Згубленыя (тэлесэрыял)
Згубленыя | |
Lost | |
Жанр | паранармальная тэлевізійная праграма[d], навуковая фантастыка на тэлебачаньні[d], тэлевізійная драма[d], рабінзанада[d] і звышнатуральная драма[d] |
---|---|
Рэжысэр | Дж. Дж. Абрамз Дэніел Аціяс Джэк Бэндэр Такер Гейтс |
Сцэнарыст | Дж. Дж. Абрамз Дэйман Ліндэлаф Джэфры Лібэр |
Прадусар | Дж. Дж. Абрамз Джэк Бэндэр Браян Бэрк |
У ролях | Мэт’ю Фокс Эванджэлін Лілі Джош Галаўэй Тэры О’Кўін Нэвін Эндрус Майкл Эмэрсан Хорхэ Гарсія Юджын Кім Дэніел Дэй Кім Элізабэт Мітчэл Дамінік Монаган |
Кампазытар | |
Вытворчасьць | ABC |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Home Entertainment[d], Hulu[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 22 верасьня 2004 — 23 траўня 2010 |
Працягласьць | 42 хвіліна |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская, француская, карэйская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Згу́бленыя» (па-ангельску: Lost) — фантастычна-прыгодніцкі амэрыканскі сэрыял пра лёсы пасажыраў самалёту лініі Oceanic Airlines, які ляцеў рэйсам 815 з Сыднэю да Лос-Анджэлесу ды разьбіўся на таямнічым востраве ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. 48 выжылых напачатку нічога, акрамя самалёту, не аб’ядноўвае. Акрамя падзеяў на высьпе, у кожную сэрыю ўплецены лёс аднаго з пасажыраў. Ад трэцяга сэзону («Through the Looking Glass») у сэрыі прадстаўлены флэшфорварды.
Сэрыял быў створаны Дж. Дж. Абрамзам, Д. Ліндэлафам, Дж. Лібэрам, якія зьяўляюцца галоўнымі сцэнарыстамі. Большасьць сцэнаў зьнята на высьпе Оаху, Гаваі[1]. Першую пілётную сэрыю можна было пабачыць 22 верасьня 2004 году. 23 траўня 2010 году выйшла апошняя сэрыя заключнага 6-га сэзону. Вытворчасьцю «Згубленых» займаліся Touchstone Television, Bad Robot Productions ды Grass Skirt Productions. Музыку да сэрыялу напісаў Майкл Джакіна. «Згубленыя» — адзін з самых дарагіх тэлевізійных сэрыялаў. Высокі кошт стаў вынікам вялікай колькасьці пэрсанажаў ды высокага кошту здымкаў на Гаваях[2].
Неспадзяваныя павароты сюжэту ды няспыннае напружаньне гарантавалі «Згубленым» сусьветную папулярнасьць. У ЗША сэрыі першага сэзону праглядалі ў сярэднім каля 16 мільёнаў гледачоў. Сэрыял, які атрымаў вялічэзную папулярнасьць у сьвеце, быў таксама прызнаны крытыкамі. Ён узнагароджаны «Эмі» за найлепшы драматычны сэрыял (2005), «Залатым Глёбусам» за найлепшы драматычны сэрыял (2005) ды ўзнагародаю Гільдыі тэлевізійных актораў[3].
Згодна з найноўшымі маркетолагавымі крокамі, «Згубленыя» ўжо ня толькі сэрыял. Аўтары намагаюцца зацікавіць гледача шукаць дадатковую інфармацыю ў інтэрнэце, трапляючы на шматлікія старонкі, заснаваныя з адною мэтаю: падаць яшчэ больш загадак. Лётныя лініі Oceanic Airlines, звышсакрэтная дасьледчыцкая кампанія DHARMA Initiative, таямнічы код на ўсіх прадуктах — гэта, магчыма, толькі частка шляхоў, якія могуць прывесьці да адказаў на пытаньні, якія паўстаюць на таямнічай высьпе. Дадаткова, каб надаць праўдзівасьці гістарычным падзеям, творцы ўплятаюць у сюжэт сапраўдныя ўстановы, напрыклад, унівэрсытэт Мічыгану.
У траўні 2007 году вытворцы сэрыялу паведамілі, што пасьля трэцяга сэзону будуць паказаныя яшчэ 48 сэрыяў з прыгодамі «Згубленых», згрупаваныя ў тры кароткія сэзоны[4]. Плянавалася, што тры апошнія сэзоны будуць мець па 16 сэрыяў. Але страйк Гільдыі сцэнарыстаў ЗША прывёў да таго, што чацьверты сэзон быў скарочаны да 14 сэрыяў. У сувязі з гэтым тэлеканал ABC паведаміў пра павелічэньне ў пятым і шостых сэзонах колькасьці сэрыяў да 17. Заключная сэрыя апошняга шостага сэзону пабачыла сьвет 23 траўня 2010 году.
