Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага | |
Национальный академический драматический театр им. М. Горького | |
Будынак тэатру | |
Абрэвіятура | НДТА ім. М. Горкага |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1932 |
Тып | тэатар |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | вул. Валадарскага, д. 5, г. Менск |
Каардынаты | 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д. |
Дырэктар | Эдуард Герасімовіч |
Галоўны рэжысэр | Сяргей Кавальчык |
Сайт | www.rustheatre.by |
Колішняя назва | Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар Беларускай ССР |
Нацыяна́льны акадэмі́чны драматы́чны тэа́тар імя Максі́ма Го́ркага — драматычны тэатар гораду Менску, рэпэртуар якога складаецца з пастановак расейскай і сусьветнай клясыкі. Усе спэктаклі ідуць на расейскай мове.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэатар быў створаны ў Бабруйску ў 1927 годзе пад кіраўніцтвам Уладзімера Кумельскага. З кастрычніка 1932 году — Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар Беларускай ССР. У 1935—1941 гадах тэатар працаваў у Магілёве. У гады Другой сусьветнай вайны тэатар не працаваў. У 1944—1945 гадах тэатар працаваў у Магілёве. З красавіка 1945 году да чэрвеня 1947 году — у Горадні. Зь ліпеня 1947 году пераехаў у Менск.
У красавіку 1994 году за высокія дасягненьні ў галіне сцэнічнага мастацтва Дзяржаўнаму драматычнаму тэатру імя М. Горкага было нададзенае ганаровае званьне «Акадэмічны». У 1999 годзе тэатру нададзенае ганаровае званьне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя М. Горкага.
Будынак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сёньняшні дзень тэатар займае будынак Харальнай (галоўнай) сынагогі, пабудаваны ў 1906 годзе. Будынак быў узьведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзьвядзеньне сынагогі выдзяліла шматлікая жыдоўская абшчына гораду. Пасьля рэвалюцыі будынак сынагогі прыватызавалі й у 1923 годзе сынагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны габрэйскі тэатар БССР, дзе праводзіліся лекцыі, зьезды й дэманстраваліся фільмы. Пазьней тут разьмясьціўся Дом культуры сакратарыяту ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстаньне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатар «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная заля «Культуры», а першапачаткова харальная заля, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя сьпевакі й артысты, як Уладзімер Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага[1]. Цяпер гэта вялікая трох��авярховая пабудова, амаль прастакутная ў пляне, сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сымэтрычна. Былы цэнтральны нэф пераабсталяваны ў глядзельную залю, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму й у гонар VI Усебеларускага зьезду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазьнейшымі зьменамі[2]. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[3].
Кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастацкія кіраўнікі:
- Уладзімер Кумельскі (1932—1933 — мастацкі кіраўнік, да 1936 — дырэктар)
- В. Княжыч (1933—1934)
- А. Ражкоўскі (1934—1936)
- Адольф Данаці (1936—1938)
- В. Бернс (1939)
- Дзьмітры Арлоў (1939—1941)
Галоўныя рэжысэры:
- Сяргей Уладычанскі (1944—1946)
- Дзьмітры Арлоў (1946—1948)
- Сяргей Уладычанскі (1948—1952)
- В. Фёдараў (1952—1958)
- В. Дакутовіч (1958—1960)
- М. Сьпівак (1960—1964)
- Вера Рэдліх (1961—1963 — адначасова з М. Сьпіваком як мастацкі кіраўнік)
- А. Доброцін (1966—1968)
- М. Сулімаў (1968—1969)
- Ф. Шэйн (1969—1971)
- Барыс Луцэнка (1974—1981)
- Барыс Глаголін (1981—1983)
- Валеры Масьлюк (1983—1990)
Мастацкія кіраўнікі:
- Барыс Луцэнка (1991—2007)
- Сяргей Кавальчык (з 2007 — сьпярша галоўны рэжысэр, пазьней мастацкі кіраўнік)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага Менск. Гісторыя па фатаздымках. oldmensk.net. Праверана 12 жніўня 2014 г.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Г000020 |
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (рас.)