Каардынаты: 90° пн. ш. 0° у. д. / 90° пн. ш. 0° у. д. / 90; 0

Паўночны полюс (Паўночнае канцавосьсе) — гэта самы паўночны пункт Зямлі. Існуе чатыры тлумачэньні тэрміну «Паўночны полюс», але ў жыцьці ўжываецца толькі два зь іх. Усе тлумачэньні маюць аднолькавую рысу — кожная разьмяшчае полюс у Арктычным акіяне. Тлумачэньні полюсу наступныя:

Паўночны полюс
Руаль Амундсэн

Астраномы тлумачаць «геаграфічны» Паўночны полюс плянэты ў Сонечнай сыстэме як пункт, які знаходзіцца на тым самым паўшар’і, што і на Зямлі. Магнітны полюс атрымаў назву згодна з кірункам магнітнага полю, якое ўваходзіць ці выходзіць з зямной кары. Калі лінія полю укладаюцца падобна да зямных, гэта і ёсьць паўночны магнітны полюс плянэты. Магнітныя палюсы могуць мяняцца месцамі з паўночнага на паўднёвы й наадварот. На працягу міліярдаў гадоў на Зямлі гэта здаралася шмат разоў, а 500 000 гадоў таму паўднёвы магнітны полюс знаходзіўся на месцы сёньняшняга паўночнага. Прынята лічыць, што гэтая зьява здараецца ў той час, калі нікелева-жалезнае ядро Зямлі зьмяняе сваю палярнасьць. Невядома, што выклікае гэты працэс.

Адзіным вядомым аб’ектам Сонечнай сыстэмы, які не мае магнітных палюсоў гэта Гіпэрыён — спадарожнік Сатурну. З-за таго, што ён ня мае магнітнага полю й знаходзіцца пад уплывам іншых спадарожнікаў, ён абарачаецца хаатычна.

Вось Урану нахіленая да плоскасьці экліптыкі пад вуглом 90°, так акрэсленьне палажэньня паўночнага полюсу зьяўляецца спрэчным пытаньнем.

Гісторыя дасьледваньня

рэдагаваць
 
Паўночны полюс на мапе Герарда Мэркатора. 1595 год

У мностве антычных культураў Зямля лічылася плоскай, аднак ужо старажытнагрэцкія філёзафы, у прыватнасьці Пітагор, у VI стагодзьдзі да н. э. пачалі выказваць здагадкі пра сфэрычную форму Зямлі. У IV стагодзьдзі да н. э. два прадстаўнікі пітагарэйскай школыГікет і Экфант, першымі патлумачылі содневае вярчэньне небасхілу кручэньнем Зямлі вакол сваёй восі.

Тэрмін «Паўночны полюс» для абазначэньня пункту, у якім вось кручэньня Зямлі перасякае ягоную паверхню ў Паўночным паўшар’і, упершыню сустракаецца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя[1]. Да гэтага, у канцы XIV стагодзьдзя, пісьмовыя крыніцы згадвалі яе як «Арктычны полюс» (лац. Polus Arcticus)[1].

Ужо ў XV стагодзьдзі Мартын Бэхгайм і іншыя географы правільна лічылі, што Паўночны полюс разьмешчаны ў моры. Некаторыя географы, напрыклад Герард Мэркатор, у XVI стагодзьдзі нават складалі мапы арктычнага рэгіёну на падставе наяўных у іхных уяўленьняў, з пазначэньнем Паўночнага полюса ў цэнтры.

Да 1900 году

рэдагаваць

Праблема дасягненьня Паўночнага полюса ўпершыню ўзьнікла ў XVII стагодзьдзі, у сувязі зь неабходнасьцю знайсьці самы кароткі шлях з Эўропы ў Кітай. Тады ж узьнікла легенда пра тое, што падчас палярнага дню ў раёне Паўночнага полюса існуе свабоднае ад лёду мора. Першую спробу дасягнуць гэтае мора зьдзейсьніў ў 1607 годзе ангельскі мараплавец Гэнры Гадсан, экспэдыцыю якога фінансавала «Маскоўская кампанія». Дабраўшыся да ўсходняга берага Грэнляндыі, Гадсан быў спынены ільдамі. Прабіраючыся уздоўж абзы пака на ўсход, каманда дасягнула Шпіцбэргену, але ня здолела прасунуцца на поўнач[2]

Міхаіл Ламаносаў тэарэтычна абгрунтаваў магчымасьць дасягненьня Паўночнага полюса марскім шляхам. З паморскіх легендаў ён зрабіў выснову, што моцныя ��ятры адганяюць лядовыя палі ад паўночнага ўзьбярэжжа Шпіцбэргену, і адкрываюць свабоднае мора[2]. Паводле загаду Кацярыны II ў 1765 і 1766 гадох адмірал Васіль Чычагаў двойчы спрабаваў прасунуцца на поўнач ад Шпіцбэргену, але дасягнуў толькі 80° 23' пн. ш.[3].

