Коке Рэсурэксьён
Коке Рэсурэксьён | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 студзеня 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетыка Мадрыд | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2011 2011— |
Атлетыка Мадрыд Б Атлетыка Мадрыд |
66 (7) 463 (38) |
Зборныя | ||
2013— | Гішпанія | 70 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хорхэ Рэсурэксьён Мэродыё (па-гішпанску: Jorge Resurrección Merodio; нарадзіўся 8 студзеня 1992 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Хорхэ добра вядомы дзякуючы свайму добраму пасу[3] і здольнасьці ствараць магчымасьці да нападу[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Коке пачаў займацца футболам у акадэміі мадрыдзкага «Атлетыка» ва ўзросьце 8 гадоў. У асноўнай камандзе клюбу дэбютаваў 19 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Барсэлёны», дзе сталічныя футбалісты трывалі паразу зь лікам 2:5. У тым сэзоне гулец яшчэ раз зьявіўся на пляцоўцы ў матчы супраць «Альмэрыі», які скончыўся зь лікам 2:2. У наступных сэзонах час, праведзены на полі, толькі павялічываўся. 26 лютага 2011 году Хорхэ ўпершыню адзначыўся за клюб, забіўшы гол у браму «Сэвільлі», аднак матч скончыўся зь лікам 2:2.
У сэзоне 2011—2012 гадоў Коке нарэшце стаў важнай часткай каманды, нават пасьля прыходу ў каманду Дыега Сымэонэ. Важкі ўнёсак гулец зрабіў падчас пераможнага сэзону 2013—2014 гадоў. Коке нават намінаваўся як найлепшы атакуючы паўабаронца чэмпіянату, аднак саступіў Андрэсу Іньесту.
У нацыянальнай зборнай Гішпаніі Коке дэбютаваў 14 жніўня 2013 году, замяніўшы Санці Касорлю ў таварысцкім матчы супраць зборнай Эквадору, які скончыўся зь лікам 2:0 на карысьць эўрапейцаў[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014, 2021
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
- Пераможца Лігі Эўропы: 2012, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2012, 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Koke // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jorge Resurrección Merodio // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Koke se destapa como asistente. Marca
- ^ Koke acumula ya trece asistencias en la Liga. Diario AS
- ^ Taconeo ante Ecuador. Marca
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
- Профіль на BDFutbol
- Статыстыка на National Football Teams