывучэння і захавання ўніяцкіх помнікаў // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 22 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; навук. рэд. А. Лакотка. — Менск: Права і эканоміка, 2017. С. 348—353.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000754 |