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя зацемкі «Згубленых» зьявіліся ў студзені 2004 году, калі Лойд Браўн, тагачасны шэф тэлеканалу ABC, прапанаваў напісаць сцэнар сэрыялу, які б сваёю фабулаю меў матывы кніжкі «Ўладар мухаў», фільму «Па-за сьветам» (па-ангельску: Cast Away), тэлевізійнага сэрыялу Gilligan’s Island ды папулярнага амэрыканскага рэаліці-шоў Survivor. На пачатку галоўным сцэнарыстам быў прызначаны Джэфры Лібэр[5], аднак Браўн, незадаволены вынікамі яго працы, прапанаваў напісаньне сцэнару для пілётнага адцінка сэрыялу Дж. Дж. Абрамзу, стваральніку сэрыялу «Шпіёнка» (па-ангельску: Alias). Да працы далучыўся таксама Дэйман Ліндэлаф[6], зь якім Абрамз супольна стварыў аснову сэрыялу, тыпаж галоўных герояў і галоўныя фабулы пяці з шасьці сэзонаў[7][8].
Першы эпізод «Згубленых» складаўся зь дзьвюх частак і быў найдаражэйшай пілётнай сэрыяй у гісторыі тэлебачаньня — ягоны кошт склаў прыкладна 10—14 мільёнаў даляраў[9]. Сусьветная прэм’ера адбылася 24 ліпеня 2004 году падчас выставы Comic-Con у Сан-Дыега. На тэлебачаньні ABC паказ распачаўся 22 верасьня 2004 году.
Першы сэзон сэрыялу прынёс выдатны камэрцыйны посьпех, здабыўшы і прызнаньне крытыкаў. Разам з двума іншымі новымі прадуктамі ABC («Гатовымі на ўсё» і «Хірургамі») дапамог у тэлевізійным сэзоне 2004/2005 вярнуцца кампаніі да лідэрства сярод тэлеканалаў у ЗША[10].
Склад сэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэрыі «Згубленых» маюць прыкладна аднолькавую структуру: большасьць зь іх пачынаецца з успамінаў з папярэдніх сэрыяў, якія датычаць найбольш важных здарэньняў у новым эпізодзе. Пасьля адбываецца пераход да новых сцэнаў у сэрыі. Часта (асабліва ў першым сэзоне) яны пачыналіся з набліжанага вока аднаго з герояў. Празь некалькі хвілін зьяўляецца загаловак сэрыялу — надпіс «LOST» на чорным тле і назва сэрыі. Пасьля, пад час паказу, у кутах падаюцца імёны артыстаў. У кожнай сэрыі дзеі на высьпе пераплятаюцца з флэшбэкамі ці (пасьля трэцяга сэзону) флэшфорвардамі, сканцэнтраванымі на адным з герояў. Пасьля заканчэньня сэрыі на экране зьяўляецца надпіс «LOST» на чорным тле і тытры.
Месца дзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амаль усе сцэны «Згубленых» здымаліся на гавайскай высьпе Оаху. У пілётнай сэрыі сцэны здымаліся на пляжы Макулея (па-ангельску: Mokuleia), які месьціцца на паўночна-заходнім ускрайку вострава. Пасьля пляжныя сцэны здымаліся ў розных раёнах паўночнага ўзьбярэжжа востраву. Пячорныя сцэны першага і другога сэзону запісваліся на студыі, збудаванай у будынку фірмы Xerox, якая пуставала ад часу, калі ў 1999 адзін з супрацоўнікаў забіў тамака 7 іншых работнікаў фірмы[11]. Сцэны, якія адбываюцца на станцыі DHARMA Initiative («Лебедзь», «Гідра» ды іншыя), здымалі на Hawaii Film Office-operated Hawaii Film Studio[12], дзе стваралі сцэнаграфію тых самых станцыяў[13]. Акрамя Ганалулу, здымкі праходзілі таксама ў Каліфорніі, Нью-Ёрку, Аёве, Маямі, Рэспубліцы Карэі, Іраку, Ніґерыі, Вялікабрытаніі, Парыжы, Тайляндзе, Бэрліне і Аўстраліі. Напрыклад, сцэны з аэрадрому ў Сыднэі здымалі на Гавайскім Convention Center, а сцэны з ірацкай вайсковай базы Рэспубліканскай гвардыі — у фартыфікацыях часоў Другой сусьветнай вайны[14].
