Адам Плуг
Адам Плуг лац. Adam Płuh | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Антон Антонавіч Пяткевіч |
Нарадзіўся | 23 кастрычніка 1823 в. Замосьце, Слуцкі павет Менская губэрня (цяпер — Слуцкі раён, Менская вобласьць) |
Памёр | 2 лістапада 1903 Варшава |
Пахаваны | |
Бацькі | Антон Пяткевіч Зюзана Рагазінская |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт, журналіст |
Мовы | польская, беларуская |
Адам Плуг (сапр. — Антон Антонавіч Пяткевіч; 23 кастрычніка 1823, в. Замосьце, Слуцкі павет, Менская губэрня (цяпер — Слуцкі раён, Менская вобласьць) — 2 лістапада 1903, Варшава) — польскі і беларускі празаік, паэт, журналіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з шляхецкага роду гербу «Трубы». Бацька Антон быў арандатарам. У 1835—1842 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У 1841 сям’я пераехала ў вёску Жукаў Барок на Стаўпеччыне, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Уладзіславам Сыракомлем. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1845—1846 вучыўся на філязофска-літаратурным факультэце Кіеўскага ўнівэрсітэту. Матэрыяльная нястача прымусіла спыніць вучобу і заняцца настаўніцкай працай у мястэчку Джурын на Падольлі. У 1856 у Менску сустракаўся зь Вінцэнтам Дунін-Марцінкевічам і Станіславам Манюшкам.
У 1857 ажаніўся зь Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду маёнтак Паток каля Віньніцы. У 1859 пераехаў у Жытомір. Разам з жонкай заснаваў там мужчынскую гімназію з пансыёнам і быў яе кіраўніком. У 1861 улады пазбавілі іх права ўтрымліваць асьветніцкую ўстанову. У 1862 жонка Людвіка была арыштаваная за ўдзел у антыўрадавых маніфэстацыях і зьняволеная ў Оўручы. У 1864—1866 Антон Пяткевіч знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Вымушаны быў часта мяняць месца жыхарства, займаўся гувэрнэрскай практыкай. У 1868 аўдавеў.
У сьнежні 1874 прыняў прапанову выдаўца С. Левенталя і пераехаў у Варшаву. У 1875—1879 быў сурэдактарам, а ў 1879-1890 — рэдактарам часопісу «Kłosy» («Каласы») і аўтарам шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь. Пасьля спыненьня выхаду часопісу ў 1891—1903 — галоўны рэдактар Wielkiej Encyklopedii Powszechnej Ilustrowanej («Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыкляпэдыі»), адначасова зьяўляўся літаратурным рэдактарам часопісу «Wędrowiec» («Вандроўнік», 1894-1899), уваходзіў у склад рэдакцыі газэты «Kurier Warszawski» («Варшаўскі кур’ер», 1899—1903).
Адзін з арганізатараў беларускага літаратурна-асьветніцкага гуртка. Быў сябрам многіх дабрачынных, навуковых і літаратурных таварыстваў.
��амёр у Варшаве, пахаваны на Павонзкаўскіх могілках. У варшаўскім касьцёле сьв. Крыжа ў 1905 устаноўлены яго бюст.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у друку ў 1847. У 1849 напісаў на беларускай мове чатыры апавяданьні і адну легенду (захавалася апавяданьне «Кручаная баба», апубл. у 1918). Першы паэтычны зборнік «Родны загон» (1854) заснаваны на рэаліях беларускага жыцьця. У зборніку «Каласы з роднай нівы» (1856) фальклёрныя і хрысьціянскія матывы. Рэалістычны паказ жыцьця шляхты ў цэнтры сацыяльных раманаў «Дух і кроў» (1859), «Афіцыяліст» (1866—1867) і інш.
Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культурнае жыцьцё Беларусі («Некалькі ўражаньняў з падарожжа на Літву», 1858; «Уладзіслаў Сыракомля», 1862; «Манюшка ў Менску», 1896, і інш.), вершаваных прысьвячэньняў В. Дунін-Марцінкевічу («Да В. Марцінкевіча, аўтара твораў на беларускай гаворцы») і У. Сыракомлю. Адзін зь першых пераклаў на польскую мову творы В. Дунін-Марцінкевіча, Гайнрыха Гайнэ, Віктора Юго, Аляксандра Пушкіна і Ўільяма Шэксьпіра. Творы Адама Плуга друкаваліся ў Менску (у зборніку «Голас зь Літвы», 1859). Сумесна зь Вінцэсем Карытынскім падрыхтаваў выданьне «Выбранай паэзіі» У. Сыракомлі (т. 1-5, 1890). Карыстаўся вялікаю папулярнасьцю ў літаратурных колах Варшавы.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Zupełny zbiór pism. Ser. 1—2. T. 1—6. Żytomierz; Wilno, 1862—63.
- Drzewo przeklęte.
- Wigilia Świętego Jana: Opowiadanie fantastyczne, 1847.
- Dzieciobójca: Obrazek z wiejskiego żywota, 1851.
- Gość z grobu: Opowiadanie kościelnego dziadka, 1851.
- Zaraza: Obrazek obyczajowy, 1852.
- Zagon rodzinny: Zbiór obrazków, gawęd, fraszek rymowanych i nierymowanych. T. 1—3. — Wilno, 1854.
- Kłosy z rodzinnej niwy, 1856.
- Pamiątki domowe, 1858.
- Głos z Litwy. Mińsk, 1859.
- Duch i krew: Kilka zarysów z życia towarzyskiego. — Warszawa, Biblioteka Najcelniejszych Utworów Literatury Europejskiej, 1859. (2-е выд. - 1897).
- Smętarz: Obrazek fantastyczny, 1862.
- Sroczka: Obrazek zaściankowy. — Biblioteka Mrówki (tom: 6), 1869.
- Wspomnienie Romanowa, 1879.
- Trzy legendy z dawnych lat. 1889.
- Officyalista: Powieść w trzech częściach. — Warszawa, 1895.
- Ś. p. Kajetan Kraszewski, 1896.
- Deotyma (Jadwiga Łuszczewska): Pamiątka jubileuszowa 1852-1897. 1900.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кручаная баба // Варта (Мінск). 1918. 1.
- Кручаная баба // Спадчына. 1992. № 4.
- Да Станіслава Манюшкі. Жукаў Барок // Полымя. 1999. № 7.
На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Пятро Бітэль, Уладзімер Мархель, Кастусь Цьвірка.
Некаторыя творы таксама перакладзены на чэскую мову.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мальдзіс А. Сябра беларускай літаратуры // ЛіМ. 1963, 26 сак.
- Мальдзіс А. Адам Плуг // Мальдзіс А. І. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969.
- Плуг Адам // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Календарыюм // Czasopis № 10/2003.
- Pietkiewicz Antoni (pseud. Pług Adam)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адам Плуг у перадачы «Падарожжы дылетанта»
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 1903 годзе
- Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Памерлі ў Варшаве
- Беларускія літаратары
- Беларускія паэты і паэткі
- Польскія літаратары
- Польскія паэты
- Польскія журналісты
- Польскія перакладчыкі
- Пахаваныя ў Варшаве