United Technologies
United Technologies Corporation | |
---|---|
Тып | бізнес, прадпрыемства і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 1929 |
Скасавана | 3 красавіка 2020[1] |
Пераемнік | RTX[d] |
Заснавальнікі | Frederick Rentschler[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Джордж Дэвід (старшыня савета дырэктараў), Луі Шэнеўе (галоўны кіраўнік і прэзідэнт) |
Галіна | холдынг |
Абаро�� | ▲ $58,7 млрд (2008) |
Чысты прыбытак | ▲ $4,7 млрд (2008 год) |
Даччыныя кампаніі | Carrier Corporation[d], Pratt & Whitney[d], Collins Aerospace[d] і Sicli[d][3] |
Сайт | www.utc.com |
United Technologies Corporation (UTC) (NYSE: UTX) — адна з найбуйнейшых фінансава-прамысловых груп ЗША. Штаб-кватэра — у Хартфардзе, штат Канектыкут.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1929 годзе, калі кампаніі Boeing Airplane Company, Boeing Air Transport, Chance Vought, Hamilton Standard, Pratt & Whitney, Sikorsky Aircraft аб’ядналіся, стварыўшы кампанію United Aircraft and Transport Corporation. У 1934 годзе, у адпаведнасці з Air Mail Act, кампанія была падзелена на тры часткі — Boeing, United Aircraft і United Airlines. У 1975 годзе United Aircraft была пераназвана ў United Technologies (гэта імя кампанія носіць і дагэтуль).
Уласнікі і кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны кіраўнік і прэзідэнт — Луі Шэнеўе (Louis R. Chenevert), старшыня савета дырэктараў — Джордж Дэвід (George David).
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У UTC уваходзяць наступныя кампаніі:
- Carrier Corporation — адна з вядучых у свеце кампаній па вытворчасці сістэм абагравання, вентыляцыі, кандыцыянавання, астуджэння.
- Hamilton Sundstrand — кампанія абароннага комплексу, якая распрацоўвае і выпускае авіяцыйнае і іншае ваеннае абсталяванне.
- Otis — найбуйнейшы ў свеце вытворца ліфтаў, эскалатараў і г. д..
- Pratt & Whitney — кампанія-вытворца авіярухавікоў, газавых турбін і інш.
- Sikorsky Aircraft Corporation — сусветны лідар у распрацоўцы і выпуску верталётаў для камерцыйных, прамысловых і ваенных патрэб.
- і г. д.
Агульная колькасць персанала кампаній холдынгу на 2008 год — 223,1 тыс. чалавек. Сукупная выручка прадпрыемстваў United Technologies за 2008 год — $58,7 млрд (за 2007 год — $54,8 млрд), чысты прыбытак — $4,7 млрд ($4,2 млрд). Актывы на канец 2008 года — $56,5 млрд.[4]
Зноскі
- ↑ Munroe R. Raytheon Technologies' stock, formerly United Technologies, starts trading in the Dow Friday, // MarketWatch — 2020. — вып. 1600.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 ліпеня 2020.
- ↑ https://architectes.ch/fr/entreprises/geneve/detection-incendie/sicli-materiel-incendie-sa
- ↑ 2008 Annual Report Архівавана 6 верасня 2009. // utc.com (Праверана 21 чэрвеня 2009)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]