Гісторыя выхаду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымачная група
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прадусары: Дж. Дж. Абрамз, Джэк Бэндэр, Браян Бэрк, Сара Каплан, Леанард Дзік, Дэйман Ліндэлаф
- Рэжысэры: Дж. Дж. Абрамз, Дэніел Аціяс, Джэк Бэндэр, Такер Гейтс ды інш.
- Сцэнарысты: Дж. Дж. Абрамз, Дэйман Ліндэлаф, Джэфры Лібэр, Карлтан К'юз
- Апэратары: Джон Бартлі, Міхаэль Банвілэйн, Лары Фонг
- Стваральнікі касьцюмаў: Білі Рэй МакКэйн, Кэтрын Морысан
Героі і выканаўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увага: Ніжэй прадстаўлены падрабязнасьці сэрыялу!
Актор | Пэрсанаж | Апісаньне пэрсанажу | Сэзоны | Актуальны статус |
---|---|---|---|---|
Постаці першага пляну | ||||
Мэт’ю Фокс | Джэк Шэпард | Нэўрахірург і лідэр Згубленых. Мае праблемы з самакантролем і сытуацыямі, якія ён ня можа выправіць. У яго з Клэр адзін бацька, але даведваецца ён пра гэта толькі пасьля вяртаньня з востраву ад маткі Клэр, якая прыбыла на пахаваньне свайго каханка — Крыстыяна Шэпарда. | 1—6 | Няма ў жывых |
Эванджэлін Лілі | Кейт Остын | Уцякачка, асуджаная за забойства свайго бацькі, удзельніца нападу на банк і іншых злачынстваў. Ляцела пад аховаю фэдэральнага шэрыфа Эдварда Марса на рэйсе 815. | 1—6 | Пакінула востраў |
Джош Галаўэй | Джэймз «Соер» Форд | Ашуканец. Шукае чалавека, які прывёў да сьмерці яго бацькоў. Яго эгаізм і адносіны да іншых пасажыраў прыводзяць да таго, што ягоныя лепшыя якасьці (як чульлівасьць, апякунства ці запал да чытаньня кніг) робяцца відавочнымі толькі праз доўгі час знаходжаньня на высьпе. | 1—6 | Пакінуў востраў |
Тэры О’Кўін | Джон Лок | Супрацоўнік фабрыкі пудэлак. Паралізаваны ніжэй паясьніцы. Пасьля трапляньня на востраў цалкам акрыяў, што прымусіла яго паверыць у выключную залежнасьць ад востраву. У 6-м сэзоне ў яго цела ўцелавіўся Чорны дым. | 1—6 | Няма ў жывых |
Нэвін Эндрус | Саід Джара | Былы жаўнер Ірацкай Рэспубліканскай Гвардыі. Адзін з найбольш актыўных «Згубленых» | 1—6 | Няма ў жывых |
Хорхэ Гарсія | Х’юга «Хёрлі» Рэес | Уласьнік шматмільённага выйгрышу ў лятарэю. Пасьля выйгрышу яго перасьледуюць няўдачы. Безканфліктная і прыязная да іншых «Згубленых» асоба. Часта залагоджвае чужыя спрэчкі. Змагаецца з атлусьценьнем. | 1—6 | Вярнуўся на востраў |
Дамінік Монаган | Чарлі Пэйс | Залежны ад наркотыкаў рок-музыка. На высьпе распачынае змаганьне са сваёю залежнасьцю. | 1—3, 6 | Няма ў жывых |
Эмілі дэ Рэйвін | Клэр Літлтон | Матка Аарона, якога нарадзіла неўзабаве пасьля трапляньня на востраў. Сястра Джэка, але ня ведае пра тое. | 1—4 | Невядомы |
Юджын Кім | Сун Квон | Дачка ўплывовага карэйскага бізнэсоўцы. Жонка Джына, ад якога хацела ўцячы ў аэрапорце. Хавала ад мужа і іншых пасажыраў самалёту сваё веданьне ангельскай мовы. | 1—6 | Няма ў жывых |
Дэніел Дэй Кім | Джын Су Квон | Муж Сун. Паходзіць зь беднай, рыбацкай сям’і, чаго вельмі саромеецца. Каб ажаніцца з Сун, пачаў працаваць на яе бацьку, які даручае яму «мафіёзныя» заданьні. Гэта зрабіла яго агрэсіўным і адвярнула ад яго жонку. | 1—6 | Няма ў жывых |
Гаральд Пэрына | Майк Доўсан | Інжынэр-будаўнік, мастак. Мае бацькоўскія праблемы са сваім сынам, Уолтам. | 1—2, 4 | Няма ў жывых |
Малькольм Дэйвід Кэлі | Уолт Ллойд | Сын Майкла. Шмат хто лічыць яго «выключным», дзякуючы яго звышнатуральным здольнасьцям. | 1—5 | Пакінуў востраў |
