Абвешчаньне Саюзу Беларускае Моладзі
Абвешчаньне Саюзу Беларускае Моладзі Артыкул Аўтар: Міхась Ганько ліпень 1943 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 13 |
У дзень другіх угодкаў вызваленьня Беларусі ад жыда-бальшавізму адбылося урачыстае абвешчаньне Саюзу Беларускае Моладзі.
Урачыстасьць гэтая адбылася у перапоўненым высокімі нямецкімі і беларускімі гасьцьмі і школьнікамі беларускае сталіцы Менскім Гарадзкім Тэатры а 11г. дня і перадавалася праз радыё для усіх акругаў Беларусі.
Урачыстасьць пачалася увэртурай М. Шчаглова. Аркестру дырыгаваў сам паважаны аўтар. Старшы праваднік Д. Стэльмах прачытаў пралёг: «[[Для Цябе, мой народ|Для Цябе, мой народ]]», а хор юначак сьпяяў песьню: «Люблю наш край». Далей ішла групавая дэклямацыя верша «Разам». В. Лабача і фінал із беларускае сюіты кампазытара А. Туранкова.
На сцэну, якую займала група юнакоў у уніформах СБМ, абстаўленую краскамі і упрыгожаную беларускімі і нямецкімі сьцягамі, узыйшоў сп. Гэнэральны Камісар В. Кубэ. Пасьля свае глыбокае гістарычнае прамовы ён вызначыў шэфа-правадніка М. Ганько за Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ, а старшую праваднічку др. Н. Абрамаву за Кіраўнічку Юначак пры Кіраўнічым Штабе СБМ.
Пасьля адыйграньня нямецкіх гімнаў і перакладу прамовы у беларускую мову на сцэне зьявіўся Шэф Кіраўнічага Штабу СБМ Ганько, каб у гэтую гістарычную часіну сказаць сваю першую прамову і абрысаваць перад слухачамі мэту і заданьні СБМ. Урачыстасьць закончылася адсьпяваньнем белар��скага нацыянальнага гімну. Сп. Гэнэральны Камісар прывітаўся з моладзяй, якая выступіла у уніформах СБМ, і пажадаў удачы у пачатай працы.
Увечары а 18 г. па могілках нямецкіх герояў загінутых ў змаганьні супроць бальшавізму, за вызваленьне беларускага народу, адбылося сымбалічнае урачыстае забавязаньне першае дружыны юнакоў і першае дружыны юначак. Шмат гасьцей — немцаў і беларусаў на чале із сп. Гэнэ- ральным Камісарам было пры гэтым акце.
Пасьля адсьпяваньня «Беларусь, наша Маці—краіна» была прачытаная «Прысяга беларуса» А. Зязюлі. Шэф Кіраўнічага Штабу СБМ Ганько зьвярнуўся да сваіх першых сябровак і сяброў із палкімі словамі закліку да працы і змаганьня на дабро і славу свайго народу і Бацькаўшчыны і падчыркнуў вялізарнае значэньне прысягі, якую штогоду будзе складаць перад сваім народам беларуская моладзь. Ушаноўваючы памяць тых. хто сваёю крывёй і жыцьцём здабыў для Беларускага народу вызваленьне, юнакі і юначкі злажылі вянкі ма сьвежай магіле трагічна загінутага прыяцеля беларускае моладзі др. Эрэнляйтнэра і прыступілі да сымбалічнага акту забавязаньня, які прыймаў шэф-праваднік. Хваляваньне кажнага і кажнай з іх найлепш сьветчыла аб тым, як яны адчувалі вялікую важнасьць і павагу гэтага мамэнту.
Пасьля адчытаньня 10 запаветаў юнака і юначкі і адсьпяваньня беларускага нацыянальнага гімну госьці і удзельнікі урачыстасьці ад’ехалі у горад.
Гэтак закончыўся гэты вялікі дзень пакінуўшы шмат хвалюючых уражаньняў і векапомных успамінаў. Для беларускае моладзі і для Беларускага народу гэта быў дзень вялікага гістарычнага значаньня.