Геаграфічны паўночны полюс

рэдагаваць

Геаграфічны полюс — гэта найбольш паўночны пункт на паверхні Зямлі, усталяваны на падставе яе руху вакол восі. Менавіта праз гэты пункт праходзіць вось абарачэньня нашае плянэты. Ён мае стабільнае палажэньне (геаграфічная шырата 90°N); там няма зямлі, а акіян большы час пакрыты лёдам. Нягледзячы на тое, у які бок пайсьці ад геаграфічнага паўночнага полюсу, гэты кірунак заўсёды будзе паўднёвым.

Першая навуковая экспэдыцыя на геаграфічны паўднёвы полюс адбылася 6 красавіка 1909 году. Вайсковы інжынэр Робэрт Піры, Мэт’ю Гэнсан і чатыры эскімосы (Оота, Сыгло, Эгінгвэй і Ооквэа) пачалі пакарэньне полюсу. Да нядаўняга часу лічылася, што ім гэта ўдалося, але ў 1996 годзе быў праведзены дакладны аналіз новаадкрытых запісаў Піры. Ён вызначыў, што экспэдыцыі да полюсу не хапіла 32 км.

Першым даказаным пакарэньнем быў пералёт над полюсам нарвэскага вандроўцы Руаля Амундсэна і ягонага амэрыканскага спонсара Лінкальна Элсворта на дырыжаблі Norge, спраектаваным і пілятаваным італьянцам Умбэртам Нобіле. Палёт са Шпіцбэргену на Аляску адбыўся ў 1926 годзе.

3 траўня 1952 году падпалкоўнік амэрыканскіх ваенна-паветраных сіл Джозэф Флетчар і лейтэнант Ўільям Бэнэдыкт зрабілі пасадку на геаграфічным паўночным полюсе. 6 красавіка 1992 году Робэрт Шуман стаў наймалодшым пераможцам полюса, яму было 10 гадоў.

У культуры Захада усталявалася легенда, што на Паўночным полюсе жыве Санта Клаўс.

Магнітны паўночны полюс

рэдагаваць

Агульнае тлумачэньне магнітнага полюсу — пункт, у якім магнітнае поле Зямлі стварае зь ягонай паверхняй вугал 90°. Гэта тлумачэньне вызначыў у 1600 годзе сэр Ўільям Гілбэрт — ангельскі фізык.

Магнітны полюс ня трэба блытаць з геамагнетычным полюсам. Магнітная поўнач — гэта пункт, на які паказвае кожны компас, а як вядома магнітныя палюсы рухаюцца, так у 2003 годзе стрэлка компасу паказвала на пункт каля канадзкіх выспаў Каралевы Элізабэты (78°18′ пн. ш. 104°0′ з. д. / 78.3° пн. ш. 104° з. д. / 78.3; -104).

Першая навуковая экспэдыцыя на магнітны полюс адбылася пад кіраўніцтвам Джэймза Кларка Роса, 1 чэрвеня 1831 году ён адкрыў магнітны полюс каля ўзьбярэжжа Адэлаіды. 72 гады пазьней Роальд Амудсэн заўважыў, што палажэньне полюса зьмянілася. Трэцяе вымярэньне полюсу ажыцьцявілі канадзкія навукоўцы, лякалізуючы магнітную поўнач на выспе прынца Ўэльскага. Урад Канады правёў шэраг даследваньняў, зь якіх можна зрабіць выснову, што полюс рухаецца на поўнач. Яго сярэдняя хуткасьць складае каля 40 км на год.

Геамагнітны паўночны полюс

рэдагаваць

Геамагнітны полюс — гэта паўночная частка геамагнітнага поля Зямлі. Ён мае шмат падобных уласьцівасьцяў з магнітным полюсам, аднак утвараецца пад узьдзеяньнем магнітасфэры. У зоне геамагнітнага полюса ўтвараецца канцавоснае зьзяньне. Геаграфічныя каардынаты геамагнітнага полюсу: 78°30′ пн. ш. 69°0′ з. д. / 78.5° пн. ш. 69° з. д. / 78.5; -69, недалёка ад Куаанаак, Грэнляндыя. Першая навуковая экспэдыцыя на геамагнітны полюс Зямлі адбылася ў 1992 годзе пад кіраўніцтвам Дэйвіда Гэмплемана-Адамза.

Паўночны полюс недасяжнасьці

рэдагаваць

Полюс недасяжнасьці — гэта пункт у Арктычным акіяне, наібольш аддалены ад берага, адлегласьць ад найбліжэйшай зямлі складае больш за 1100 км. Каардынаты: 84°03′ пн. ш. 174°51′ з. д. / 84.05° пн. ш. 174.85° з. д. / 84.05; -174.85. Яго дасягнуў у 1927 годзе сэр Губэрт Ўілкінз (на самалёце). У 1959 годзе савецкі ледакол змог туды даплыць.

  1. ^ а б Online Etymology Dictionary (анг.) Праверана 2012/03/20 г.
  2. ^ а б Корякин 2002. С. 80.
  3. ^ Корякин 2002. С. 81.

Літаратура

рэдагаваць
  • Корякин В. С. Фредерик Альберт Кук.. — М.: Наука, 2002. — 248 с. — ISBN 5-02-022730-7