Ен Самэрголдэр | Бун Карлайл | Супрацоўнік фірмы па ладжаньні вясельляў, што належыць яго маці; прыёмны брат Шэнан Рутэрфорд. | 1,6 | Няма ў жывых |
Мэгі Грэйс | Шэнан Рутэрфорд | Інструктарка танцаў. Прыёмная сястра Буна, зь якім часьцяком сварыцца. | 1—2, 6 | Няма ў жывых |
Мішэль Радрыгэс | Ана-Люсія Картэс | Былая паліцыянтка. Лідэрка групы пасажыраў з хваста самалёту. | 2, 6 | Няма ў жывых |
Сынтыя Ўотрас | Лібі | Псыхоляг. | 2, 6 | Няма ў жывых |
Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй | Містэр Эка | Былы лідэр злачыннай групоўкі, якая займалася гандлем і продажам наркотыкаў. Каб уцячы з краіны, мусіў прыкінуцца ксяндзом. Сьмерць брата зьмяніла яго стаўленьне да гэтай ролі — Эка пачаў ставіцца да яе вельмі далікатна, стаўся рэлігійным. | 2-3 | Няма ў жывых |
Гэнры Ен К’юзык | Дэсманд Давід Х’юм | Былы жаўнер войска Шатляндыі. Трапіў на востраў падчас падарожжа вакол сьвету і жыў там у бункеры на працягу трох гадоў да катастрофы рэйсу 815. Знойдзены празь месяц пасьля катастрофы. | 2—6 | Вярнуўся на востраў |
Майкл Эмэрсан | Бэнджамін Лайнус («Генры Гейл») | Лідэр Іншых. Адна з найбольш таямнічых і непрадказальных постацей. Таленавіты махляр і маніпулятар — ніколі нельга быць ўпэўненым, што ён у сапраўднасьці думае і якія сапраўдныя намеры мае. | 2—6 | Вярнуўся на востраў |
Марк Пелегрына | Джэйкаб | Кіраўнік Іншых, аддае загады іхнім лідэрам. Мае надзвычайныя здольнасьці, жыве на высьпе на працягу некалькіх стагодзьдзяў. | 5-6 | Няма ў жывых |
Чорны дым — пачвара | Існуе на высьпе да сканчэньня сэрыялу. Забівае людзей. Уцелавіўся ў памерлага Джона і загадаў Бэну забіць Джэйкаба. | 1-6 | Няма ў жывых | |
Тытус Вэлівэр | Б��ат Джэйкаба | Ненавідзіць Джэйкаба. Гэта ён выступае ў выглядзе Чорнага дыму. | 5-6 | Няма ў жывых |
Элізабэт Мітчэл | Джульет Бэрк | Доктарка, якая займаецца справамі цяжарнасьці. Прыбыла на востраў, каб высьветліць, чаму цяжарныя кабеты зь невядомых прычынаў паміраюць на высьпе. | 3—6 | Няма ў жывых |
Джэрэмі Дэвіс | Даніель Фарадэй | Фізык. Быў у групе, якая шукала Бэна. Прыбыў на востраў для дасьледаваньняў незвычайных зьяваў на ёй. | 4—6 | Няма ў жывых |
Кен Люн | Майлз Штром | Сьвецкі экзарцыст, які размаўляе з духамі. Быў ў групе пошуку, мэтаю якой было знаходжаньне Бэна. | 4—6 | Пакідае востраў |
Рэбэка Мэйдэр | Шарлота Льюіс | Антраполяг. Была ў групе пошуку, мэтаю якой было знаходжаньне Бэна. | 4—5 | Няма ў жывых |
Джэф Фэлі | Фрэнк Лапідус | Авіяпілёт. Кіраваў гэлекоптэрам групы пошуку, мэтаю якой было знаходжаньне Бэна. | 4—6 | Пакідае востраў |
Франсуа Шау | П’ер Чанг | Вядомы як Марвін Кадле, Марк Вікмунд ці Эдгар Халівакс. Бацька Мілеса, і кіруе людзьмі ў Dharmaville. | 2-5 | Відавочна не жывы. |
Важнейшыя постаці другога пляну | ||||
Л. Скот Калдўэл анг. L. Scott Caldwell |
Роўз Хэндэрсан анг. Rose Henderson |
Жонка Бэрнарда Надлера. Хварэла на рак, пасьля таго, як трапіла на востраў, відавочна, акрыяла. | 1-5 | Невядомы (пасьля дэтанацыі бомбы — Jughead) |
Сэм Андэрсан | Бэрнард Надлера | Стаматоляг. Муж Роўз Хэндэрсан. | 2-5 | Невядомы (пасьля дэтанацыі бомбы — Jughead) |
Кімберлі Джозэф | Сіндзі Чандлер | Сьцюардэса. Захопленая Іншымі, далучылася да іх. Апякуецца двума дзецьмі, што ацалелі ў катастрофе — Эмаю і Закам. | 2-3, 6 | Няма ў жывых |
Фрэдрык Ленэ | Эдвард Марс | Фэдэральны шэрыф. Перавозіў Кейт Остын у самалёце з Сыднэю да Лос-Анджалесу. | 1, 6 | Няма ў жывых |
