Сунігайла (імя)
Сунігайла лац. Sunigajła / Sunihajła | |
Sunigelo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sunna + Gelo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сунгал, Сангел, Сунгайла, Сангайла, Сангіл, Шангайла, Жангайла, Жонкайла, Сангал, Зонгал, Жонгал |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сунігайла» |
Сунігайла (Сунгал), Сангел (Сангал, Зонгал, Жонгал) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Сунгайла (Сангайла, Шангайла, Жангайла).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сунігела або Сунігел (Sunigelo[1], Sunigel[2], Suniegellus[3], Sunigelle) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сун- (-сон-) (імёны ліцьвінаў Сунгард, Сонгуць, Сонкін; германскія імёны Sungart, Sunegod, Sunken), паходзіць ад гоцкага sunja 'праўда', sunis 'сапраўдны'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6]. Такім парадкам, імя Сунігайла азначае «сапраўдная жвавасьць»[7].
Адпаведнасьць імя Сунгайла (Сангайла, Сангал) германскаму імю Sangallo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Weg von Grodno nach Nowogrodek… Von Kymontendorff iij myle bis czu Lypitschna Sangailsdorf (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[9]; Sungeyl (23 красавіка 1398 году)[10]; Sungal, houptman czu Cauwen[11], Sungayl, capitaneus in Cawen[12] (12 кастрычніка 1398 году); Sungail (17 жніўня 1404 году)[13]; Sungayl (31 траўня 1409 году)[14]; печать Суньгайлова (1410 год); Hannus andirs Sungail (26 траўня 1410 году)[15]; Sunyglonis (1 лютага 1411 году)[16]; cum genelogia Sunygal castellani Trocensis[17], Sunigal Trocensis castellani[18] (2 кастрычніка 1413 году); Sungael hauptman tzu Kauwen (1419 год)[19]; Sungail Castellano Troczensibus (22 чэрвеня 1421 году)[20]; Sungail Castellano Troczensibus (22 чэрвеня 1421 году)[21]; Johannes Sungal castellanus Trocensis (27 верасьня 1422 году)[22]; Sungal (22 чэрвеня 1431 году)[23]; Сункгайло пан Троцкий[24] (27 верасьня 1432 году)[25]; Sungal castellani Troczensium [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[26]; Czungal (11 ліпеня 1433 году)[27]; Сункгалъ, троцкии панъ (25 верасьня 1433 году)[28]; Fedko Sangalowicz (27 лютага 1434 году)[29]; Ивашку Сонъкгаиловичу на Каменици чотыри чоловеки[30], чоловеки, на имя Жонкаило[31] (1440—1492 гады); Songal (паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[32]; Sangaw (30 верасьня 1469 году)[33]; Nicolaum Szungolowicz (Nicolaus Szungolowicz; 25 траўня 1494 году)[34]; Войтко Сункгойловичь (22 чэрвеня 1520 году)[35]; nobiles… Heduigis Sungaylowa (6 сьнежня 1522 году)[36]; людеи… Сонъкгаила (12 сьнежня 1522 году)[37]; Петръ Сонкголовичъ[38], Григор Сонкголовичъ[39], Петрашко Сонкголовичъ[40], Миколаева Сонъкголовича конь. Матеевая Сонъкголовича конь.[41], Додвидъ Сункгаиловичъ[42] (1528 год); земль пустовъскихъ в повете Моiшакгольскомъ на имя Сонъкголишъки (19 лістапада 1529 году)[43]; Воитко Сонкгелович (да 1533 году)[44]; Mathias Sungaylowicz (6 ліпеня 1533 году)[45]; Сункгал Монтовтович (1537—1538 гады)[46]; Миколаи Сонъкгаило[47], Воитехъ Яновичъ Сунъкгаило[48], Каспер Сонъкгаиловичъ[49] (1565 год); Якубъ Лавриновичъ Сункгайловичъ[50], Ганны Санкголовны[51], Миколай Сункгайло[52], Войтехъ Петровичъ Сонкгойло[53], Петръ Сункгойло[54] (1567 год); Миколаи Петрович Сонъкгоило властною рукою [подписал] (20 красавіка 1598 году)[55]; земенинъ господарьский повету Браславъского панъ Миколай Грыгорьевичъ Сонъкгайло (1 кастрычніка 1601 году)[56]; Samuell Sungayłło (15—23 кастрычніка 1655 году)[57]; пана Авъкгушътына Сунъкгоила… Авъкгушътынъ Сонъкгоило (23 чэрвеня 1609 году)[58]; небощика пана Станислава Сонкгайлы (19 жніўня 1662 году)[59]; Krzysztof Sągayło[60], Helena Sągayłowa[61], Wojciech Zongołowicz z Żongołowiczów[62], Jerzy Zongołowicz… na miejscu P. Thomasza Zongołowicza[63] (1690 год); we wsi Liebiedziowie, od Krzysztofa Szangayła włok sześ (4 верасьня 1697 году)[64]; Anna Sungajło (1719 год)[65]; Songayłowszczyzna (1744 год)[66]; Antoni Sungayło (1764 год)[67]; Piotr Sągayłło (1765 год)[68]; Samuel Songayło (4 кастрычніка 1765 году)[69]; Mikołaj Sungieła… Jan Sungieła (1817 год)[70]; Wawrzyniec Jerzy Songayłło (1820 год)[71]; Викентій Сонгайло (1849 год)[72][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганус Сунігайла († 1433 або 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы кашталян троцкі; меў сыноў Фёдара (Федзьку) і Івана (Івашку)
- Мікалай Сонгалавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1511 годзе[75]
- Мікалай Сунгілавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[76]
- Мікалай Якубавіч Сунгайла — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 годзе[77]
- Дарота Валянтынаўна Сунгайловіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1591 годзе[78]
- Балтрамей Янавіч Сунгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[79]
- Самуэль Сангайла — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[80]
- Пётар Сунгайла — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
- Юзэф Сангайла — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[81]
