Наталля Мікалаеўна Афанасьева
Наталля Мікалаеўна Афанасьева | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 2024 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Дзеці | Галіна Леанідаўна Левіна |
Альма-матар |
|
Месца працы |
Наталля Мікалаеўна Афанасьева (22 лютага 1937, Новакузнецк, Заходне-Сібірскі край[d] — 30 мая 2024, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут[1]. 3 1960 года — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: будынкі планетарыя і абсерваторыі ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага (1964)[1][2]; у аўтарскім калектыве: праект забудовы мікрараёна Ракаўская шаша-2 (1968), генплан Мінска (1965)[1], праекты дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў па вуліцах Аэрадромнай (1968[2]), М. Горкага (1970[2]), Паўднёвы Захад-2, 3[1], 5, 9[2] (1976[2]), праект сілуэту горада (1974), планіровачная структура заходняй і паўднёва-заходняй планіровачных зон (1974), функцыянальнай арганізацыі Паўночнага планіровачнага раёна (1985)[2], схема ўпарадкавання і развіцця прамысловых зон (1981—1985), карэктура генплана Мінска да 2000 года (1982, у аўтарскім калектыве; прэмія СМ СССР 1985) і інш[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывала ў Мінскe[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Леанідам Левіным мела дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.
Зноскі
- ↑ а б в г д Афанасьева Наталля Мікалаеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д е ё ж Афанасьева Наталья Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Афанасьева Наталля Мікалаеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Афанасьева Наталья Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)