розныя | Аарон Літтэртон | Сын Клэр. Нарадзіўся неўзабаве пасьля аварыі на высьпе. | 1-5 | Пакінуў востраў |
Даніель Рэбук анг. Daniel Roebuck |
Лэсьлі Арцт анг. Leslie Arzt |
Школьны настаўнік біялёгіі, хіміі ды фізыкі. Меў цяжкі характар, не падабаўся калегам і відавочна вучням. | 1, 6 | Няма ў жывых |
Джош Рэндал анг. Josh Randall |
Нэйтан анг. Nathan |
Ана-Люсія падазравала яго ў шпіянажы на карысьць Іншых з-за ягонага ладу жыцьця | 2 | Няма ў жывых |
Келе Санчэз | Нікі Фэрнандэс | Тэлевізыйная акторка. Перад прыбыцьцём на востраў разам са сваім хлопцам Паўла атруціла і абрабавала рэжысэра, у фільме якога грала. | 3 | Няма ў жывых |
Радрыга Сантора | Паўла | Кухар. Перад прыбыцьцём на востраў атруціў і абрабаваў разам зь Нікі Фэрнандэс рэжысэра сэрыялу, у якім грала яго дзяўчына. | 3 | Няма ў жывых |
Міра Фурлан | Даніель Русо | Навукоўца. Трапіла на востраў з навуковым экіпажам за 16 гадоў да катастрофы самалёту, які ляцеў па рэйсе 815. Маці Алекс, якую адразу пасьля нараджэньня забралі Іншыя. | 1—4 | Няма ў жывых |
Таня Раймонд | Аляксандра Русо (Алекс) | Дачка Даніель. Бэн называў яе сваёй дачкою. | 2—5 | Няма ў жывых |
Уільям Майпотэр | Ітан Ром | Хірург. Прыкідваўся пасажырам з цэнтральнай часткі самалёту. | 1, 5-6 | Няма ў жывых |
Брэт Каллен | Гудвін | Прыкідваўся пасажырам з хваста самалёту. | 2 | Няма ў жывых |
М. К. Гэйні | Том | Чалавек высокага рангу ў Іншых. | 2-3 | Няма ў жывых |
Андру Дзівоф | Міхаіл Бакунін | Былы санітар савецкага войска. Жыў на адной са станцый DHARMA Initiative — «Агмень». | 3, 6 | Няма ў жывых |
Нэстар Карбанэл | Рычард Альпэрт | Чалавек высокага рангу ў Іншых. | 3—5 | На высьпе |
Маша Томасан | Наомі Дорыт | Прафэсійная наймітка. | 3—4 | Няма ў жывых |
Кэвін Дзюранд | Марцін Кімі | Жаўнер. Лідэр групы наймітаў, нанятых Ўідмарам з мэтаю захопу Бэна і зьнішчэньня іншых людзей на востраве. | 4, 6 | Няма ў жывых |
Алан Дэйл | Чарльз Ўідмар | Уплывовы бізнэсоўца, уласьнік фірмы «Widmore Industries». Гэта ён выслаў «паратункавую» экспэдыцыю на востраў. Змагаецца з Бэнам за кантроль над востравам. Бацька Пэні. | 2-6 | Няма ў жывых |
Лэнс Рыдык анг. Lance Reddick |
Мэт’ю Абадон анг. Matthew Abaddon |
Відавочна юрыст. Начальнік Наомі. Відавочна, гэта ён набіраў «паратункавую» экспэдыцыю. | 4-5 | Няма ў жывых |
Соня Ўолгэр | Пэнэлопа Ўідмар | Дачка Чарльза Ўідмара. Шукала свайго каханага Дэсманда. | 2—6 | Па-за востравам |
Джон Тэры | Крысьціян Шэпард | Ардынатар хірургіі. Бацька Джэка і Клэр. | 1-5 | Няма ў жывых |
Кэвін Ціг | Энтані Купэр | Ашуканец. Бацька Лока. | 1-3 | Няма ў жывых |
Зулейка Робінсан | Ілана | Пасажырка рэйсу 316 індыйскіх авіяліній Ajira Airways, ахоўвала арыштаванага Саіда. Невядома, ці бывала раней на высьпе. | 5-6 | На высьпе |
Саід Тагмаўі | Цэзар | Пасажыр з рэйсу 316 індыйскіх авіяліній Ajira Airways. Забіты Бэнам. | 5 | Няма ў жывых |
Брэд Уільям Хэнке | Брэм | Пасажыр з рэйсу 316 індыйскіх авіяліній Ajira Airways. У 2004 годзе сустракаецца з Майлз Штром і запрашае яго ў сваю каманду. Забіты Чорным дымам. | 5-6 | Няма ў жывых |
Легенда |
---|
Пасажыры цэнтральнай часткі самалёту 815 |
Пасажыры тыльнай часткі самалёту 815 |
Іншыя |
Жыхары востраву да катастрофы рэйсу 815 (акрамя Іншых) |
Людзі Чарлза Ў��дмара ці зьвязаныя зь ім |
Іншыя пэрсанажы |
Пасажыры рэйсу 316, што ляцелі разам з 6 згубленымі |
Незвычайныя істоты |
DHARMA Initiative |
