Аман

краіна ў Паўднёва-Заходняй Азіі, на Арабійскім паўвостраве

Султанат Аман альбо Аман — краіна на паўднёвым усходзе Азіі, мяжуе з Саудаўскай Арабіяй, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі й Емэнам.

Аман
سلطنة عُمان
Sulṭanat ʿUmān
Сьцяг Аману Герб Аману
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн: «Нашыд ас-Саляям ас-Сультані»
Месцазнаходжаньне Аману
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Маскат
Найбуйнейшы горад Маскат
Форма кіраваньня абсалютная манархія
Кабус бін Саід Аль Саід
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
70-е месца ў сьвеце
309 550 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
139-е месца ў сьвеце
2 845 000
9,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
85-е месца ў сьвеце
$68,331 млрд
$24 674
Валюта Рыял (OMR)
Незалежнасьць
— ад Злучанага Каралеўства

1970
Аўтамабільны знак OM
Дамэн верхняга ўзроўню .om
Тэлефонны код +968
Мапа Аману
Мапа Аману

Гісторыя

рэдагаваць

Аман у яго сучасных межах аб’ядноўвае былы султанат Маскат і імамат Аман, над якімі ў пачатку XIЧ стагодзьдзя ўсталявала свой кантроль Вялікабрытанія. У 1913 годзе імамат Аман абвясьціў сябе незалежным ад султанату Маскат. Беспасьпяховая для Маската і брытанцаў сямігадовая вайна супраць імамата завяршылася падпісаньнем у 1920 годзе Сібскага мірнага дагавора, які зацьвердзіў аўтаномію Амана. У 1955 годзе пры непасрэднай дапамозе брытанцаў войска султанату Маскат акупавалі імамат Аман. 23 ліпеня 1970 году ў выніку палацавага перавароту да ўлады прыйшоў султан Кабус Бэн Саід, які скінуў свайго бацьку султана Саіда Бэн Цеймура. З жніўня 1970 году краіна атрымала афіцыйную назву — Султанат Аман.

Палітыка

рэдагаваць

Унутраная палітыка

рэдагаваць

Аман — абсалютная манархія. Першая канстытуцыя (Асноўны Закон) Амана прынятая 6 лістапада 1996. З 1970 главой дзяржавы зьяўляецца султан Кабус Бэн Саід Аль Саід (нар. 18 лістапада 1940), які валодае ўсёй паўнатой заканадаўчай і выканаўчай улады, сумяшчае пасты старшыні ўраду, міністра замежных справаў, абароны і фінансаў. У склад ураду ўваходзяць 29 міністраў. Курыруюць яго працу віцэ-прэм’ер прынц Фахд Аль Саід, асабісты прадстаўнік султана Сувэйні Аль Саід і генэральны сакратар ураду Халід Аль-Бусаідзі.

У 1997 заснаваны дарадчы орган — Рада Аману («Маджліс Аман»), які складаецца зь дзьвюх палат: ніжняй — Кансультатыўнай рады («Маджліс аш-Шура»), і верхняй — Дзяржрады («Маджліс ад-Дауля»).

Рада Аману мае кансультатыўна-дарадчы статус і ня можа выступаць самастойна з заканадаўчымі ініцыяты, у т. л. у азначэньні стратэгіі разьвіцьця сыстэмы адукацыі, аховы здароўя і г. д. У рамках пасоўваньня курсу палітычных рэформаў у краіне прадугледжваецца паэтапнае пашырэньне яго паўнамоцтваў.

Старшыня і чальцы Дзяржрады прызначаюцца ўказам султана тэрмінам на тры гады з магчымым падаўжэньнем. Склад палаты стала пашыраецца. У новым скліканьні ў яго ўвайшлі 70 дэпутатаў (прызначаныя ў лістападзе 2007). Старшыня — Ях’я Бэн Махвуз Аль-Манзеры.

