Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя (Слонім)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Андрэя
Касьцёл Сьвятога Андрэя
Краіна Беларусь
Места Слонім
Каардынаты 53°05′51″ пн. ш. 25°19′48″ у. д. / 53.0975° пн. ш. 25.33° у. д. / 53.0975; 25.33Каардынаты: 53°05′51″ пн. ш. 25°19′48″ у. д. / 53.0975° пн. ш. 25.33° у. д. / 53.0975; 25.33
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і ракако
Дата заснаваньня XV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца за ракой Шчарай у прадмесьці Замосьці, на пляцы Льва Сапегі. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утвараў адзіны архітэктуры комплекс з будынкамі шпіталя і плябаніі (не захавалася).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1490 годзе з ініцыятывы вялікага князя Казімера ў Слоніме пачалі будаваць драўляны касьцёл, які асьвяцілі ў 1493 годзе.

У 1593 годзе з фундацыі старосты слонімскага Льва Сапегі пры касьцёле пачалі працаваць шпіталь і школа. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл зруйнавалі, набажэнствы праводзіліся ў старой капліцы. У 1775 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе касьцёл атрымаў значныя пашкоджаньні.

У 1920-я гады помнік аднавілі. Па Другой Сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які пазьней выкарыстоўвалі пад саляны склад.

У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам, пачалася рэстаўрацыя помніка. У 1993 годзе адноўлены касьцёл наноў асьвяцілі.

Плябанія, 1930-я гг.

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка пад 3-схільным дахам. Паміж яруснымі вежамі, завершанымі фігурнымі купаламі-банямі, узвышаецца шчыт, які плаўна пераходзіць у бакавыя валюты каля асновы. Роўніца галоўнага фа��ада ўвагнута-пукатая: лінія сьцяны выгінаецца ў пяці заломах, пазначаных пілястрамі. Фасад мае ярусны характар і ўпрыгожваецца нішамі з разьбянымі драўлянымі скульптурамі эвангелістаў Пятра і Паўла ў дынамічных разваротах. Партал галоўнага ўваходу, вокны і фігурны шчыт маюць акруглы абрыс. Бакавыя фасады ў прасьценках падзяляюцца роўнічнымі адзінарнымі пілястрамі.

Унутры касьцёла высокі нэф (14,1 м) перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках зь люнэтамі. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад яго бакавымі ляпнымі алтарамі і парталам. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі. Прастора інтэр’ера асьвятляецца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі. У паўночнай частцы на трох арках з гранёнымі апорамі і крыжовых скляпеньнях умацоўвацца хоры, кулісы якіх маюць ілюзорны пэрспэктыўны росьпіс у тэхніцы грызайль. Інтэр’ер упрыгожваюць алтары і амбон, а таксама фрэскавы росьпіс скляпеньняў.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Габрусь Т., Церашчатава В. Слонімскі Адрэеўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 443.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000498