- 37 -
сва́цьця. Ня дзе яна́ дзе́нецца. Каха́ненькая, ро́дненькая, яна́ до́ма, напэўна до́ма.
АҐАТА. А сват, тудэ́ма-сюдэ́ма, ня су́нься с сваі́м но́сам туды́, куды́ цябе́ ня про́сюць. /Да Пранціся́/. Ідзе́м! Чу́еш, ці не!..
ПРАНЦІСЬ (/устаючы́/). Ґлу́пство, па́не добрудзе́ю, ґлу́пство. Мае́ мазгі́ спры́тные. На табе́, вось-цо-да, пае́ду, со́бственно, дамо́ў.
АҐАТА (/выво́дзючы Пранціся́/). Быва́йце здаро́вы! Пахвалё́ны Е́зус!.. Па́дла гэ́ты, лама́ка нарабі́ў рабо́ты. /Выхо́дзю́ць, за і́мі - Альжбе́та с клінко́м/.
ЗЬЯВА XIV-ая.
ПАЎЛІНКА - СЬЦЕПАН.
СЬЦЕПАН. Ох, і даю́цца-ж гэ́тые сваякі́ ў зна́кі. А́ле, дзя́куй Бо́гу, дзьве дзю́ркі ў но́се і скончыло́ся, - ўжо́ пазбы́ўся.
ПАЎЛІНКА. А дауно́ гэ́та та́ткаў гняды́ ўцё́к з Лужа́нкі, і та́тка дамо́ў пехато́й прытрэпа́ў.
СЬЦЕПАН. Што было́, то́е сплыло́ і бо́лей, каха́ненькая, ро́дненькая, ня бу́дзе, як ка́жуць лю́дзі.
ПАЎЛІНКА. Паглядзі́м. За́ўтра кірма́ш.
СЬЦЕПАН. Ня бо́йся, каха́ненькая, ро́дненькая.