Перайсьці да зьместу

Георгі Галенчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Галенчанка

лац. Hieorhi Halenčanka
Дата нараджэньня 28 лютага 1937(1937-02-28)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мэдыявіст, кнігазнавец, гісторык, скарыназнавец
Навуковая сфэра гісторыя[2], кнігазнаўства[d][2] і гісторыя высокага друку[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1965)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Гео́ргі Я́каўлевіч Гале́нчанка (28 лютага 1937, Петразаводзк, РСФСР, СССР) — беларускі гісторык, кнігазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1965). Мае вучня Аляксандра Грушу.

У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1960—1962 гадох працаваў бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. У 1965 годзе скончыў асьпірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гістарычна-архіўнага інстытуту.

У 1991—2005 гадох працаваў загаднікам аддзелу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 году быў галоўным навуковыв супрацоўнікам аддзелу гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледуе гісторыю беларускага кнігадрукаваньня XVI—XVIII стагодзьдзі У 1984 годзе ў Інстытуце манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны імя В. Вернадзкага (Кіеў) адкрыў зборнік архітэк��урных рысункаў XVI—XVII ст., датычных ��еларусі. Даводзіў, што большая частка арыгінальных рысункаў у ім выканана Янам Бэрнардоні[3][4]. Разам з Тамарай Габрусь увёў у навуковы ўжытак і атрыбутаваў першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы архітэктурна-праектныя рысункі XVI ст. зь Нясьвіжа.

Складальнік факсымільнага выданьня «Біблія» Францішка Скарыны ў 3 тамах (1990—1991). Важнае значэньне ў гістарыяграфіі скарыназнаўства маюць яго дасьледаваньні, прысьвечаныя астранамічным і храналягічным аспэктам «Малой падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЭСКА у Парыжы на францускай і ангельскай мовах (1979 і 1980 гады). Складальнік разьдзелу «Старадрукаваныя кірылічныя выданьні XVI—XVIII ст.» у зводным каталёгу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986). Аўтар кніг «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993), «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989). Напісаў шэраг артыкулаў для Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.

У 2008 годзе ў сваім артыкуле, апублікаваным у зборніку «Исследования по истории Восточной Европы» (падрыхтаваны пры падтрымцы расейскага фонду «Русский мир»), сьцьвярджаў, што «пераканаўчых фактаў выкарыстаньня назваў „літвін“ або „беларусец“ як асноўных эндаэтнонімаў беларускага насельніцтва (аб пэўнай яго часткі) у XIV—XVI стагодзьдзях у навуковай літаратуры ня маецца; у межах канкрэтнага гістарычнага этапу, ва ўсякім разе да ўзьнікненьня Рэчы Паспалітай у 1569 годзе, згаданыя гіпотэзы ня маюць пад сабой цьвёрдай асновы», а таксама, што «ў гістарычных крыніцах XIV—XVI ст. можна адзначыць прынамсі 8 значэньняў паняцьця „літвін“»[5] (не падаючы, аднак, ані канкрэтных прыкладаў ужываньня паняцьця «ліцьвін» у адпаведных значэньнях, ані спасылак на публікацыі, дзе б тыя прыклады падаваліся). Там жа сьцьвярджаў, што «у XIV—XVI ст. большасьць асноўнага насельніцтва Беларусі па розных прычынах захоўвала свой традыцыйны эндаэтнонім „русіны“ для вызначэньня свайго паходжаньня, сваёй бацькаўшчыны»[6].

У 2009 годзе на гэтую публікацыю ў сваім тэндэнцыйным творы «Міфы „Адраджэнскай“ гістарыяграфіі Беларусі» спаслаўся прапагандыст і ідэоляг рэжыму Лукашэнкі Ігар Марзалюк, які абвясьціў, што назвы Літва і ліцьвіны не былі этнічнай саманазвай беларусаў у часы Вялікага Княства Літоўскага або нават эндаэтнонімам славянскага насельніцтва Віленшчыны, Гарадзеншчыны і Наваградчыны, што існаваў адзіны эндаэтнонім беларускага этнасу — «рускі» («русін», «русь») і што продкі большасьці сучасных беларусаў-каталікоў мелі летувіскае паходжаньне[7].

  1. ^ Georgìj Âkaǔlevìč Galenčanka // ідэнтыфікатар VIAF
  2. ^ а б в Halenčanka, Heorhìj Jakaŭlevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Габрусь Т., Галенчанка Г. Скарбы старажытнага альбома // Навіны Беларускай Акадэміі. — С. 6. — 13 і 20 чэрв. 1990
  4. ^ Галенчанка Г. Альбом Бернардоні: Новая крыніца да гісторыі архітэктуры і будаўніцтва ў Нясвіжы (канец XVI— пачатак XVII ст.) // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. — Мінск: 1994. — С. 79—86.
  5. ^ Галенчанка Г. Да пытання аб этнічных і этнаканфесійных катэгорыях Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стст.: «Беларусцы», «ліцвіны» і «русіны» ў дыскурсах сучасных даследчыкаў і пісьмовых крыніцах // Studia historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 1, 2008. С. 14.
  6. ^ Галенчанка Г. Да пытання аб этнічных і этнаканфесійных катэгорыях Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стст.: «Беларусцы», «ліцвіны» і «русіны» ў дыскурсах сучасных даследчыкаў і пісьмовых крыніцах // Studia historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 1, 2008. С. 19.
  7. ^ Марзалюк І. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія. — Магілёў, 2009. С. 48, 59, 95—96.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]