У склад Кансультатыўнай рады ўваходзяць 84 дэпутаты, якія прадстаўляюць розныя раёны (вілаеты) і абіраюцца шляхам наўпростага галасаваньня на чатыры гады. У ключавыя функцыі палаты ўваходзіць разгляд праектаў законаў, занясеньне прапановаў па ўдасканаленьні наяўнага заканадаўства, удзел у падрыхтоўцы праекту бюджэту і пяцігадовых плянаў разьвіцьця, падрыхтоўка рэкамэндацыяў па сацыяльна-эканамічных пытаньнях. Паседжаньні праходзяць чатыры разы ў год. У чальцы рады можа балатавацца любы падданы Султанату старэйшы за 21 год па-за залежнасьцю ад полу. Да ўдзелу ў выбарах дапускаюцца ўсё аманцы, якія дасягнулі ўзросту 21 год, акрамя вайскоўцаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў. У кастрычніку 2007 году адбыліся выбары ў Кансультатыўную раду 6-га скліканьня (першыя ўсеагульныя выбары адбыліся ў 2003). Цяперашні старшыня — шэйх Ахмед Бэн Мухамед Аль-Ісаіі (з 1 студзеня 2008 прызначаны на гэты пост дэкрэтам султана).

Палітычныя партыі, прафсаюзы, любыя грамадзкія аб’яднаньні палітычнага толку, у т. л. праваабарончыя, забароненыя.

Унутрыпалітычнае становішча ў Амане характарызуецца стабільнасьцю. У краіне адсутнічае сыстэмная апазыцыя, дзейнасьць палітычных партыяў і прафсаюзаў забароненая законам. Улады праводзяць гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку, выкарыстоўваючы прыбыткі ад экспарту энэрганосьбітаў, што дазваляе прыцягнуць падтрымку кіруючаму рэжыму з боку большасьці насельніцтва краіны і пазьбегнуць узьнікненьні сацыяльнай напружанасьці ў грамадзтве. Кіраўніцтва Амана прадпрымае неабходныя меры для процідзеяньня пагрозе міжнароднага тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму.

Зьнешняя палітыка

рэдагаваць

У зьнешняй палітыцы Султанат Аман імкнецца праводзіць гнуткі, збалянсаваны курс, у апошнія гады прадпрымае высілкі па пашырэньні і дывэрсыфікацыі міжнародных гандлёва-эканамічных сувязяў.

Чалец ААН (з 1971), ЛАД (з 1971), АІК (1972), ДН (1973). Аман зьяўляецца сузаснавальнікам ССАДПЗ (1981) і АРСІО (1997). У АПЕК і ААПЕК мае статус назіральніка. Падтрымлівае дыпляматычныя адносіны з 143 дзяржавамі.

Аман нязьменна выступае за захаваньне ключавой ролі ААН у міжнародных справах, падвышэньне яе эфэктыўнасьці, чаму, па меркаваньні аманцаў, магло бы спрыяць структурнае рэфармаваньне арганізацыі пры абавязковым уліку інтарэсаў краінаў, якія разьвіваюцца.

Прыярытэтам у зьнешняй палітыцы ўраду султана Кабуса застаюцца адносіны з краінамі ССАДПЗ. Аман падтрымлівае далейшае пашырэньне інтэграцыйных працэсаў на прасторы Рады супрацоўніцтва, займаючы пры гэтым адмысловую пазыцыю па шэрагу пытаньняў. У траўні 2007 Аман прыняў рашэньне аб выхадзе зь перагаворнага працэсу па ўвядзеньні адзінай валюты краінамі ССАДПЗ, дыстанцырываўся ад прапановы па рэфармаваньні ўзброеных сіл Рады.

