Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПОКУЛЬ СОНЦА УЗЫЙДЗЕ…

Покуль сонца ўзыйдзе,
Блудзіць цяжка ночай;
Той нас тут ня крыўдзе,
Хто толькі ня хоча.

Колькі поля, колькі
Ў тых, каму ня трэба!
А ў нас гэтак мала,
Што няма і хлеба.

Колькі лесу, колькі,
Дзе-б вокам ня кінуў!
А мы на‘т ня маем
І на дамавіну.

*

Сьвеціць сонца, сьвеціць
Падчас і ў ваконца, —
Бялак за сьлязамі
Ня бача і сонца.

Ой, ліюцца сьлёзы
І ў дзяцей, і ў маткі…
Ня плачце, працуйце
На чынш і падаткі.

Ня плачце вы, дзеці,
Ня плач і матуля,
Ў бядзе вас пацешыць
Ці астрог, ці куля…


26-VII 1907 г.