Рымавід (імя)
Рымвід лац. Rymavid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rimo + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рымвід, Рынвід |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рымвід» |
Рымаві́д — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ры́мвід.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыма (Rimo) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[3]. Такім парадкам, імя Рымавід азначае «непарушная моцнасьць»[4]. Адзначалася германскае імя Rennuit (Renn-uit)[5][6], Renuwidi[7][6].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Рымвід (Rymwid) і Рымвіт (Rymwit)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Johanne Rymowydowicz[9], Johannes Rimouidouicz[10], Johannem Rymowidowicz[11] (Johannes Rymowydowicz[12]; 2 кастрычніка 1413 году); Juschko Rymowidowicz (15 траўня 1432 году)[13]; пан Римовидъ[14], Юшко Римовидович[15], Олехно Римовидович[16] (1440—1449 гады); alias Coreyva Rimvidowicz (1442 год)[17]; domino Rimouid (1452 году)[18]; generosis et nobilibus dominis… Olechno Rimowidowicz (13 чэрвеня 1456 году)[19]; Римовид Якгинтович наместник берестейский (29 лістапада 1459 году)[20]; nos… Svdvmvnth Rymowydowicz et Myszko germanus eius… Nymyra Rymowydovicz… Svdymvd Rymowidovicz (13 студзеня 1460 году)[21]; ego Joannes Jagynthowicz Rimowjd heres in Porozow (29 чэрвеня 1460 году)[22]; homines… Rimowid (1461 год)[23]; nos nobiles… Nyemyera Rymowydowycz (1486 год)[24]; Немира Римовидович (1 сакавіка 1491 году)[25]; homines… Rymovyd (3 чэрвеня 1494 году)[26]; у Волковьиском повете… на Римовидовскои земли подле его дворца Римовидовского (12 верасьня 1498 году)[27]; homines nostros districtus Merecensis… Mikołaja Rimowidowicza (16 жніўня 1511 году)[28]; Василищане… Станко Римовидович (24 жніўня 1524 году)[29]; Миколаи Римовидович[30], Петко Рымъвидовичъ[31], Римовидъ Ромашъковичъ[32], Рымвидъ Вибревичъ[33], Мартинъ Римвидовичъ[34] (1528 год); Якуб Римъвидович… Ян Римъвидович (1538 год)[35]; Родъ Римвидовъ[36], Янъ Станиславовичъ Рымовидъ[37], Войтехъ Станиславовичъ Рымовидъ[38] (1567 год); з роду Римвидов з Арвистова… з роду Римвидов от Каплицы Еразмусу Мартиновичу (15 верасьня 1568 году)[39]; пана Юръи Ринъвида… Jerzy Rymwid (16 кастрычніка 1597 году)[40]; Янъ Римвидъ — чешникъ Мозырскій… Jan Rymwid — czesznik Mozyrski (16 сакавіка 1672 году)[41]; Piotr Franciszek Rymwid Mickiewicz, cześn. i rotm. pow. orszańskiego… Józef Rymwid Mickiewicz, skarb. wiłkomierski[42], Piotr Franciszek Rymwid Mickiewicz, cześn. i rotm. nowogródzki[43] (10 лютага 1779 году); Tadeusz Rymwid (7 лютага 1780 году)[44]; Maciej Rymwit (9 лютага 1791 году)[45].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рымавід († па 1413) — літоўскі баярын, пачынальнік родаў Забярэзінскіх і Аляхновічаў; меў сыноў Юрыя (Юшку) і Алехну
- Ян Ягінтавіч Рымавід († па 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста берасьцейскі
- Рымавід — адзін з даньнікаў, запісаных у 1461 годзе Андрэем Даўгердавічам касьцёлу ў Лынтупах
- Няміра Рымавідавіч († да 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дарагічынскі судзьдзя
- Мікалай Рымавідавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пецька Рымвідавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рымавід Рамашкавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Вібравіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Рымвідавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гендрута Якубаўна Рымвідовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1593 годзе[46]
- Юры Рымвід Міцкевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі амсьціслаўскі ў 1702—1703 гадох[47]
З XVI ст. прыдомкам Рымвід або Рынвід карыстаўся літоўскі шляхецкі род Мацкевічаў гербу Порай[48].
Рымвіды[49] і Рымвіды-Міцкевічы[50] — літоўскія шляхецкія роды.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1273, 1563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Debrabandere F. Woordenboek van de familienamen in België en Noord-Frankrijk. — Amsterdam, 2003.
- ^ а б R, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
- ^ Germain J., Herbillon J. Dictionnaire des noms de famille en Wallonie et à Bruxelles. — Bruxelles, 2007.
- ^ Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 171.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 28.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 22.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 35, 53.
- ^ Rowell S. C. Winning the Living by Remembering the Dead? Franciscan Tactics and Social Change in 15th century Vilnius // Tarp istorijos ir būtovės. Studijos prof. E. Gudavičiaus 70-mečiui. Vilnius, 1999. P. 119.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 240.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 249.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 52.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 259—260.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 264.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 415.
- ^ Грамота Анны, вдовы дорогичинского судьи Немиры Римовидовича, о продаже имения Миколаю Радзивилловичу (1491), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 482.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 185.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 99.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 5.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 321.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 724, 726.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 774.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 775.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 474.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 458.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 281, 285, 295.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 284.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 306.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 488.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 75.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 140.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 104.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)