Перайсці да зместу

Тамат звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Solanum lycopersicum)
Тамат звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanum lycopersicum L.

Сінонімы
Lycopersicon esculentum

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  521671
NCBI  4081
EOL  392557
GRIN  t:101442
IPNI  77609-3
TPL  tro-29605610

Тама́т ядомы, Таматы[1], Памідо́р (Lycopersicon esculentum ці Solanum lycopersicum) — травяністая расліна сямейства паслёнавых, адна з найбольш папулярных у сучаснай сусветнай кулінарыі.

Аднагадовая расліна. Даўжыня сцябла ад 30 см да 3 м у залежнасці ад сорту і ўмоў вырошчвання. Гэта самаапыляльная культура, дае плады масай ад 1 г у дзікіх відаў да 500 г і больш у культурных сартоў.

Плады таматаў

Па форме плады бываюць пляскатыя, пляската-круглыя, круглявыя, падоўжаныя, грушападобныя, слівападобныя з гладкай або рабрыстай паверхняй; спелыя плады маюць афарбоўку ад светла-жоўтай да ярка-чырвонай розных тонаў і інтэнсіўнасці.

Радзіма — Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка, дзе вырошчваліся рознымі індзейскімі народамі, найперш, ацтэкамі, у мове якіх tomatl азначае «штосьці круглае, пухлае». Ад заваявання Мексікі іспанцамі ў першай трэці XVI ст. трапілі ў Паўднёвую Еўропу, у тым ліку ў Італію, дзе іх памылкова асацыявалі з паўночнаафрыканскімі маўрамі, — адсюль назва pomi di Moriяблыкі маўраў»), якая трансфармавалася ў італьянскай мове ў pomodoro («залаты яблык»), а ў французскай — у pomme d’amour («яблык кахання»). «Яблыкамі кахання» называлі памідоры і ў магнацкіх колах Рэчы Паспалітай, на чые сталы яны трапілі ў другой палове XVIII ст. У той час іх не елі сырымі, а рабілі пасту з вараных спелых памідораў, якой запраўлялі некаторыя супы і соўсы, а з зялёных выраблялі розныя марынады. Шырокае распаўсюджанне ў свеце атрымалі толькі ў канцы XIX ст., у Беларусі — з XX ст. У большасці моў свету захавалася арыгінальная індзейская назва «таматы».

У ежу выкарыстоўваюцца плады — сочныя мясістыя ягады вагай ад 20 да 900 г. (і вышэй), шарападобныя, круглыя, пляскатыя, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя.

Памідоры ўтрымліваюць а 4 % цукроў, 0,4 — 0,8 % арганічных кіслот, мінеральныя солі, 25мг% вітаміну C, каратын, вітаміны B1, B2, PP. Гарманічнае спалучэнне цукроў і арганічных кіслот абумоўлівае прыемны смак. З памідораў гатуюць салаты, прыправы, соўсы (у тым ліку кетчуп), вырабляюць сокі, фаршыруюць, марынуюць, соляць, кансервуюць, дадаюць у першыя стравы (за 10 хвілін да заканчэння варкі). З добра выспелых вырабляюць таматнае пюрэ і таматную пасту.

Адвар з бацвіння памідораў ужываюць ад вусеняў, лічынак, тлі, кляшчоў, раслінаедных клапоў, молі і крыжакветных блошак.

Асаблівасці агратэхнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Памідор — цеплалюбівая расліна. Аптымальная тэмпература для росту і развіцця днём 20—25 °C, уначы — 10—12 °C. Пры тэмпературы ніжэй 15 °C яна не цвіце; ніжэй 8 °C спыняе рост і пылок не паспявае. Тэмпература вышэй за 30 °C затрымлівае рост раслін і выклікае ападанне бутонаў і кветак гэтак, як і нізкая. Высокая патрабавальнасць памідораў і да вільготнасці глебы.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Белы А. Памідоры // Праект «Наша ежа»