Перайсьці да зьместу

Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі
Nacyjanalny histaryčny muzej Respubliki Biełarusi
Будынак музэю. Галоўны ўваход
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас вул. Карла Маркса, 12
Створаны 1908 г.
Адкрыты 1957
Геаграфічныя каардынаты 53°53′48.44″ пн. ш. 27°33′19.86″ у. д. / 53.8967889° пн. ш. 27.5555167° у. д. / 53.8967889; 27.5555167Каардынаты: 53°53′48.44″ пн. ш. 27°33′19.86″ у. д. / 53.8967889° пн. ш. 27.5555167° у. д. / 53.8967889; 27.5555167
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі на мапе Беларусі ±
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі
Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі
histmuseum.by/by/
Скарб рымскіх манэтаў 1—2 стагодзьдзя н. э. у экспазыцыі музэю
Скарб рымскіх манэтаў 1—2 стагодзьдзя н. э. у экспазыцыі музэю

Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусі (да 15 верасьня 2009 — Нацыянальны музэй гісторыі й культуры Беларусі[1]) — музэй, які месьціцца ў Менску на вуліцы Карла Маркса.

Музэй Менскага царкоўна-археалягічнага камітэту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1908 годзе ў Менску намаганьнямі гарадзкой інтэлігенцыі пры фінансавай падтрымцы праваслаўнай царквы быў адкрыты музэй Менскага царкоўна-археалягічнага камітэту, накшталт аналягічных музэяў у Магілёве й Віцебску. З 1909 году было выпушчана 4 зборнікі работаў царкоўна-археалягічнага камітэту, прысьвечаных розным гістарычным падзеям, якія адбыліся на тэрыторыі Менскай губэрні.

Для экспазыцыі былі выдзеленыя два пакоі архірэйскага дома. Музэй прымаў наведвальнікаў па панядзелках. Чальцы камітэту дзяжурылі ў музэі, давалі камэнтары да экспазыцыяў падчас агляду, а таксама чыталі наведвальнікам лекцыі па гісторыі.

Падчас Першай сусьветнай вайны музэй быў эвакуяваны ў Разань.

Менскі гарадзкі музэй

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1912 годзе пры актыўным садзейнічаньні Менскага таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі й археалёгіі й фінансавай падтрымцы Менскай гарадзкой думы, якая вылучыла 2 тыс. рублёў і асобнае памяшканьне, быў створаны Менскі гарадзкі музэй. Ён складаўся з 5 аддзелаў:

  • археалягічны
  • прыродазнаўчанавуковы
  • гістарычны
  • мастацка-прамысловы
  • этнаграфічны

Фонды музэю актыўна папаўняліся добраахвотнымі ахвяраваньнямі гараджанаў і чальцоў грамадзтва аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі й археалёгіі. У 1913 адкрылася першая выстаўка. У музэі зьявіліся калекцыі мінэралаў і глебы. Выстаўляліся таксама чучалы жывёлаў (пераважна тых, што насялялі тэрыторыю Менскай губэрні), археалягічныя знаходкі (уключаючы асобную нумізматычную калекцыю) і ўзоры народнай творчасьці. У 1916 годзе на базе музэю адкрылася выстаўка жывапісу й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Беларускі дзяржаўны музэй

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920 годзе быў адкрыты створаны на базе фондаў Менскага гарадзкога музэю і вернутых з Разані фондаў музэю Менскага царкоўна-археалягічнага камітэту Менскі абласны музэй.

У 1923 годзе на базе Менскага абласнога музэю быў ​​створаны Беларускі дзяржаўны музэй. У яго складзе былі створаныя наступныя аддзелы:

  • археалягічны
  • старажытнабеларускіх войскаў
  • жыдоўскі
  • нумізматычны
  • палеаграфічны
  • «стары Менск»
  • мастацкі
  • царкоўны
  • этнаграфічны

Пры музэі была створаная бібліятэка.

У 1924 годзе былі створаныя філіі Беларускага дзяржаўнага музэю ў Віцебску й Магілёве, а ў 1926 — у Гомелі.

Падчас Другой сусьветнай вайны музэй не функцыянаваў, большасьць яго калекцыяў была разрабаваная або зьнішчаная падчас акупацыі.

