OS/2
OS/2 – серыя камп'ютарных аперацыйных сістэм, першапачаткова створаных Microsoft і IBM; далей распрацоўку вяла толькі IBM. Назва расшыфроўваецца як "Аперацыйная сістэма/2" (англ.: Operating System/2), таму што яна была прадстаўлена як частка "Personal System/2" (PS/2), выпушчанай IBM лінейкі персанальных камп'ютараў другога пакалення. Першая версія выйшла ў снежні 1987 года, мноства новых версій было выпушчана да снежня 2001 года.
OS/2 была задумана як пераемнік PC-DOS, які б працаваў у абароненым рэжыме. Характэрна, што асноўныя сістэмныя выклікі былі спраектаванымі падобнымі на выклікі MS-DOS; іх назвы пачынаюцца з "Dos", і можна было стварыць праграмы г.зв. "сямейнага рэжыму" (англ.: Family Mode): праграмы тэкставага рэжыму, якія могуць працаваць у абедзвюх сістэмах.[1] З-за такой спадчыны, OS/2 дзейнічае шмат у чым падобна на Unix, Xenix і Windows NT.
OS/2 больш не прадаецца кампаніяй IBM, а стандартная падтрымка OS/2 з боку IBM была спынена 31 снежня 2006 г.[2]
Зноскі
- ↑ Michal Necasek. OS/2 1.3: Ten Years Ago(недаступная спасылка). The History of OS/2 (8 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2007. Праверана 19 жніўня 2012.
- ↑ IBM. Changes in support for IBM OS/2 Warp 4 and OS/2 Warp Server for e-business(недаступная спасылка). ibm.com (12 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2006. Праверана 11 студзеня 2022.