RECHA
RECHA | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | поп, фольк-мадэрн і іншыя |
Гады | 2002—цяперашні час |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Андрусь Такінданг Кастусь Лісецкі Віця Паўлючэня Леанід Паўлёнак Яўген Шурмей |
Былыя ўдзельнікі |
Мікіта Кішоў Арына Лісецкая Марыя Сільвановіч |
«RECHA», або «Recha», або «Рэ́ха» — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2002 годзе. Грае ў жанры поп і фолк-мадэрн, актыўна ўжываючы ў сваёй творчасці і іншыя жанры. Гурт шырока вядомы сваімі вулічнымі канцэртамі і дабрачыннымі выступамі ў разнастайных установах[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гурт заснаваны ў 2002-2003 гг. Першым складам гурта (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Арына Лісецкая, Марыя Сільвановіч, Кастусь Лісецкі) Recha з’ездзіла ў туры па Польшчы, удзельнічала ў розных конкурсах тыпу Басовішча і Бардаўскай восені, пракацілася па Беларусі і нават патрапіла ў Санкт-Пецярбург. Пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся ў новым складзе (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Кастусь Лісецкі, а таксама акардыяніст Віця Паўлючэня і ўдарнік Леанід Паўлёнак). У 2011 г. на змену Мікіту да Recha далучыўся гітарыст Яўген Шурмей.
У снежні 2015 года музыкі прадстаўляюць свой першы альбом «Pierajnačyć», у які ўвайшлі песні, запісаныя ў 2010-2014 гадах[2].
У 2019 годзе гурт выдаў альбом «Žyvak» з канцэртнымі нумарамі за 10 гадоў.
У 2024 годзе Андрусь Такінданг выпусціў сольны альбом «Mir i supakoj».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзел у зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- «Песьні свабоды-3. Плошча імя Каліноўскага» (2007), трэк «Бацькаўшчына»
- «НезалежныЯ» (2008), трэк «Як сьпявала»
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Рэха» — беларускамоўная поп-музыка, якой у нас мала — артыкул у газеце «Наша Ніва»
- ↑ а б Лірычна-карчомны альбом Recha (+слухаць) / Experty.by
- ↑ Recha. Жывое і эталённае . tuzinfm.by (17 ліпеня 2019).