Касцевічы
Выгляд
Косцевічы, Касцевічы — вялікалітоўскі шляхецкі род. Родапачынальнік Станіслаў у канцы XV стагоддзя быў намеснікам ковенскім. Значнымі асобамі былі яго сыны: Януш (каля 1460 — 1527), маршалак дворны з 1510 года, ваявода віцебскі і падляшскі; Венцлаў (каля 1470 — 1532), намеснік дарсунішскі, маршалак дворны з 1511 года. Венцлаў у 1519 годзе атрымаў прывілей на пажыццёвае валоданне Кобрынскім княствам. Яго адзіны сын Пётр памёр маладым, на ім род Касцевічаў скончыўся.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Косцевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 139. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.