Tymczasowa gazeta Mińska
«Часовая мінская газета» | |
---|---|
Тып | газета |
Выдавец | Мінская губернская друкарня[d] |
Заснавана | 1 (13) ліпеня 1812 |
Спыненне публікацый | 8 (20) кастрычніка 1812 |
Мова | польская |
Галоўны офіс |
«Tymczasowa gazeta Mińska» (Тымчасовая газета Мінская) — беларуская штотыднёвая легальная газета. Выдавалася ў Мінску ў перыяд 18(1).7.1812 — 25(8).10.1812, у час акупацыі Мінска Напалеонам Банапартам. Першая газета, якая была выдадзена ў Мінску. Выйшла 25 нумароў. Друкавалася па-польску ў Мінскай губернскай друкарні. Разавы тыраж нумару невядомы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Газета была заснавана праз 10 дзён пасля ўваходу Напалеонаўскай арміі ў Мінск (18 ліпеня 1812 года па старым стылі). Газета распавядае пра падтрыманне парадку ў горадзе, пра тое, як быў уладкаваны побыт мясцовых жыхароў, пра грашовыя і рэчавыя ахвяраванні, якія былі сабраны мінчанамі для дапамогі «французскай арміі-вызваліцельніцы», пра справы напалеонаўскіх войскаў у вайне супраць Расійскай Імперыі.
Газета ўтрымлівае шмат невядомых фактаў і прозвішчаў мясцовых людзей, якія змагаліся на баку Напалеона ці падтрымлівалі Напалеонаўскую армію грашыма ці сродкамі. Цытата з 25 нумару:
Найсвятлейшая Мацкевічава ашмянская земская суддзіха ахвяравала 12 фунтаў корпіі і бінтоў;
Ігнацій Даманскі, старшыня слуцкага земскага суда - дзве ласкі масла, адну асьміну пшаніцы; Элеанора Азямблоўская ротмістрша - 2 фунты корпіі |
Таксама ў газеце прыводзяцца імёны 20 жыхароў тэрыторыі сучаснай Беларусі, якія былі ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Францыі — ордэнам Ганаровага легіёна. Многія з гэтых імёнаў былі б невядомыя без гэтай газеты.
Пасля адступлення частак Напалеона з Мінска газета была ліквідавана.
Упершыню пасля 1812 года газета была заўважана ў 1909 годзе. У перыядычным выданні Рускага гістарычнага таварыства амаль усе нумары былі выкладзены на рускай мове, але скарочана. Матэрыялы былі названы самастойнай гістарычная крыніцай, якая «впервые выступает как документ, дающий обширный материал для исследования политической, общественной и бытовой жизни прошлого»[1].
У 1910 годзе, пры выданні кнігі «Отечественная война и Русское общество» (Москва, 1910—1912, Т. 1-7) гэтыя ж нумары былі крыху дапоўненыя і перавыдадзеныя.
Да 2000 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі не мела аніводнага экзэмпляра «Часовай мінскай газеты». У 2000 годзе дырэктар Цэнтра напалеонаўскіх даследаванняў (Францыя, Парыж), прафесар Фернан Бакур памяняў ксеракопіі гэтай газеты на ксеракопіі некаторых рукапісаў часоў Напалеона[2].