Букераўская прэмія
Букераўская прэмія (афіцыйная назва прэміі — па-ангельску: The Man Booker Prize) — найбольш прэстыжная прэмія ў вобласьці літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краінаў Садружнасьці нацыяў, у Ірляндыі ці ў Зымбабвэ[1], за раман, напісаны на ангельскай мове.
Нюансы ўзнагароды
рэдагавацьПрэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасьці нацыяў (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірляндыі ці Зымбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амэрыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасьці зьяўляюцца ангельскамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.
Ужо само вылучэньне на прэмію Букера зьяўляецца сьведчаньнем добрых якасьцяў кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі ня толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу году, але й у тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі й павялічыць продаж кнігі.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Чатыры ляўрэаты Букераўскай прэміі — Ўільям Голдынг, Надын Гордымэр, В. С. Найпол і Дж. М. Кутзэе сталі пасьля ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
- Пісьменьнікі Джон Максвэл Кутзэе й Пітэр Керы заваявалі Букера двойчы (у 1983 і 1999 гг.; у 1988 і 2001 гг., адпаведна).
- Нікім не перасягнуты рэкорд Айрыс Мэрдак (ляўрэата Букера ў 1978 г.) па ліку трапленьняў у «кароткі» сьпіс — 6 разоў
Ляўрэаты Букераўскай прэміі
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Крытэрыі прэміі Букера (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт Букераўскай прэміі (анг.)