Мэта і заданьні Саюзу Беларускае Моладзі
Мэта і заданьні Саюзу Беларускае Моладзі Артыкул Аўтар: Міхась Ганько ліпень 1943 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 3, 4 |
М. ГАНЬКО
шэф-праваднік
Усе народы здаўна прызналі за бясспрэчную праўду, што моладзь зьяўляецца будучыняю народу, і заўсёды аддавалі самую вялікую увагу узгадаваньню яе. Гэта зусім зразумела: моладзь, якая сяньня бястурботна можа займацца гульнёй і забавай, заўтра вырасьце на сталых грамадзянаў і стане ля плуга, ля рабочага ці рамесьніцкага варштату, або урэшце за прафэсарскай катэдрай, каб заступіць старэйшых, сваіх-жа бацькоў. Моладзь — патэнцыяльнае заўтра народу, і хаця мы гэтага сяньня азначана сказаць ня можам, але загадзя ведаем, што сярод яе ёсьць і будучыя дзяржаўныя мужы, і паэты, і кампазытары, і мастакі, 1 навукоўцы — будучая нашая слава і гордасьць. Таму няма больш удзячнае і мілае працы, як праца над узгадаваньнем. моладзі, і чым раней і разумней праводзіцца гэтая праца, тым лепшыя даець яна вынікі. Зусім слушна прыраўноўваюць яе да працы земляроба, які апрацоўвае глебу, каб пасеяць зерняткі збожжа.
Беларуская моладзь «узгадоўвалася» дагэтуль так, як загадвалі нашыя ворагі—палякі, жыды і маскоўскія бальшавікі. Яны не узгадоўвалі, а проста калечылі беларускую моладзь. Заміж таго, каб даць ёй нацыянальную сьведамасьць, яны яе палёнізавалі ці русыфікавалі. Заміж таго, каб узбудзіць у ёй высокія ідэалы гонару, абавязку, сумленнасьці, вернасьці і самаахвярнай ідэйнасьці, яны псавалі яе маральна і раскладалі уплывамі матар’ялізму. Заміж заходня-эўрапэйскае культуры беларуская моладзь вучылася хуліганства ці плоскае палітуры «савецкага грамадзяніна».
Два гады таму Беларусь скінула з сябе ненавіднае ярмо бальшавізму. Дзякуючы нямецкай перамозе ня будуць больш зьдзеквацца над намі ні польскія паны-акупанты, ні жыдоўскія камісары. Да дня другіх угодкаў вялікага сьвята вызваленьня, Беларускі народ атрымаў найвялікшы падарунак ад самога Правадыра Вяліканямеччыны Адольфа Гітлера: 22-га чырвеня 1943 было урачыста абвешчана сп. Гэнэральным Камісарам Беларусі гаўляйтарам Вільгэльмам Кубэ заснаваньне Саюзу Беларускае Моладзі, як адзінай арганізацыі, якая, побач із бацькаўскім домам і школай, мае права на узгадаваньне беларускае моладзі. Гэты дзень азначаець эпоху ня толькі для беларускае моладзі, якая упяршыню у гісторыі атрымала с в а ю собскую і незалежную нацыянальную арганізацыю, але і для усяго Беларускага народу, бо гэты факт значыць, што Беларускаму народу адназначна прызнаная будучыня і правы нацыі, якая атрымае сваё месца у Новай Эўропе.
Саюз Беларускае Моладзі мае выканаць вялікае і аднаразовае заданьне у нашай гісторыі: усьведаміць і адрадзіць Беларускі народ, стагодзьдзямі прыдушаны ворагамі-суседзьмі, а нарэшце зусім замучаны жыда-бальшавікамі, і скансалідаваць яго вакол аднэй ідэялёгі: нацыянальнага аздараўленьня і сацыяльнага упарадкаваньня. У васобе свае моладзі Беларускі народ далучаецца да Эўропы і бярэ на сябе місію быць усходняй мархіяй арыйскага Захаду, як ён быў ёй калісьці, мужна і слаўна адбіваючы татарскія і маскоўскія паходы із стэпаў Азіі.
Саюз Беларускае Моладзі ставіць сабе за мэту узгадаваць маладых, ідэйных, сьмелых і пасьлядоўных будаўнікоў Новае Беларусі і падрыхтаваць іх да іхных будучых заданьняў у народзе, да працы і змаганьня на дабро і славу свае Бацькаўшчыны.
Беларусь, да якой імкнецца СБМ, — Новая Беларусь, адроджаная у дусе Новай Эўропы у цесным супрацоўніцтве з усімі эўрапэйскімі народамі. Не аднаўляць старое, аджытое, а будаваць новае, рэвалюцыйнае ідзе беларуская моладзь пад сваім нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам.
Каб добра служыць сваёй мэце, Саюз Беларускае Моладзі мусіць змагацца з усімі чужымі і шкоднымі уплывамі, з усім тым, што варожае беларускасьці, а тады ужо узяцца за татальнае ўзгадаваньне беларускае моладзі, якое павінна раўнамерна і гарманічна разьвіваць усе бакі людзкое істоты: цела, дух і душу.