Сэзоны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўны артыкул: Сьпіс сэрыяў сэрыялу «Згубленыя»
Колькасьць сэрыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Прэм’ера ў ЗША (ABC) | Колькасьць сэрыяў |
---|---|---|
Першы | 22 верасьня 2004 — 25 траўня 2005 | 25 сэрыяў + 1 адмысловая |
Другі | 21 верасьня 2005 — 24 траўня 2006 | 24 сэрыі + 3 адмысловыя |
Трэці | 4 кастрыніка 2006 — 23 траўня 2007 | 23 сэрыі + 4 адмысловыя |
Чацьвёрты | 31 студзеня 2008 — 29 траўня 2008 | 14 сэрыяў + 1 адмысловая |
Пяты | 21 студзеня 2009 — 13 траўня 2009 | 17 сэрыяў + 3 адмысловыя |
Шосты | 2 лютага 2010 — 23 траўня 2010 | 18 сэрыяў |
121 сэрыі + 12 адмысловых |
1 сэзон (1—44 дзень па катастрофе)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 верасьня 2004 на таямнічай трапічнай высьпе разьбіўся самалёт, што ляцеў з Сыднэю да Лос-Анджэлесу. 48 пасажыраў цудам выжылі ў катастрофе. Адзін зь іх, хірург Джэк Шэпард, дапамагае параненым, робячыся гэткім чынам нефармальным лідэрам людзей, што яго атачаюць. Надзеі на паратунак марныя — самалёт перад падзеньнем зьмяніў курс на сотні міляў і зваліўся ў невядомым месцы. Група тых, хто выжыў, мусіць зьмяніць сваё жыцьцё, жывучы ў штораз больш таямнічым і непрыязным месцы. Хутка выяўляецца, што на высьпе яны не адны. Ужо ў першую ноч з джунгляў чуюцца дзіўныя гукі. Пасьля выяўляюцца штораз новыя дзіўныя зьявы — тыя, хто блукаюць па джунглях, чуюць дзіўныя шэпты, некаторыя нават бачаць даўно памерлых, блізкіх ім асобаў. Ня маючы надзеі на паратунак згубленыя ўсё больш разжываюцца на пляжы. Хутка двое зь іх — Джон Лок і Бун Карлайл — знаходзяць таямнічы люк. Колькі дзён намагаюцца яго адчыніць, а тым часам астатнія змагаюцца з жыхарамі востраву, якіх яны называюць Іншымі. Іншыя робяцца ворагам нумар адзін, таму што забіваюць ці намагаюцца скрасьці некаторых з ацалелых у катастрофе. Супольнымі намаганьнямі напрыканцы сэзону ўдаецца адчыніць дзіўны люк.
2 сэзон (45—67 дзень па катастрофе)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бункер некалі зьяўляўся часткаю праекту DHARMA Initiative — таямнічай арганізацыі, якая праводзіла на высьпе выпрабаваньні. Лок знаходзіць на станцыі Лебедзь Дэсманда Х’юма, чалавека, які разьбіўся на высьпе тры гады таму. Усе тры гады ён кожныя 108 хвілін набіраў код (4, 8, 15, 16, 23, 42) да кампутара, перакананы, што гэтым ратуе сусьвет. Падчас усяго другога сэзону некаторыя са Згубленых жывуць у бункеры, уводзяць код і ўсё больш зьняверваюцца ў сэнсе гэтай працэдуры. У гэтай частцы адбываецца аб’яднаньне з выжыўшымі з хваста самалёту, якія разьбіліся на іншай часцы востраву. Джон Лок знаходзіць іншую станцыю DHARMA Initiative, якая служыць для маніторынга станцый, і глядзіць тамака фільм-інструкцыю, дзе выразна паказана, што ўвод коду на станцыі «Лебедзь» — гэта толькі прыхалягічны тэст на вытрымку людзей, што выконваюць тое заданьне доўгі час. Лок вырашае паглядзець, што станецца, калі ня ўвесьці код у час. Аднак выявілася, што калі ня ўвесьці код, вызваляецца электрамагнітны імпульс вялікай інтэнсіўнасьці. У апошнюю хвілю Дэсманд з дапамогаю адмысловага ключа пераключае аварыйны выключальнік станцыі, што прыводзіць да зьнішчэньня станцыі, і прадухіляе гэтым катастрофу. У гэты самы час Іншым шчасьціць захапіць Джэка, Кэйт і Соэра. Майкл Доўсан здраджвае пасажырам, і яму разам з сынам дазваляюць вярнуцца да цывілізацыі на чоўне.