Сангайлы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[82].
Сунгайлы (Сангайлы) гербаў Агеньчык, Астоя, Любіч, Помян і Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Лідзкага павету[83].
Жангаловічы (Żongołłowicz, Żongołowicz) гербаў Ляліва і Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[84].
Жангаловічы (Żongołowicz, Żongołłowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[85].
Сангайлы (Songajło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[86].
Жангайловічы (Żągayłowicz, Żongayłowicz) гербу Каманяка — літоўскі шляхецкі род[87].
У 1690 годзе ўпаміналіся мясцовасьці Жонгалавічы і Гашчуны Жонгалавічы ў Жамойцкім старостве[62].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Сангілаўшчына (Sangiłowszczyzna)[88].
На 1890—1905 гады існаваў маёнтак Сангайлаўшчына (Сангалаўшчына) у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[89][90], на 1909 год — маёнтак Сангайлоўшчына (Сангойлаўшчына) у Слуцкім павеце Менскай губэрні[91].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Сангайлы, на гістарычнай Віленшчыне — Сангелаўшчына, на гістарычнай Ковеншчыне — Сангайлішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ História de Montserrat (888—1258). — L’Abadia de Montserrat, 1990. P. 149.
- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 524.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 204.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 17 (263).
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 49—50.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 708.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
- ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 118.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 178.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 208.
- ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 197.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
- ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
- ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 406.
- ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 532.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 305.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 480.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1455.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 151.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 179.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 184.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 23.
- ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 145.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 102, 284.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 170.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 203.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 206.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 541.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 558.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 575.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 613.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1271.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 492.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897.С. 466.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 309.
- ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 189, 191.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 73—75.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 65.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 93.
- ^ а б Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 51.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 52.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 358.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Prawa konstytucye y przywileie Krolestwa Polskiego y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich prowincyi należących. — Warszawa, 1782. S. 141.
- ^ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 327.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 114.
- ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 18.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. P. 283.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 102.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 435.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 92.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 8—9.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 113.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 189, 785.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 884.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 217.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 414.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 6. — Менск, 2020. С. 149.
- ^ Inwentarze majątków w powiecie wileńskim w latach 1847—1853, Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 73.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 154.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 190.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)