Баркулабаўскі летапіс
Баркула́баўскі ле́тапіс, Баркулабаўская хро́ніка — летапісны звод, складзены ў мястэчку Баркулабаве Аршанскага павету. Помнік літоўскага (беларускага) летапісаньня пачатку ХVII ст. Аўтарам, магчыма, быў мясцовы праваслаўны сьвятар Фёдар Філіповіч.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычны помнік упершыню быў заўважаны гісторыкамі ў сярэдзіне XIX ст., калі зьявіўся «Паказальнік» рукапісаў бібліятэкі Сыноду ў Санкт-Пецярбурзе[1]. Сяргей Салаўёў карыстаўся Баркулабаўскім летапісам пры напісаньні X-га тому «Гісторыі Расеі»[2].
Баркулабаўскі летапіс знаходзіцца ў канцы рукапіснага збору сшыткаў, які захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Маскоўскага Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Сынадальным зборы пад нумарам 790 на аркушах 137—174. Рукапіс пісаны беларускім скорапісам, які Панцеляймон Куліш і Еўдакім Раманаў вызначылі XVII ст., рэдактары XVII тому ПСРЛ — канцом XVII ст., а Мітрафан Доўнар-Запольскі лічыў, што першыя 70 аркушаў пісаны почыркам сярэдзіны альбо канца XVI ст., рэшта ж — каля сярэдзіны XVII ст. Вокладка скураная, на карашку надпіс: «ЛҌтописец вкратцѣ». Папера розная: першыя 70 аркушаў — белая, шчыльная, тонкая; рэшта (з 71-га аркуша й да канца) — жоўтая, рыхлая. Філіграні на аркушах 1-70 — ражок і літары MCED, датаваны 1656 годам; на аркушах 71-128 — збан зь літарамі G/AB і вялікая лілея, датаваны 1651 годам; на аркушах 129—174 — певень на тарчы гербу й над ім літары SOLA, датаваны 1660 годам. Такім чынам, зборнік перапісаны, імаверна, у 60-х гадах XVII ст., а сам летапіс раней на некалькі дзесяцігодзьдзяў[3][4][5].
Летапіс быў створаны ў мястэчку Баркулабаве, каля места Стары Быхаў у канцы XVI — пачатку XVII ст. Аўтарам летапісу, імаверна, быў баркулабаўскі сьвятар Фёдар Філіповіч, як прапанаваў першы дасьледчык Панцеляймон Куліш, але аўтарам мог быць і дзяк гэтай жа царквы.
Летапіс упершыню надрукаваў Панцеляймон Куліш пад назвай «Боркулабовская хроника. 1563—1608» у 1877 годзе.
Мітрафан Доўнар-Запольскі ў 1898 годзе апублікаваў летапіс у «Киевских университетских известиях», а ў 1908 годзе перадрукаваў асобнай кнігай, дадаўшы палеаграфічнае апісаньне, уласныя меркаваньні пра аўтара і крыніцазнаўчую значнасьць летапісу.
Беларускі этнограф, археоляг і гісторык Еўдакім Раманаў перадрукаваў з публікацыі Мітрафана Доўнар-Запольскага 1899 году ў «Могилевских губернских ведомостях» і ў першым выпуску «Могилевской старины», а потым пад назваю «Варколабовская летопись» у Памятнай кніжкі Віленскай губэрні на 1910 год і ў зборніку «Первоисточники для истории Могилевского края» у 1916 годзе.
У 1962 г. поўны тэкст помніка пад загалоўкам «Баркулабовская летопись» з уступным артыкулам, у якім даецца агляд гісторыі вывучэньня гэтага твора, апублікаваў Мальцаў А. Н.
У 1975 годзе Мікалай Улашчык уключыў Баркулабаўскі Летапіс у 32 том ПСРЛ і ў прадмове пракмэнтаваў папярэднія выданьні летапісу[6].
Поўны тэкст летапісу з камэнтарамі ўпершыню ў Беларусі быў надрукаваны ў зборніку «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасьці» ў 1975 годзе.
Доктарка філялягічных навук Ніна Вайтовіч у манаграфіі «Баркулабаўскі летапіс» (1977 год) зрабіла поўны лінгвістычны аналіз пісьмовага помніка, а ў дадатку ўпершыню быў пададзены арыгінал тэксту з захаваньнем палеаграфічных і артаграфічных асаблівасьцяў рукапіснага арыгінала.