Фізычнае узгадаваньне павінна даць моладзі здароўе, сілу і радасьць жыцьця. Усе дрэнныя прывычкі, якія шкодзяць здароўю, усё тое, што разьядае цела і душу моладзі, мусіць зьнікнуць.
Беларуская моладзь горнецца гэтак ахвоча да навукі і да культуры. Саюз Беларускае Моладзі пакажа ёй шлях да заходня-эўрапэйскае культуры і, насамперш, да свае роднае; беларускае, — навучыць любіць, пашыраць і разьвіваць свае родныя песьні і казкі, танцы і звычаі, вопратку і будаўніцтва, любіць свой народ і ягоную мову, свой край і ягонае прыгаство.
Дарма, што жыды і бальшавікі калечылі цэлае чвэрцьвечча маральную душу беларускае моладзі, — забіць яны яе не забілі, і яна пачынае прабуджацца, паказвае сваё здаровае аблічча і вясёла усьміхаецца насустрач новаму жыцьцю. У маладых душах трэба сьцерці сьляды матар’ялізму -і ачысьціць іх ад усяго наноснага злога, а затое асьвятліць іх агнём мужнасьці, вернасьці і праўдалюбнасьці, сагрэць іскрой маладога ідэялізму.
Малады беларус павінен забыцца на ўсё тое, што пхалі яму у галаву злыдні-чужынцы, а сказаць сабе: «я беларус, у маіх жылах плыве кроў арыйскіх прашчураў і я буду такім, якім мянё стварыла прырода — дужым і мужным, сумленным і працавітым, гордым і вялікадушным. Я пагарджаю усім брудам і маной, ненавіджу баязьліўца і злодзея, адкідаю усякую брыду і усё нізкое». Маладая беларуска павінна расьці на сьведамую грамадзянку, павінна любіць і ахоўваць скарбы беларускае культуры, вучыцца працаваць і быць вернай і сумленнай жанчынай. Яна павінна сказаць: «Я каралеўна із слаўнае беларускае сям’і і не дазволю спляміць майго гонару, буду вернай жонкай і кахаючай ��аткай, каб узгадаваць новае пакаленьне беларускіх арлянятаў-герояў».
Нашыя ворагі, палякі і бальшавікі, падзялілі былі жывое цела Беларусі рыскай мяжою на дзьве часткі, якія цэлых 20 гадоў крывавілі незагоенаю ранаю—на Заходнюю і Усходнюю Беларусь. Сяньня гэтая мяжа разбураная, і паваленыя тыя слупы, якія аддзялялі гоні родных усходніх і заходніх братоў-беларусаў. Мы, моладзь, даложымся да таго, каб у нашым народзе, як мага хутчэй, зьніклі сьляды гэнага ганебнага падзелу. Браты мы — кажам мы сабе — хоць і жывём адны у Менску, другія у Вялейцы, трэйція—у Лідзе, а чацьвертыя—у Слуцку. Калі сяньня адчуваецца яшчэ нейкая розьніца у нашай гаворцы у розных ваколіцах, дык гэта дробязь і яна зьнікне хутка бяз сьледу, калі мы будзем больш міжсобку гутарыць і прыслухоўвацца адзін да аднаго. Таксама ня маюць для нас значаньня рэлігійныя розьніцы. Рэлігія застаецца асабістай справай кажнага із нас. Мы пакідаем кажнаму вольную руку выбіраць сабе, што ён хоча, і будзем узаемапаважаць свае перакананьні. Сварыцца-ж нам няма чаго, бо мы ўсе дзеці аднае маці—Беларусі і служым аднаму Беларускаму народу.
Мы знаем, што адзіным, што застаецца несьмяротным на гэтым сьвеце, зьяўляюцца творы людзкога духу і людзкое працы, аддадзеныя на службу народу. Мы верым, што той ня жыў зусім, хто жыў толькі для сябе, а той ня згінуў, хто памёр для свае Бацькаўшчыны, і тамў будзем працаваць, як волаты, і змагацца, як гіганты, каб толькі жыў у дабрабыце і славе наш народ.
Старэйшае беларускае пакаленьне перадае нам слаўную спадчыну працы і змаганьня за беларускую справу, якую яно перахавала для нас у бурах і нягодах цяжкое мінуўшчыны нашага народу. Мы бяром у свае маладыя рукі разьвеяны бурным ветрам вайны бел-чырвона-белы беларускі сьцяг, на якім красуецца нашая эмблема: старадаўнае князёўскае двукрыжжа з крывіцкае Пагоні і запраўдныя знакі сацыялізму, лапата і меч. Панясём яго, грудзьмі прабіваючы чырвоную бальшавіцкую буру-завею, што прэцца, каб затапіць крывёю наш беларускі край. Панясём аж да таго сонцам залітага раньня, якое адчыніць нам сьветлае заўтра Беларусі.
Мы, маладыя, верым у сваю праўду, у сваю долю і у сваю сілу, і запэўняем, што не зьвядзём надзеі тых, хто верыць нам і верыць ў нас.
Шчыльнымі радамі у сваіх дружынах маршыруе беларуская моладзь за сваім беларускім кіраўніцтвам, пад сваім беларускім сьцягам і із сваім магутным клічам перамогі: Жыве Беларусь!