З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tagetes minuta — від кветкавых раслін роду Аксаміткі (Tagetes) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Высокая, прамастойная травяністая расліна з дробнымі кветкамі. Можа дасягаць вышыні ад 0,6 да 2 метраў[1]. Лісце простае.
Распаўсюджаны ў паўднёвай частцы Паўднёвай Амерыкі. Пасля іспанскай каланізацыі від быў распаўсюджаны па ўсім свеце і натуралізаваны у Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай Амерыцы і Афрыцы.
Выкарыстоўваецца як кулінарная трава ў Перу, Эквадоры і ў некаторых раёнах Чылі і Балівіі. На кечуа расліна называецца huacatay у Перу[2] або wakataya у Балівіі[3]. Звычайна прадаецца ў лацінаамерыканскіх крамах у выглядзе пасты. Акрамя гэтага з расліны атрымліваюць алей (руск.) (бел..
Зноскі
- ↑ Soule, J.A. 1993.
- ↑ Diccionario Quechua — Español — Quechua, Academía Mayor de la Lengua Quechua, Gobierno Regional Cusco, Cusco 2005 (Quechua-Spanish dictionary)
- ↑ Teofilo Laime Ajacopa, Diccionario Bilingüe Iskay simipi yuyayk’ancha, La Paz, 2007 (Quechua-Spanish dictionary)