Перайсці да зместу

Nad Świsłoczą

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nad Świsłoczą
Арыгінальная
назва
польск.: Nad Świsłoczą
Тып перыядычнае выданне[d] і часопіс
Краіна
Заснавана чэрвень 1912
Спыненне публікацый 21 лістапада 1914
Мова польская
Галоўны офіс
Тыраж

Nad Świsłoczą (бел.: Над Свіслаччу) — польскі інфармацыйны, публіцыстычны і літаратурны часопіс, які выдаваўся ў 1912—1914 гады ў Мінску, спачатку асобнымі нумарамі нерэгулярна, а пазней штотыднёва; акцэнтаваў увагу на лакальнай тэматыцы і падтрымцы польскай культуры на Міншчыне; было выдадзена 8 штодзённых і 6 штотыднёвых нумароў, з якіх апошні быў у цэлым канфіскаваны расійскімі ўладамі.

Абставіны заснавання

[правіць | правіць зыходнік]

Як вынік рэвалюцыі 1905 года ў Расіі адбылася лібэралізацыя права ў галіне друку. Царскі загад 24 лістапада 1905 года ліквідаваў між іншага прэвентыўную цэнзуру прэсы, якая выдавалася ў гарадах, а таксама легалізаваў выданне яе на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. Палякі, якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэтую магчымасць перш за ўсё ў Вільні. У Мінску выданне польскамоўнай прэсы сустракалася з цяжкасцямі і развівалася павольна. Прычынай з'яўлялася малая цікавасць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргументавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, якая выдаецца ў Вільні[1]. У гэтых умовах польскамоўныя выданні ў Мінску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і асобнымі нумарамі. Гэтыя другія выдаваліся, як правіла, у пэрыяд, калі павялічвалася актыўнасць польскай супольнасці ў гэтым горадзе, напрыклад, у час з'ездаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[2].

Асобныя нумары

[правіць | правіць зыходнік]

Адным з выданняў было «Nad Świsłoczą». Яе галоўным рэдактарам быў Уладзімір Двожачак[2], польскі дзеяч народжаны ў Царстве Польскім, які жыў у Мінску з красавіка 1905 года. Ён быў прыхільнікам польскай нацыяналістычнай Нацыянальнай дэмакратыі («Эндэцыі») і быў непапулярны пасярод элітаў Мінску[3]. Выдаючы гэты часопіс, ён кіраваўся мэтай узняць пасярод мінскай польскай супольнасці свядомасць неабходнасці стварэння мясцовай польскамоўнай прэсы. Змагаўся таксама з разпаўсюджаным правілам пазбягаць лакальнай тэматыкі. «Nad Świsłoczą» мела інфармацыйную і публіцыстычную функцыю. Дамінавалі ў ім артыкулы наконт дзейнасці польскіх арганізацый Мінска і наваколля, як правіла ў крытычным тоне. Выданне таксама заклікала між іншым да захоўвання польскай ідэнтычнасці, напрыклад ў кастрычніцкім нумары 1913 года, у артыкуле Swój, Swój do swego! заахвочалі рабіць пакупкі ў польскіх крамах, а ў майскім нумары 1914 года ў артыкуле Sprawy wyznaniowe пісалі пра цяжкасці, якія стваралі расійскія ўлады людзям, хацеўшым змяніць веравызнанне[2]. У 1914 годзе ў часопісе «Nad Świsłoczą» надрукавалі каляндар, у якім знаходзілася інфармацыя наконт жыцця Мінскай губерні[4]. Агулам ад чэрвеня 1912 да мая 1914 года выйшла 8 нумароў гэтага часопісу[2].

12 (25) кастрычніка 1914 года «Nad Świsłoczą» пачаў выходзіць штотыднёва. Разам з гэтым ён атрымаў падтытул: Tygodnik. Organ polityczny, społeczny i literacki poświęcony sprawom Ziemi Mińskiej i Mohylewskiej (бел.: Тыднёвік. Палітычны, грамадcкі і літаратурны орган, прысвечаны справам Мінскай і Магілёўскай зямель). Яго галоўным рэдактарам застаўся Уладзімір Двожачак. Часопіс меў лакальны і правінцыйны характар, а скіраваны быў да палякаў, якія жылі на Міншчыне і Магілёўшчыне. Рэдакцыя дэкларавала прэзэнтацыю каталіцкай, польскай і беспартыйнай праграмы. Разам з гэтым падкрэслівала неабходнасць нацыянальнага салідарызму, таму ў часопісе друкаваліся толькі тыя артыкулы, якія мелі на ўвазе карысць польскай справы, адхіляліся тыя, што мелі змест антыпольскага характару і такія, якія ўзбуджалі беспадарак у розумах грамадства. Адной з такіх тэм палічылі пытанне беларускага нацыянальнага адрадження. У рэдакцыйным артыкуле ў першым нумары напісалі, што беларускае пытанне падымаецца штучна, гэта толькі нацыянальная фікцыя[2].

У штотыднёвіку з'яўляліся артыкулы, якія каментавалі дзейнасць польскіх арганізацый у Мінску, такіх, як Польскае Гімнастычнае Таварыства «Сокал» або Польскае таварыства «Асвета». Пісалі таксама пра жыццё польскай супольнасці, прэзентавалі статыстыкі наконт удзелу палякаў ў аграрнай і прамысловай прадукцыі края[2]. Публікавалі таксама літаратурную творчасць мінскіх палякаў, галоўным чынам С. Вяжбіцкага[5].

Часопіс, які адкрыта дэклараваў барацьбу за польскія інтарэсы на былых тэрыторыях Рэчы Паспалітай, сустракаўся з нэгатыўным стаўленнем з боку расійскай улады. 15 кастрычніка 1914 года цэнзар Дашкевіч у сваім рапарце палічыў, што артыкулы Białorusini, Z sądów і Pomoc dla Królestwa, якія былі надрукаваныя ў пятым нумары штотыднёвіка, былі напісаныя ў шавіністычным польскім стылі. На аснове таго 20 кастрычніка часопіс «Nad Świsłoczą» быў зачынены, а ўвесь тыраж шостага нумару быў канфіскаваны[5].

Пасля ліквідацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пася зачынення тыднёвіка «Nad Świsłoczą», Уладзімір Двожачак не адмовіўся ад дзейнасці ў галіне польскай прэсы ў Мінску. Ужо ў пачатку студзеня 1915 года яго жонка, Марыя, складала просьбу на дазвол выдаваць новы тыднёвік пад тытулам «Погонь» (бел.: Пагоня). Першы нумар часопісу выйшаў 7 сакавіка 1915 года[5].

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 49.
  2. а б в г д е Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 54.
  3. Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 52.
  4. Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 53.
  5. а б в Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 55.
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.