Перайсці да зместу

Вацлаў Касцевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Венцлаў Косцевіч)
Вацлаў Касцевіч
Ляліва
Ляліва
староста кобрынскі[d]
6 красавіка 1519 — 1532
Папярэднік Іван Храптовіч
Пераемнік Іван Міхайлавіч Харэвіч[d]

Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 25 чэрвеня 1532 і не пазней за 12 снежня 1532
Род Касцевічы
Бацька Станька Касцевіч[d]
Жонка Ганна Сямёнаўна Кобрынская[1][2] і Ганна са Шчытоў-Неміровічаў[d][1][3]
Дзеці Дарота з Касцевічаў[d][4] і Пётр Касцевіч[d][3]

Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (каля 1448[5] — 1532) — маршалак гаспадарскі[6][7] (1509), староста кобрынскі (1519).

Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.

У 1501 або 1502 годзе Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў[8]. У 1512 годзе іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем[9].

Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 годзе ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 41 вершніка[10][11].

Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[12]. Памерла ў 1571 годзе.

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 72. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 166.
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 167.
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 122, 167.
  5. Individual Record. Waclaw KOSTEWICZ (AFN: F5TZ-9W) (англ.). FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints (10 лістапада 2011).(недаступная спасылка)
  6. Аннотированный перечень литовских и литовско-русских князей и членов их семей (руск.). Русский гуманитарный интернет-университет (24 ліпеня 2011).(недаступная спасылка)
  7. Вячаслаў Ракіцкі. Каханне ў ахвяру палітычнай авантуры. Беларуская Атлантыда. Радыё «Свабода» (24 ліпеня 2011).
  8. Л. Р. Казлоў.. Кобрын у складзе Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Инфокобрин (24 ліпеня 2011).
  9. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 166. (польск.)
  10. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 51.
  11. zjamjanin. НЕ Любич. Сфрагистика (печати/пломбы/перстни-печати),кольца. Литовский кладоискатель-ФОРУМ ВКЛ. Lietuvos lobiu ieskotojas - LDK FORUMAS (24 ліпеня 2011).
  12. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — С. 123. (польск.)