Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня
Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня | |
Функцыянаваў | 1995—2004 |
---|---|
Рэктар | Эдвард Ахрэм[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня (БКІК) — колішняя прыватная ВНУ Беларусі ў 1993—2004 роках. Спэцыялізавалася на падрыхтоўцы мэнэджараў, спэцыялістаў у замежных мовах, правазнаўцаў, эканамістаў і журналістаў на ўмовах дзённай, вячэрняй і завочнай формаў навучаньня.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1993 року[1] як Беларускі камэрцыйны ўнівэрсытэт кіраваньня па адрасе: Менск, вул. Радыяльная, д. 36 (потым Партызанскі пр., д. 2). Рэктар — Эдвард Ахрэм. У 1995 атрымаў ліцэнзію Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі на навучаньне па 10 спэцыяльнасьцях. Празь некалькі гадоў адкрыліся філіі ў Мазыры (вул. Ленінская, д. 14), Гародні, Воршы, Полацку (вул. Талстога, д. 8), Баранавічах (1996; вул. Прамысловая, д. 3), Берасьці і Магілёве[1].
У 1996 року ў вну дзейнічалі факультэты кіраваньня, юрыдычны, Польскі інстытут, завочны факультэт эканомікі і права.
У 1998 року ў БКУК працавалі 147 выкладчыкаў, зь іх 6 дактароў і 31 кандыдат навук[2], навучаліся 2616 чалавек на дзённым аддзяленьні[3] і 3506 на завочным[4].
У 2002 року статус унівэрсытэту панізілі да інстытуту.
У 2003 року ўсе сем філіяў Інстытуту былі закрытыя праз абвінавачваньне ў парушэньні правілаў прыёму студэнтаў[5][6]. Паколькі студэнтаў закрытых філіяў не маглі прыняць іншыя вну, БКІК быў абавязаны вярнуць ім грошы за навучаньне. Пасьля гэтага Інстытут спыніў сваё існаваньне ў траўні 2004 року, а студэнты і выкладчыкі выйшлі на акцыю пратэсту[7]. Частка студэнтаў перавялася ў іншыя вну, напрыклад БДЭУ. Памяшканьні забралі сабе дзяржаўныя ўстановы. Так, Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пушкіна забраў пад сваю філію памяшканьні БКІК ў Баранавічах[8].
Супраць Эдварда Ахрэма была распачатая крымінальная справа[9]. Ён зьехаў за мяжу, у сувязі з чым справа была прыпыненая[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Працавалі нелегальна, не адпавядалі крытэрам. Як і чаму ў Беларусі закрываліся прыватныя ВНУ Адукацыя. Радыё „Свабода“ (12 лістапада 2019). Праверана 28 лістапада 2023 г.
- ^ Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі 1998. С. 82.
- ^ Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі 1998. С. 83.
- ^ Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі 1998. С. 84.
- ^ Бартошевич, Светлана (10 ліпеня 2003) Филиалы коммерческого института лишены лицензий (рас.). СБ-Беларусь сегодня. Праверана 28 лістапада 2023 г.
- ^ @ptymist. (19 чэрвеня 2003) Зачынены Беларускі камэрцыйны інстытут кіраваньня і яго філіі. Generation.by. Праверана 28 лістапада 2023 г.
- ^ Абакунчык, Галіна (12 тра��ня 2004) Студэнты зачыненых ВНУ зладзілі акцыю пратэсту Сёньня на Свабодзе. Радыё „Свабода“. Праверана 28 лістапада 2023 г.
- ^ БКИУ > филиал БрГУ (рас.) Событие. Барановичи bp (10 жніўня 2010). Праверана 28 лістапада 2023 г.
- ^ Пономарёв, Виктор (2 сьнежня 2003) Частный вуз нередко превращается в частную лавочку. СБ-Беларусь сегодня. Праверана 28 лістапада 2023 г.
- ^ Анкудо 8 верасьня 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998—1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). — Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998.
- Елена Анкудо. Управлял по-коммерчески // БелГазета. — 8 верасьня 2003. — № 34 (401).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага (фатаздымкі і ўспаміны пра БКІК)