Пасьля Другой сусьветнай вайны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1957 годзе быў створаны Беларускі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музэй, у 1964 — у Дзяржаўны музэй БССР. 17 сьнежня 1992 музэй атрымаў назву — Нацыянальны музэй гісторыі й культуры Беларусі.

15 верасьня 2009 музэй перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь[2].

Нацыянальнаму гістарычнаму музэю Рэспублікі Беларусь належаць цяпер 3 будынкі. Усе яны ўнесеныя ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Асноўны будынак па вул. К. Маркса, 12 узьведзены ў 1903—1905 гг. Спачатку ў ім месьцілася аддзяленьне Дзяржаўнага банку Расеі. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут месьціліся ў розныя гады ЦК КП (б) Б і ЦК ЛКСМБ, народны камісарыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопісу «Работніца і сялянка», выканаўчы камітэт гарсавету й іншыя дзяржаўныя ўстановы. Падчас рэканструкцыі ў 1934 г. быў дабудаваны 3-ці паверх. Дзяржаўны музэй БССР месьціўся ў гэтым будынку з 1967 году.

Будынак філіі «Дом-музэй І зьезду РСДРП» пабудаваны ў 1923 г., разбураны падчас Другой сусьветнай вайны. Адбудаваны ў адпаведнасьці з макетам, якія знаходзіўся ў Музэі рэвалюцыі ў Маскве ў 1948 годзе.

У 2009 годзе музэю перададзены будынак па адрасе вул. Фрунзэ, 19. Ён пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. паводле праекту губэрнскага архітэктара К. Хршчановіча. У ім месьціўся шпіталь, потым — штаб тылу Беларускай ваеннай акругі — Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Часткова рэканструяваны паводле праекту архітэктара У. Гусева.

Галерэя экспанатаў
Абмундзіраваньне й падрыхтоўка гусараў Рэчы Паспалітай
Пячатка Яна Сабескага
Альбрэхт Антоні Радзівіл. Невяд. мастак. Першая чвэр. XX стагодзьдзя. Палатно, алей.
Леў Сапега. Невяд. мастак. 1617г.
Мэмарыяльныя матэрыялы Эмерыка й Караля, графаў Гутэн-Чапскіх
Друкарскі станок Гутэнбэрга, на якім друкаваў Францішак Скарына
Рыцар
Польска-рускі каляндар
Гарматы
Дасьпехі
Стары гарадзкі побыт (XIX — пачатак XX стст.)

У цяперашні час у музэі месьціцца каля 370 тысячаў адзінак захоўваньня, пры гэтым іх колькасьць пастаянна расьце. У сувязі з гэтым у апошні час зьявілася праблема перапаўненьня падвальных памяшканьняў будынка музэю, прызначаных для захоўваньня экспанатаў. Акрамя таго, абмежаваньні экспазыцыйнай плошчы не дазваляюць распрацаваць новыя экспазыцыі з увядзеньнем у абарот шматлікіх незапатрабаваных экспанатаў з музэйных фондаў.

У фондах музэю захоўваюцца наступныя калекцыі:

  • археалягічная
  • выяўленчага мастацтва
  • іканапісу
  • керамікі
  • кнігадрукаваньня
  • народнага мастацтва
  • народнага адзеньня
  • нумізматычная
  • зброі
  • пісьмовых крыніцаў
  • сфрагістыка
  • фарфору й шкла
  • фотадакумэнтальных крыніцаў
  • этнаграфіі

У музэі на пастаяннай аснове працуюць 10 экспазыцыйных і выставачных заляў. Ужо некалькі гадоў адкрытыя экспазыцыі «Старажытная Беларусь (першабытная эпоха й Сярэднявечча)», «Старадаўняя геральдыка Беларусі», «З гісторыі зброі», «Стары гарадзкі побыт (XIX — пачатак XX стст.)». Рэгулярна праводзяцца розныя выстаўкі, у тым ліку й сумесна з замежнымі музэямі. Таксама вядзецца актыўная навуковая праца.

Крыніцы й заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Гужалоўскі, А. А. — Нараджэнне беларускага музея. — Менск, 2001.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных ка��тоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000116