Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Скуратовіч.

Ва́нда Скурато́віч, у дзявоцтве Анішке́віч (1925, Раўбічы — 12 студзеня 2010) — беларуская рэлігійная і грамадзкая дзяячка. Праведніца народаў сьвету[3].

Ванда Скуратовіч
Дата нараджэньня 25 траўня 1925(1925-05-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 студзеня 2010(2010-01-12)[1] (84 гады) або 11 студзеня 2010(2010-01-11)[2] (84 гады)
Месца пахаваньня
Узнагароды
Праведнік народаў сьвету

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У часы Другой Сусьветнай вайны выратавала габрэйскую сям’ю ад зьнішчэньня нацыстамі. За гэты ўчынак дзяржава Ізраіль прысудзіла ёй ганаровае званьне «Праведнік народаў сьвету».

Па вайне, нягледзячы на перасьлед рэлігіі з боку савецкіх уладаў, брала актыўны ўдзел у каталіцкім жыцьці Менску. У яе кватэры захоўваўся Найсьвяцейшы Сакрамэнт, цэлебраваліся набажэнствы, спыняліся сьвятары. З прычыны адсутнасьці сьвятароў яна ахрысьціла некалькі чалавек. Разам з групай вернікаў бараніла права каталікоў мець свой храм у сталіцы Беларусі. У выніку дзесяці гадоў працы (у тым ліку і паездак у Маскву) увосень 1980 году ўлады дазволілі адкрыць касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках.

З надыходам часоў рэлігійнай свабоды ўдзельнічала ў парафіяльным жыцьці менскага касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на Залатой Горцы. 13 студзеня 2010 году ў гэтым касьцёле адбылося разьвітаньне з памерлай. Сьвятую Імшу канцэлебравалі рыма-каталіцкія і грэка-каталіцкія сьвятары.

Пахаваная на раўбіцкіх каталіцкіх могілках пад Менскам[4].

  1. ^ http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/102461-skuratovich.html
  2. ^ Skuratowicz Wanda (1925 - 2010 ) // The Righteous Among the Nations Database (анг.)
  3. ^ Yad Vashem Skuratowicz Wanda (1925—2010) (анг.) The Righteous Among The Nations. The World Holocaust Remembrance Center. Праверана 19 лютага 2019 г.
  4. ^ Памерла «Праведніца народаў свету», мінчанка Ванда Скуратовіч // Наша Ніва, 14 студзеня 2010