Цэцылія Рэната Габсбург
Цэцылія Рэната Габсбург | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 ліпеня 1611[1][2] |
||||||
Смерць |
24 сакавіка 1644[3][4] (32 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Фердынанд II Габсбург | ||||||
Маці | Марыя Ганна Баварская[d] | ||||||
Муж | Уладзіслаў Ваза[5] | ||||||
Дзеці | Марыя Ганна Ізабэла Вазоўна[d] і Жыгімонт Казімір Ваза | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыйская (польск.: Cecylia Renata Habsburżanka, ням.: Cäcilia Renata von Habsburg; 6 ліпеня 1611, Грац, цяпер Аўстрыя — 24 сакавіка 1644, Вільня) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Уладзіслава Вазы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Была шостым дзіцёнкам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда II і Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене і Празе.
Першапачатковай кандыдатурай на жонку Уладзслава Вазы прапаноўвалася французская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасля пад націскам каталіцкай партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімір Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасня 1637 у Варшаве. 13 верасня ў варшаўскай кафедры святога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ва ўладанне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімір.
Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казіміра (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабелю (памерла 7 лютага таго ж года). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. Праз дня, 24 сакавіка 1644, ад заражэння памерла і сама Цэцылія Рэната. Была пахавана ў кафедры на Вавелі ў Кракаве.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Cecilia Renata of Habsburg // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Cäcilia Renata von Oesterreich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 157.
- ↑ Cecylia Renata // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэцылія Рэната Габсбург