3 сэзон (68—91 дзень па катастрофе)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэці сэзон канцэнтруецца на Іншых, іх мінулым і жыцьці на высьпе. Бэнджамін Лайнус схапіў Джэка Шэпарда, бо той зьяўляецца нэўрахірургам і можа зрабіць яму апэрацыю. Кейт і Соэр уцякаюць у час апэрацыі. Джэк застаецца сярод Іншых, бо Бэн абяцае вывезьці яго з востраву на падводным чоўне. Але Джон Лок ўзрывае падлодку, маючы ўласныя пляны адносна востраву і яго жыхароў.
Выяўляецца, што Іншыя не належаць да DHARMA Initiative. Бэн страляе ў Лока і ськідвае яго ў яму з парэшткамі супрацоўнікаў DHARMA Initiative. Тым часам Згубленыя знаходзяць Наомі — выратавальніцу з пашуковага карабля.
Іншыя накіроўваюць на пляж вялікую групу, каб захапіць усіх цяжарных кабет для сваіх дасьледваньняў. Даходзіць да апошняй сутычкі між імі ды Згубленымі. Джэк адключае трансьмісыйную вежу, якая глушыць радыёсыгналы. Лок супраць, бо на ягоную думку — людзі з карабля небясьпечныя.
У апошніх сэрыях трэцяй часткі зьяўляюцца сцэны з будучага жыцьця Джэка і Кейт (флэшфорварды).
4 сэзон (92—101 дзень па катастрофе)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падзеі Сэзону 4 пачынаюцца адразу па заканчэньні трэцяга сэзону. Згубленыя не давяраюць людзям з карабля. Таму большая частка іх шукае ратунку ў вёсцы, якую пакінулі Іншыя.
Дэсманд кароткімі пэрыядамі пачынае трапляць ў мінулае, знаходзіцца ў двух рэчаіснасьцях. На караблі ўжо некалькі такіх хворых, якія страцілі адчуваньне часу і вар’яцеюць.
Вырвацца з востраву на гэлекоптэры шчасьціць 6 пасажырам рэйсу самалёта. Каб ня згадваць пра таемны востраў, яны прыдумляюць легенду аб доўгім падарожжы пасьля катастрофы па акіяне на выратавальных шлюпках.
5 сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пятым сэзоне шасьцёрка тых, хто выбраўся з востраву, зьбіраецца наноў і шукае шляхі для вяртаньня назад. Таксама паказаны лёс тых, хто застаўся на высьпе.
6 сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заключны сэзон. Прэм’ера апошніх 18 сэрыяў, першыя і апошнія зь якіх здвоеныя па 2 гадзіны, пачалася 2 лютага 2010 году[15]. Апошняя сэрыя была паказаная 23 траўня 2010 году.