Гістарычна цесныя сувязі склаліся ў Амана з ЗША і Вялікабрытаніяй. Найболей важным іх складнікам зьяўляецца ваенна-палітычнае супрацоўніцтва. Аманскае кіраўніцтва падпісала дамовы аб супрацоўніцтве ў вобласьці бясьпекі з ЗША (дагавор 1981) і Вялікабрытаніяй (дагавор 1970). У адпаведнасьці з двухбаковым дагаворам Вашынгтон мае права на разьмяшчэньне ў Амане абмежаванага кантынгенту ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл: выспа Масіра (база ВМС і ВПС), г. Тумрэйт (база ВПС), г. Сіб (база ВПС), г. Салала (база сухапутных сіл), г. Хасаб (РЛС сачэньня за суднаходзтвам у Армускім праліве).

Важным вэктарам зьнешняй палітыкі Аману застаецца эўрапейскі напрамак.

Стратэгічным напрамкам дзейнасьці аманскай дыпляматыі зьяўляецца ўмацаваньне і пашырэньне палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Іранам. Аман ацэньвае разьвіцьцё Іранам мірнай ядзернай праграмы як сувэрэннае і неад’емнае права Тэгерану. Тут не падтрымліваюць пазыцыю Захаду аб ваеннай скіраванасьці іранскага імкненьня па разьвіцьці мірнага атама. У Амане лічаць, што ключом да разьвязаньня дадзенай праблемы зьяўляецца палітыка-дыпляматычнае рашэньне праблемы.

У сфэры адмысловай увагі Султанату находзіцца ўзаемадзеяньне з краінамі арабскага сьвету. Традыцыйна цесныя шматплянавыя адносіны Аман падтрымлівае зь Індыяй і Пакістанам. У апошні час актыўна разьвіваюцца адносіны з краінамі АТР — пераважна з Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Японіяй.

Султан Кабус — адзін зь нешматлікіх арабскіх лідэраў, якія падтрымалі Кэмп-Дэвідзкія дамовы 1978 году. Аман выступае за аднаўленьне перагаворнага працэсу і ўсёабдымнае і справядлівае ўрэгуляваньне на Блізкім Усходзе на аснове палажэньняў «дарожнай карты», адпаведных рэзалюцыяў СБ ААН і арабскай мірнай ініцыятывы. У Амане добра рэагуюць на ідэю правядзеньня міжнароднай канфэрэнцыі па блізкаўсходнім урэгуляваньні.

Аман выказваецца на карысьць захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і аднаўленьне ўсёй паўнаты нацыянальнага сувэрэнітэту ў Іраку. Тут заклікаюць да рэалізацыі ідэі нацыянальнага прымірэньня і стабілізацыі сытуацыі ў сфэры бясьпекі ў краіне.

Аманскае кіраўніцтва спадзяецца на скарэйшае дасягненьне міжэтнічнай і міжканфэсійнай згоды ў Лібане.

Аман — удзельнік большасьці ўнівэрсальных міжнародных канвэнцыяў па барацьбе з тэрарызмам, прыхільнік рэжыму нераспаўсюджаньня ЗМЗ.

Геаграфія

рэдагаваць

Адміністратыўны падзел

рэдагаваць

Адміністрацыйна Султанат падзелены на 5 акруг: Дахілія, Батына, Вуста, Шаркія, Захіра і 4 губэрнатарствы: Маскат, Мусандам, Дофар і Бурэймі (заснаванае ў кастрычніку 2006), якія складаюцца з раёнаў (вілаетаў), агульны лік якіх 61. Адміністрацыйныя адзінкі ўзначальваюць прызначаныя султанам губэрнатары і валі (кіраўнікі вілаетаў).

Эканоміка

рэдагаваць

З 1975 году эканоміка краіны разьвіваецца на аснове пяцігадовых плянаў. За 2007 рэальны прырост СУП склаў 8,3%, аб’ём СУП дасягнуў 39,8 млрд даляраў ЗША. Прыбыткі на душу насельніцтва за 2007 склалі 15,6 тыс. дал.

Аснову эканомікі складае нафтаздабываючая і газавая галіны. Агульныя запасы нафты складаюць каля 4 млрд бар. На долю паліўна-энэргетычнага сэктара прыходзіцца каля 80% экспарту і 40% СУП. Захоўваецца тэндэнцыя да паніжэньня аб’ёмаў нафтаздабычы, што выклікана зьбядненьнем радовішчаў. У сярэднім за 2007 яна склала каля 700 тыс. бар. у суткі, скараціўшыся на 5,5% у параўнаньні з 2006.

Абмежаванасьць і зьбядненьне запасаў нафты (4 млрд бар. па прагнозах хопіць прыкладна на 15—20 гадоў) падштурхоўвае ўрад да разьвіцьця газавага сэктара і стварэньню прамысловых прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць газ. Пацьверджаныя запасы прыроднага газу ў Амане дасягаюць 650 млрд м³. За 2007 адзначаўся рост здабычы прыроднага газу на 6% да 27,6 млрд м³. У пэрыяд 2006—2010 гадоў урад плянуе выдаткаваць 11,7 млрд даляраў ЗША для росту нафта- і газаздабычы.

Вялікая ўвага ўрадам краіны надаецца разьвіцьцю ненафтагазавых сэктараў эканомікі, першым чынам сельскай гаспадаркі і рыбалоўства, доля якіх складае меней за 2% ад СУП. Аднак у цэлым пляны ўлад па дывэрсыфікацыі эканомікі пакуль застаюцца далёкай перспэктывай. З 2003 дзейнічае дзяржаўная праграма па разьвіцьці турыстычнага сэктара, аднак яго доля ў СУП не перавышае 1,5%. Хоць за 2007 быў адзначаны рост ненафтавых галін прамысловасьці (17%), іх доля ў СУП усё яшчэ застаецца малаважкай (11%). У паўночных раёнах вядзецца здабыча медзі, храмітаў і вапняку. Разьвіваюцца будаўніцтва, цэмэнтавая прамысловасьць і мэталюргія, у прыватнасьці вытворчасьць медзі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, наладжана вытворчасьць кармоў і ўгнаеньняў.

Праграма падрыхтоўкі нацыянальных кадраў — «аманізацыя», закліканая зьнізіць высокі ўзровень беспрацоўя (15% сярод моладзі), не дае плянаванай аддачы. Таму эканоміка Амана пакуль ня можа абыйсьціся без прыцягненьня замежнай працоўнай сілы (каля 850 тыс. чал., пераважна выхадцы зь Індыі, Пакістану і Банґлядэш).

Адной з асноўных эканамічных праблем Амана застаецца высокі ўзровень інфляцыі (каля 7%), рост цэнаў на спажывецкія тавары і прадукты сілкаваньня, нерухомасьць. Інфляцыйныя працэсы стымулююцца, у прыватнасьці, прывязкай мясцовай нацыянальнай валюты да даляра ЗША.

У 2007 высокія цэны на нафту забясьпечылі прафіцыт бюджэту ў памеры 4,5 млрд дал. Расходная частка бюджэту склала 12,8 млрд дал. ЗША. Золатавалютны запас Амана ў 2007 ацэньваўся ў 6,5 млрд дал.

Зьнешні доўг ацэньваецца ў 3,4 млрд дол. На яго абслугоўваньне прыходзіцца парадку 5% СУП.

З буйных прадпрыемстваў вылучаецца ўведзены ў эксплюатацыю ў 1982 першы нафтаперапрацоўчы завод. З пачаткам засваеньня запасаў прыроднага газу ў горадзе Кальхат пабудаваныя і дзейнічаюць дзьве лініі завода па звадкаваньні газу (6 млн т. у год). Вядзецца будаўніцтва трэцяй чаргі магутнасьцю 3,3 млн т. У 2005 пачатае будаўніцтва алюмініевага камбіната ў прамысловай зоне Сахар магутнасьцю 350 тыс. т. алюмінія ў год.

Палітыка дзяржавы накіраваная таксама на пашырэньне долі прыватнага сэктара і ўдасканаленьне інвэстыцыйнага заканадаўства з мэтай прыцягненьня замежных капіталаўкладаньняў. Аб’ём замежных інвэстыцыяў у эканоміку Амане расьце павольна і складае ў сярэднім 300 млн дал. у год. У лістападзе 2000 Аман стаў чальцом СГА.

Аб’ём экспарту 2007 склаў 22,6 млрд дал. Дадатнае сальда гандлёвага балянсу склала каля 11 млрд дал. Асноўныя зьнешнегандлёвыя партнэры Аману — ААЭ, Японія, ЗША, Вялікабрытанія. Галоўныя імпартэры аманскай нафты — Кітай, Тайлянд, Японія, Паўднёвая Карэя, Тайвань. Асноўныя арты��улы экспарту — нафта, звадкаваны газ, мэтал, тэкстыль, марожаная рыба, трапічная садавіна і гародніна, рээкспарт розных тавараў. Аман імпартуе розную тэхніку, транспартныя сродкі, гаруча-змазачныя матэрыялы, тавары шырокага спажываньня, рыс, харчаваньне, дамашняе быдла.

Дэмаграфія

рэдагаваць

У Султанаце Аман пражывае 2,65 млн чал. (ацэнка, 2007), зь якіх аманскія падданыя складаюць крыху больш за 1,8 млн чал. Пераважаюць нашчадкі емэнскіх і недждыйскіх арабскіх плямёнаў, астатняя частка насельніцтва — белуджы і пэрсы, якія перабраліся ў Султанат шмат дзесяцігодзьдзяў таму. У складзе насельніцтва ўзьбярэжных гарадоў прыкметную частку складаюць нашчадкі жыхароў Усходняй Афрыкі, першым чынам, Занзібара. Большасьць аманцаў (каля 75%) — адэпты ібадыцскай сэкты ў ісламе; прыкладна чвэрць насельніцтва — суніты. Невялікую, але досыць уплывовую суполку складаюць шыіты, якія пражываюць у асноўным на раўніне Аль-Батына.

Пэрыядычны друк выходзіць на арабскай і ангельскай мовах. Найболей масавыя тыражы маюць штодзённыя газэты «Аль-Ватан» (арабскай — 40 тыс. асобнікаў), «Абсэрвэр» (ангельскай — 30 тыс. асобн.), «Аман» (арабскай — 20 тыс. асобн.) і «Таймс оф Аман» (ангельскай — 30 тыс. асобн.), «Аман Трыб’юн» (на ангельскай мове — 25 тыс. асобн.). Прынятыя султанам і ўрадам дэкрэты і ўказы публікуюцца ў афіцыйнай газэце «Аль-Джарыда Ар-Расмійя» на арабскай мове. У Маскаце находзяцца дзяржаўныя Інфармацыйнае агенцтва Амана, Радыё Султанату Аман (вяшчае з 1970) і Тэлебачаньне Амана (працуе з 1975).

Узброеныя сілы

рэдагаваць

Узброеныя сілы карыстаюцца рэпутацыяй досыць баяздольных сіл у Савеце супрацоўніцтва арабскіх дзяржаваў Пэрсыдзкай затокі ССАГПЗ, другіх пасьля Саудаўскай Арабіі. Колькасьць узброеных сіл, якія камплектуюцца на кантрактнай аснове, паводле зьвестак на 2006 год складае парадку 50 тыс. чал. У склад рэгулярнага султанскага войска ўваходзяць тры віды войскаў: сухапутныя войскі, ВПС і ВМС, а таксама султанская гвардыя. Да іншых ваенізаваных фармаваньняў адносяцца султанская паліцыя, служба бясьпекі, берагавая ахова ў відзе корпусу марской паліцыі.

У 1996 створаны Рада абароны на чале з султанам. У яго ўваходзяць: міністар па справах султанскага двара (курыруе працу спэцслужбаў), генэральны інспэктар паліцыі і мытні, галоўнакамандуючыя відаў войскаў і султанскай гвардыі, а таксама глава Службы ўнутранай бясьпекі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць