Перайсьці да зьместу

Суземскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суземскі раён
Суземский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Суземка
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 18 800
Плошча 1339,32 км²
Месцазнаходжаньне Суземскага раёну
Суземскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48353
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Суземскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Суземка.

Мяжуе зь Сеўскім раёнам на паўднёвым усходзе, Камарыцкім раёнам на ўсходзе, Брасаўскім раёнам на паўночным усходзе, Трубчэўскім раёнам на захадзе, Наўлінскім раёнам на поўначы, Сярэдзіна-Будзкім раёнам Сумской вобласьці Ўкраіны на поўдні.

Плошча тэрыторыі — 1339,32 км².[1]

Парась на Севе (1996)

Па тэрыторыі раёну цякуць некалькі рэчак:

На тэрыторыі Трубчэўскага і Суземскага раёнаў разьмяшчаецца запаведнік «Бранскі лес».

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка раёну апынулася ў зоне забруджаньня ізатопамі стронцыя-90 і цэзія-137. Плошча забруджаных лясных тэрыторыяў на 1 студзеня 2004 году складала 4059 га са шчыльнасьцю забруджваньня да 5 Кы/км²[2].

Суземскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў складзе Бранскай акругі Заходняй вобласьці, у 1937 годзе ўвайшоў у склад Арлоўскай вобласьці, а з 1944 году знаходзіцца ў складзе Бранскай вобласьці. Неаднаразова расфармоўваўся і ўзнаўляўся.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 2 мескія і 5 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія БранскКіеў; ад станцыі Суземка адыходзіць чыгунка на места Трубчэўск і мястэчка Белая Бярозка. Па чыгунцы ажыцьцяўляецца грузавое злучэньне (пасажырскае злучэньне спыненае ў 2004 годзе).

Усе буйныя дарогі раёнe асфальтаваныя:

Дзейнічаюць аўтобусныя маршруты «Суземка — Зярнова», «Суземка — Дзянісаўка», «Суземка — Сеўск» і некалькі іншых.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суземскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў