Sui iuris
Sui iuris ці sui juris (лац.: літаральна «свайго права») — лацінская фраза, якая выкарыстоўваецца ў Рымска-Каталіцкай Царкве для пазначэння місіі — першаснай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі, якая папярэднічае ўтварэнню Апостальскай прэфектуры. Фраза «missia sui iuris» ужываецца пры ўтварэнні каталіцкай місіі на тэрыторыях, дзе Каталіцкая Царква толькі пачынае сваю місіянерскую дзейнасць. Таксама фраза «sui iuris» ужываецца ў адносінах да царкоўнага заканадаўства Усходніх каталіцкіх цэркваў, кожная з якіх мае ўласнае кананічнае права «sui iuris», адменны ад кананічнага права Рымскай Царквы лацінскага абраду.
Sui iuris у кананічным праве
[правіць | правіць зыходнік]Усходнія каталіцкія цэрквы з'яўляюцца часткай Каталіцкай царквы. Сусветная Каталіцкая царква складаецца з розных Каталіцкіх цэркваў, кожная з якіх мае ўласнае кананічнае права. Самай шматлікай і распаўсюджанай сярод іх з'яўляецца Рымская Царква (іншыя варыянты — Лацінская ці Заходняя Царква). Кожная Усходняя Каталіцкая царква, з'яўляючыся часткай Сусветнай Каталіцкай Царквы, валодае аўтаномнасцю і незалежнасцю ўласнага кананічнага права. «Sui iuris» пэўнай Каталіцкай царквы прызнаецца Сусветнай Каталіцкай царквой у поўнай меры.
Да Усходніх цэркваў «sui iuris» адносяцца 22 Усходніх Каталіцкіх цэркваў:
- Албанская каталіцкая царква;
- Армянская каталіцкая царква;
- Беларуская грэка-каталіцкая царква;
- Балгарская каталіцкая царква;
- Грэчаская каталіцкая царква;
- Венгерская каталіцкая царква;
- Італа-албанская каталіцкая царква;
- Копцкая каталіцкая царква;
- Македонская грэкакаталіцкая царква;
- Мелькіцкая каталіцкая царква;
- Мараніцкая каталіцкая царква;
- Расійская грэкакаталіцкая царква;
- Румынская каталіцкая царква;
- Русінская грэкакаталіцкая царква;
- Сірыйская Каталіцкая Царква;
- Сіра-малабарская каталіцкая царква;
- Сіра-маланкарская каталіцкая царква;
- Славацкая грэкакаталіцкая царква;
- Халдзейская каталіцкая царква;
- Харвацкая грэкакаталіцкая царква;
- Украінская грэкакаталіцкая царква;
- Эфіопская каталіцкая царква.
Місія «sui iuris»
[правіць | правіць зыходнік]Місія «sui iuris» («missia sui iuris») ужываецца да каталіцкай місіі, якая кананічна ўтвараецца на місіянерскай тэрыторыі ў перыяд першапачатковага дзеяння каталіцкіх місіянераў і ўзнікнення першых каталіцкіх абшчын, Гэты перыяд характарызуецца нестабільнасцю знаходжання Каталіцкай Царквы на місіянерскай тэрыторыі па прычыне малалікасці каталіцкага духавенства і вернікаў. Таму Святы Прастол падае місіянерам пэўную кананічную незалежнасць у прыняцці рашэнняў. Місія «sui iuris», дзейнічаючы па «ўласным праве», не падпарадкоўваецца якой-небудзь каталіцкай дыяцэзіі і мае адміністрацыйную аўтаномію.
У 2010 годзе ва ўсім свеце дзейнічала дзевяць місій «sui iuris»:
- Місія sui iuris на Кайманавых астравах;
- Місія sui iuris на астравах Цёркс і Кайкас;
- Місія sui iuris на астравах Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья;
- Місія sui iuris на Тувалу;
- Місія sui iuris на Такелау;
- Місія sui iuris у Афганістане;
- Місія sui iuris у Баку;
- Місія sui iuris у Таджыкістане;
- Місія sui iuris у Туркменістане;
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Кодекс Канонического Права, изд. Институт философии, теологии и истории, М., 2007, ISBN 978-5-94242-045-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Місіі Sui iuris Архівавана 28 верасня 2010.
- Спіс місій «sui iuris» (англ.)