У гэтым сэзоне разьвязаныя ўсе таямніцы, пачынаючы ад першага сэзону — пачвары з дыму, статуя з чатырма пальцамі ці шкілеты на высьпе.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Катэгорыя | Намінаваныя | Намінацыя / Узнагарода |
---|---|---|---|
2005 | Найлепшы драматычны сэрыял | Lost: Згубленыя | |
2006 | Найлепшы драматычны сэрыял | Lost: Згубленыя | |
2006 | Найлепшы актор драматычнага сэрыялу | Мэт’ю Фокс | |
2006 | Найлепшы актор другога пляну | Нэвін Эндрус | |
2007 | Найлепшы драматычны сэрыял | Lost: Згубленыя | |
2007 | Найлепшая акторка драматычнага сэрыялу | Эванджэлін Лілі | |
2010 | Найлепшs актор другога пляну | Майкл Эмэрсан |
Год | Катэгорыя | Намінаваныя | Намінацыя / Узнагарода |
---|---|---|---|
2004 | Найлепшы тэлевізійны сэрыял | Lost: Згубленыя | |
Найлепшы тэлевізійны актор | Мэт’ю Фокс | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка | Эванджэлін Лілі | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Дамінік Монаган | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Тэры О’Кўін | ||
2005 | Найлепшы тэлевізійны сэрыял | Lost: Згубленыя | |
Найлепшы тэлевізійны актор | Мэт’ю Фокс | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка | Эванджэлін Лілі | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Тэры О’Кўін | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка другога пляну | Мішэль Радрыгэс | ||
Найлепшае выданьне сэрыялу на DVD | Lost — першы сэзон | ||
2006 | Найлепшы тэлевізійны сэрыял | Lost: Згубленыя | |
Найлепшы тэлевізійны актор | Мэт’ю Фокс | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка | Эванджэлін Лілі | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Майкл Эмэрсан | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Джош Галаўэй | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка другога пляну | Элізабэт Мітчэл | ||
Найлепшае выданьне сэрыялу на DVD | Lost — другі сэзон | ||
2007 | Найлепшы тэлевізійны сэрыял | Lost: Згубленыя | |
Найлепшы тэлевізійны актор | Мэт’ю Фокс | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка | Эванджэлін Лілі | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Майкл Эмэрсан | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Джош Галаўэй | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Тэры О’Кўін | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка другога пляну | Элізабэт Мітчэл | ||
Найлепшае выданьне сэрыялу на DVD | Lost — трэці сэзон | ||
Найлепшы тэлевізійны сэрыял | Lost: Згубленыя | ||
2008 | Найлепшы тэлевізійны актор | Мэт’ю Фокс | |
Найлепшая тэлевізійная акторка | Эванджэлін Лілі | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Гэнры Ен К’юзык | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Джош Галаўэй | ||
Найлепшы тэлевізійны актор другога пляну | Майкл Эмэрсан | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка другога пляну | Юджын Кім | ||
Найлепшая тэлевізійная акторка другога пляну | Элізабэт Мітчэл | ||
Найлепшая гасьцявая роля ў тэлесэрыяле | Алан Дэйл | ||
Найлепшая гасьцявая роля ў тэлесэрыяле | Кэвін Дзюранд | ||
Найлепшая гасьцявая роля ў тэлесэрыяле | Соня Ўолгэр | ||
Найлепшае выданьне сэрыялу на DVD | Lost — чацьвёрты сэзон |
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нумары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нумары 4 8 15 16 23 42 часьцяком сустракаюцца ў флэшбэках героеў — і шмат калі ў самых неверагодных месцах і камбінацыях.
Героі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шмат якія сэрыі першага сэзону пачынаюцца з павялічанага вока аднаго з герояў. Першыя тры сэзоны пачынаюцца з павялічанага вока чалавека, які дасюль у сэрыяле не зьяўляўся.
- Да катастрофы героі часьцяком сустракаліся адзін з адным, ці былі зьвязаныя міжсобку знаёмымі й сваякамі.
- Імёны некаторых герояў — прозьвішчы вядомых вучоных, філёзафаў і пісьменьнікаў (напрыклад, Джон Лок).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Lost: About the Show 31 ліпеня 2008
- ^ High filming costs force ABC network executives to consider relocating 31 ліпеня 2008
- ^ Сьпіс узнагародаў сэрыялу «Згубленыя» на IMDb 31 ліпеня 2008
- ^ Zbliża się koniec «Zagubionych»(недаступная спасылка), Onet.pl, 31 ліпеня 2008
- ^ Bernstein David, Cast Away // Chicago magazine, жнівень 2007
- ^ Craig Olga. The man who discovered Lost — and found himself out of a job // The Daily Telegraph, 14 жніўня 2005
- ^ Jensen Jeff. When Stephen King met the Lost boys… EW.com 24 лістапада 2007
- ^ Burk, Bryan, Lost — Kompletny Sezon Pierwszy DVD (дадаткі), Buena Vista Home Entertainment, 6 верасьня 2005
- ^ Ryan Tim. New series gives Hawaii 3 TV shows in production // Honolulu Star-Bulletin 17 траўня 2004
- ^ Bianco Robert. A good season, with reason // USA Today 26 красавіка 2005
- ^ Kristin Veitch Lost Secrets Found! Архіўная копія
- ^ Nichols Katherine. Lost Home // Honolulu Star-Bulletin
- ^ Ryan Tim. Reel News // Honolulu Star-Bulletin 24 жніўня 2005
- ^ Godvin Tara. Oahu plays the world // Honolulu Star-Bulletin 25 траўня 2005
- ^ https://web.archive.org/web/20100327135214/http://www.tvguide.com/News/ABC-Sets-Lost-1012305.aspx
|