Template:Email templates/Consent/be-tarask

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
Outdated, please update translation.
Мы атрымліваем вялікі лік электронных лістоў ад праваўладальнікаў, якія жадаюць дазволіць Вікіпэдыі выкарыстаць іх зьмест (паведамленьні кшталту: «Я дазваляю Вікіпэдыі выкарыстаць мае здымкі»). На жаль, такія сьцьверджаньні недастатковыя з прававога пункту гледжаньня. Мы патрабуем больш акрэсьленай заявы аб згодзе, каб прыняць Ваш дазвол. Наступны шаблён дазволіць Вам стварыць такую заяву.
  • Перад адсылкай нам усялякага электроннага ліста ўпэўніцеся, што Вы замянілі ўвесь шаблённы тэкст (такі як поўнае імя) на Вашыя зьвесткі і прыбралі ўсе квадратныя дужкі.

Каму: permissions@wikimedia.org

Гэтым пацьвярджаю, што я — [поўнае імя] — уладальнік аўтарскага права на гэты твор ( дакладны ўніфікаваны лякатар рэсурсу файла, запампаванага на Вікісховішча ). Пагаджаюся абнародаваць вышэйзгаданы зьмест паводле наступнай вольнай ліцэнзіі: Міжнароднай ліцэнзіі Творчых суполак з пазначэньнем аўтарства на тых самых умовах 4.0 (CC BY-SA 4.0). Прызнаю, што такім чынам даю ўсялякай асобе права выкарыстаць гэты твор, у тым ліку з камэрцыйнай выгадай, і зьмяніць згодна сваёй патрэбе пры ўмове выкананьня ліцэнзіі і ўсялякіх іншых датычных законаў. Усьведамляю, што гэтая згода не абмяжоўваецца Вікіпэдыяй або зьвязанымі сайтамі. Усьведамляю, што праваўладальнік заўсёды захоўвае аўтарскае права, як і права на пазначэньне аўтарства ў адпаведнасьці з абранай ліцэнзіяй. Зьмяненьні, якія іншыя асобы ўносяць у твор, ня будуць прыпісвацца праваўладальніку. Усьведамляю, што не магу адклікаць гэтую згоду і што гэты зьмест можа захоўвацца або не захоўвацца пастаянна ў праекце Вікімэдыі.


[Поўнае імя адпраўніка],
[паўнамоцтвы адпраўніка, калі дастасавальна, то бок «праваўладальнік», «кіраўнік» або «ўпаўнаважаны прадстаўнік», інш].
[Поўная дата]