Першы пераклад на сучасную беларускую мову выканаў Сяргей Вераціла ў выданьні 1997 году «Беларускія летапісы і хронікі». Укладаньнік Уладзімер Арлоў, навуковы рэдактар і аўтар прадмовы Вячаслаў Чамярыцкі.
У 2013 годзе Баркулабаўскі Летапіс быў перавыданы выдавецтвам Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі з факсымільным аднаўленьнем кнігі. Факсымільнае выданьне складаецца зь дзьвюх кніг, якія ўключаюць факсымільны ўнікальны беларускі летапіс, транслітараваны тэкст рукапіснага помніка, матэрыялы яго гісторыка-культурнага дасьледаваньн��.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апісаньне падзеяў пачынаецца з сойму ў Берасьці (1545 год) і пабудовы Магілёўскага замку (1526 год). Потым назіраецца 11-гадовы перапынак. Больш сыстэматызавана выкладаюцца падзеі з 1563 году (захоп маскоўскім гаспадаром Іванам IV Тыранам Полацку) і да 1608 году. У канцы летапісу ёсьць пазьнейшы дадатак невядомага аўтара пра паход караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы на Смаленск у час вайны 1632—1634 гадоў. Разгорнута апісваецца Берасьцейская царкоўная унія; магчыма, што аўтар браў удзел у Берасьцейскім царкоўным саборы (1596 год) і бараніў інтарэсы праваслаўнага насельніцтва.
Асноўныя крыніцы летапісу — гэта асабістыя назіраньні і ўспаміны аўтара. Падзеі асьвятляюцца з патрыятычных пазыцыяў. Так, асуджаюцца дзеяньні ўкраінскіх казакаў, якія «вялікую шкоду чынілі… горш, чым злыя непрыяцелі».
У твор улучаецца ліст Івана IV Тырана да Стэфана Баторыя (1580 год), грамата Жыгімонта Вазы (1592 год), тэкст «Унівэрсалу» рокашу 1606 году.
Каштоўнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летапіс зьмяшчае ўнікальныя зьвесткі з гісторыі Ўсходняй Беларусі: інфармацыю пра асобныя ваенна-гістарычныя падзеі, пра гісторыю беларускай культуры і праваслаўнай царквы, пра гістарычных асобаў, у тым ліку двух Дзьмітрыяў-Самазванцаў, пра ўзьнікненьне мястэчка Баркулабава[7].
1 верасьня 2013 году ў Быхаве ўсталявалі манумэнтальную скульптурную кампазыцыю «Баркулабаўскі летапіс» ў форме Кнігі: абраз Божай Маці на адным развароце зь пісьмёнамі на другой[8].
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулиш П. А. Боркулабовская хроника. 1563—1608. (Московская Синодальная, бывшая Патріаршая библіот., рукоп. № 790.) // Матеріялы для исторіи возсоединенія Руси. — Москва: Изданіе товарищества «Общественная польза», 1877. — Т. 1. 1578-1630. — С. 45—89.
- Довнаръ-Запольскій М. В. Баркулабовская лѣтопись. // Университетскія извѣстія. — Кіев: Типографія Кіевского Университета св.Владиміра, 1898. — Т. Часть II — неофиціальная. — № 12. — С. 1—38.
- Е. Р. Романов. Варкулабовская лѣтопись. Под ред. Кулиша и Д.—Запольскаго. // подъ редакціей Е. Р. Романова Могилевская старина. : Сборникъ статей «Могилевскихъ Губернскихъ Вѣдомостей». — Могилевъ-губернскій: Типографія Губернскаго Правленія, 1898—1899. — В. 1. — С. 17—34.
- М. В. Довнаръ-Запольскій. Баркулабовская лѣтопись.. — 2. — Кіевъ: Типографія Кіевского Университета св.Владиміра, 1908. — 50 с.
- Е. Р. Романов. Варколабовская лѣтопись. // Подъ редакціей Е. Р. Романова Памятная книжка Виленской губерніи на 1910 годъ.. — Вильна: Губернская Типографія, 1910. — С. Часть ІІІ 1—58.
- Е. Р. Романов. Варколабовская лѣтопись. // Подъ редакціей Е. Р. Романова Выпуск 1. — Одесса: Общество изученія Могилевской губерніи. Труды Общества изученія Могилевской губерніи, 1916.
- Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах: у 4 т. / Склалі: акадэмік В. К. Шчарбакоў, дацэнт К. І. Кернажыцкі, археограф Д. І. Даўгяла. — Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1936. — Т. 1. IX—XVIIIстст.. — XVI,678 с. — 3000 ас.
- Белоруссия в эпоху феодализма: сборник документов и материалов в 4-х т. / составители: З. Ю. Копысский, М. Ф. Залога; редколлегия: А. И. Азаров, А. М. Карпачев, Е. И. Карнейчик. — Мінск: Архивное управление МВД БССР, 1959. — Т. 1. С древнейших времен до середины XVII века. — С. 415, 416. — 515 с. — 2000 ас.
- Хрэстаматыя па старжытнай беларускай літаратуры / Склаў А. Ф. Коршуноў. — Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1959. — С. 202—221. — 478 с.
- Хрестоматія з історії Української РСР. — Київ: Радянська школа, 1959. — Т. І. 3 найдавніших часів до кінця 50-х pp. XIX ст.. — 748 с.
- Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў / Складаньне: У. В. Анічэнка і інш.. — Мінск: Выдавецтва АН БССР, 1961. — Т. 1. — 539 с. — 2600 ас.
- Мальцев, Александр Николаевич. Баркулабовская летопись. // Археографический ежегодник за 1960год под редакцией академика М. Н. Тихомирова. — Москва: Издательство Академии наук СССР, 1962. — С. 291— 320.
- Улащик Н. Н. Баркулабовская летопись. // составитель и редактор тома доктор исторических наук Н. Н. Улащик Полное Собрание Русских Летописей (ПСРЛ). — Москва: «Наука», 1975. — Т. 32. Хроники Литовская и Жмойтская, и Быховца.
- Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / укладаньне, уступныя артыкулы й камэнтары А. Ф. Коршунава; рэдактар Ю. С. Пшыркоў. Інстытут літаратуры імя Якуба Коласа. — Мінск: Навука і тэхніка, 1975. — С. 111—155; 156—158; 183—223; 224—226. — 245 с. — 3000 ас.
- Ніна Вайтовіч. Баркалабаўскі летапіс / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 203 с. — 700 ас.
- Баркулабаўская хроніка. / Укладальнік Л. С. Курбека // Старажытная беларуская літаратура : Зборнік. Школьная бібліятэка. — Мінск: Юнацтва, 1990. — С. 194—232; 332—338. — ISSN 5-7880-0258-3.
- Баркулабаўская хроніка. Пераклад са старабеларускай Сяргея Варацілы. Камэнтары Аляксандра Коршунава. / Навуковы рэдактар і аўтар прадмовы Вячаслаў Чамярыцкі // Укладаньне: Уладзімер Арлоў Беларускія летапісы і хронікі Пераклад са старажытнарускай, старабеларускай і польскай : Серыя II. Гісторыка-літаратурныя помнікі. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 1997. — С. 177—217; 218—256; 415—422. — ISBN 985-6318-15-7.
- Баркулабаўскі летапіс // падрыхтавалі: А. І. Богдан і інш. ; навуковы рэдактар В. А Чамярыцкі Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя.. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — С. 593—608. — ISBN 985-08-0571-4.
- Баркулабаўскі летапіс // падрыхтавалі: А. І. Богдан і інш. ; навуковы рэдактар В. А Чамярыцкі Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя. 2-е выд., выпраўленае. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — С. 593—608. — ISBN 985-08-0664-8.
- Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / укладаньне, прадмова, каментар і пераклад Івана Саверчанкі. — Мінск: Беларускі кнігазбор; Харвест, 2007. — С. 446—465. — 605 с. — (Беларускі кнігазбор: т. 36. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 5000 ас. — ISBN 985-6824-43-5
- Мароз, В.К. Крыніцы лінгвістычнай факталогіі: Баркулабаўскі летапіс. // Весьнік Берасьцейскага ўнівэрсытэту. Серыя філялаягічных навук. Літаратуразнаўства. Мовазнаўства. — Берасьце: 2009. — № 1 (11). — С. 95—100. — ISSN 2072-9855.
- Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / укладаньне, прадмова, каментар і пераклад Івана Саверчанкі. — 2-е выданьне. — Мінск: Беларускі кнігазбор; Харвест, 2010. — С. 446—465. — 605 с. — (Беларускі кнігазбор: т. 36. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1000 ас. — ISBN 978-985-6824-43-5
- Беларуская літаратурная спадчына. Анталогія: у 2 кн. / укладальнікі: С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Т. 1. — С. 199—201. — 1028 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-08-1279-7
- Літаратура XVII—XVIII стагоддзяў / укладальнікі: Аляксандар Бразгуноў, Сяргей Гаранін, Вячаслаў Чамярыцкі, Уладзімер Гніламёдаў, Аляксандар Лукашанец, Георгі Марчук, Віктар Шніп. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — Т. 2. — С. 3—17. — 830 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры: у 50 т.). — 1500 ас. — ISBN 978-985-02-1350-1
- Летапісы і хронікі Беларусі : Сярэднявечча і раннемадэрны час / укладальнік В. А. Варонін ; прадмова: В. Варонін, М. Улашчык. — 2-е выд.. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. — С. 376—404. — 902 с. — 600 ас. — ISBN 978-5-9904531-5-9
- Баркалабаўскі летапіс / рэдакцыйны савет: А. А. Тозік і інш.; рэдактар А. І. Саламевіч; мастацкае афармленне: К. А. Сліжыкава. — Факсымільнае выданьне. — Мінск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2013. — 352 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-11-0732-8
- Баркалабаўскі летапіс / рэдакцыйны савет: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.; апрацоўка і ўзнаўленне тэксту летапісу: І. У. Будзько і інш.; аўтар уступнага артыкула А. А. Суша. — Мінск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2013. — 606 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-11-0733-5
- Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. / укладаньне, падрыхтоўка тэкстаў, прадмова й каментары В. А. Чамярыцкага; рэдакцыйная калегія: В. А. Чамярыцкі (старшыня) і інш.. — Менск: Беларуская навука, 2015. — 479 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі : серыя заснавана ў 2011 годзе). — 1000 ас. — ISBN 978-985-08-1826-3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Викторов, Алексей Егорович. Алфавитный указатель славянских рукописей Московской синодальной библіотеки. — Москва: Въ Университетской типографіи, 1858. — С. 51(№790). — 128 с.
- ^ Соловьевъ С. М. Исторія Россіи съ древнѣйшихъ временъ. — Второе изданіе. — С.-Петербургъ: «Общественная польза», 1896. — Т. 10. — С. 725 (слупок 1428). — 875 с.
- ^ Полное собраніе русскихъ лѣтописей изданное по высочайшему повелѣнію Императорскою археографическою коммиссіею / Пташицкій С. Л., Шахматовъ А. А. — редакторы; Колашевскій В. К. — указатели. — С.-Петербургъ: Типографія М. А. Александрова. — Т. 17. Западнорускія лѣтописи. — С. V—VII. — 350 с.
- ^ М. В. Довнаръ-Запольскій. Баркулабовская лѣтопись.. — Кіевъ: Типографія Кіевского Университета св.Владиміра, 2008. — С. 1(39)—12(53).
- ^ Е. Р. Романов. Варколабовская лѣтопись. // Подъ редакціей Е. Р. Романова Памятная книжка Виленской губерніи на 1910 годъ.. — Вильна: Губернская Типографія, 1910. — С. Часть ІІІ 3—7.
- ^ Улащик Н. Н. Предисловие. // составитель и редактор тома доктор исторических наук Н. Н. Улащик Полное Собрание Русских Летописей (ПСРЛ). — Москва: «Наука», 1975. — Т. 32. Хроники Литовская и Жмойтская, и Быховца. — С. 9–12.
- ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 54.
- ^ Тацьцяна Студзенка. Не растрачаны пісьмёны… // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная дзяржаўная газэта. — 6 верасьня 2013. — № 35 (4733). — С. 8. — ISSN 0024-4686.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.
- Тамара Калініна. «Баркулабаўскі летапіс» - нацыянальная каштоўнасць беларусаў. // Магілёўскія ведамасці : газэта. — 9 жніўня 2013. — С. 6.
- У Дняпра на магутным плячы. Быхаўшчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка, літаратуразнаўства / укладаньне Міхася Пазьнякова. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — С. 41—57. — 414 с. — (Беларусь літаратурная). — 550 ас. — ISBN 978-985-02-1459-1
- Коршунаў, А. Ф. Баркулабаўскі летапіс. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с. — С. 152, 153.
- В. А. Чамярыцкі. «Баркулабаўскі летапіс, Баркулабаўская хроніка, Баркалабаўскі летапіс». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 309—310.
- В. А. Чамярыцкі. «Баркулабаўскі летапіс, Баркулабаўская хроніка, Баркалабаўскі летапіс». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 308—309.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Надрукавалі Баркулабаўскі летапіс // Радыё Свабода, 27 жнівень 2013, 20:58 г.