Перайсці да зместу

Tatra T2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tatra T2
Tatra T2 у Пльзені
Вытворца Чэхаславакія ЧКД
Адзінак пабудавана 771
Год праекта 1955
Гады выпуску 1955—1962
Характарыстыкі
Месцаў для сядзення 25
38 (T2SU)
Намінальная змяшчальнасць 75
56 (T2SU) (5 чал/м²)
Габарыты
Каляіна 1000
1435
1524 мм
Даўжыня 15 200 мм
Шырыня 2500 мм
Вышыня 3050 мм
База 6400 мм
База цялежкі 1900 мм
Рухавікі
Тып рухавіка 4 × TM 22
Магутнасць 4 x 40 кВт
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў 160 кВт
Tatra T2 на Вікісховішчы

Tatra T2 — чэхаславацкі трамвай, які выпускаўся ў перыяд з 1955 па 1962 заводам Českomoravská Kolben-Daněk.

Доследныя асобнікі T2 выпрабоўваліся ў Празе ў 1955 годзе пад нумарамі 6001 і 6002. У 1958 годзе першыя серыйныя вагоны былі пастаўлены амаль ва ўсе трамвайныя сеткі Чэхаславакіі. Выключэннем стаў Ябланец-над-Нісаў праз дыскусіі наконт захавання ў ім каляіны 1000 мм (як і ў Празе), для якой гэтыя трамваі былі занадта шырокімі.

Ад сваіх папярэднікаў, вагонаў T1, трамваі T2 адрозніваліся трываласцю і даўгавечнасцю. Апошнія T2 былі выведзены з эксплуатацыі ў 1980-х, хоць некаторыя экзэмпляры да гэтага часу захоўваюцца ў музеях. У 1960-я гады некаторыя вагоны T1 былі перароблены ў T3.

T2SU (T2 Soviet Union, г. зн. T2 Савецкі Саюз) — мадыфікацыя T2 для паставак у Савецкі Саюз.

У прыватнасці, гэтая мадэль адрозніваецца ад чэхаславацкага варыянта меншай колькасцю дзвярэй (дзве замест трох). Савецкая сістэма кантролю і збору платы за праезд прадугледжвала пасадку пасажыраў выключна праз заднія дзверы для абавязковага абілечвання, і сярэднія дзверы, на думку чыноўнікаў, давалі магчымасць безбілетнага праезду. У сувязі з гэтым T2SU больш позніх паставак не мелі сярэдніх дзвярэй. Дакладна вядома, што ў Ленінград пастаўляліся трохдзверныя вагоны. Адносна больш ранніх паставак дакладная інфармацыя адсутнічае. Таксама T2SU былі абсталяваны ўзмоцненымі ў параўнанні з T2 сістэмамі абагрэву.

Апошнія T2SU былі выведзены з эксплуатацыі ў 1980-х. Усяго ў Савецкі Саюз было пастаўлена 380 такіх вагонаў.