Валерыя Кустава
Валерыя Кустава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Валерыя Уладзімераўна Кустава[1] |
Псэўданімы | Валярына |
Нарадзілася | 9 кастрычніка 1984 (40 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, літаратар |
Жанр | паэзія, эсэ |
Мова | беларуская |
Узнагароды | Эксьлібрыс[d] (2015) Залаты апостраф (2009)
|
Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нарадзілася 9 кастрычніка 1984[2], Менск) — паэт, літаратарка.
Біяграфія
Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), БДУКіМ (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла асьпірантуру БДАМ (2012, спэцыяльнасьць «Кіназнаўства», спэцыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў). Выкладае гісторыю кіно і драматургію сучаснага фільму. У красавіку 2015 году пабралася шлюбам з драматургам Васілём Дранько-Майсюком[3].
Творчасьць
Аўтар і вядоўца культурніцкай праграмы на тэлеканале «Белсат». Перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай мовы; аўтар публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «ARCHE Пачатак», «Полымя», «Культура» і іншых.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, а таксама сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і БАЖу.
Грамадзкая дзейнасьць
У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў праграму мерапрыемстваў святкаваньня 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[4].
Крымінальны перасьлед
У чэрвені 2021 году Куставай прышлося пакінуць Беларусь. 3 чэрвеня невядомыя ламіліся ў яе кватэру. Пасьля гэтага сувязь зь ёй зьнікла, пакуль літаратарка не апынулася ў Польшчы. У Беларусі жа распачаўся крымінальны перасьлед у адносінах да яе: Куставу абвінавацілі па меншае меры ў «арганізацыі й падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», і нясплаце падаткаў за фінансаваньне пратэстаў[5].
Бібліяграфія
- Кроў Сусьвету: вершы; Прадм. В.Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
- Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р.Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
- Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.
Узнагароды й прэміі
- Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» за 2009 год;
Крыніцы
- ^ Кустава, Валерыя Уладзіміраўна — Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси (рас.)
- ^ Валярына Кустава / Два вершы
- ^ Валярына Кустава і Васіль Дранько-Майсюк пабраліся шлюбам. Радыё Свабода (17 кастрычніка 2015).
- ^ Грушэцкі А. Дзень Роднай Мовы ў Белар��скім Доме ў Варшаве. Новы Час. Праверана 21 лютага 2018 г. Архіўная копія ад 21 лютага 2018 г.
- ^ Санкцыі і экстрэмізм (бел.) // Новы час : газета. — 2021. — № 24 (752). — С. 2.