Microsoft Azure
Microsoft Azure | |
---|---|
![]() | |
Тып | воблачныя вылічэнні, platform as a service[d], infrastructure as a service[d] і hyperscaler[d] |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Аперацыйная сістэма | Windows, Linux, Android і IOS |
Першы выпуск | 1 лютага 2010 |
Сайт | azure.microsoft.com (англ.) |
Microsoft Azure або проста Azure — платформа воблачных вылічэнняў, створаная кампаніяй Microsoft. Прапануе глабальную інфраструктуру захавання даных, распрацоўкі праграм і кіравання імі для прыватных асоб, кампаній і дзяржаўных органаў.
Першая версія Azure была прадстаўлена на канферэнцыі Professional Developers Conference у кастрычніку 2008 года пад кодавай назвай «Праект Чырвоны Сабака»[1]. Праект быў афіцыйна запушчаны як Windows Azure у лютым 2010 года і пазней перайменаваны ў Microsoft Azure 25 сакавіка 2014 года[2][3].
Azure прапануе больш за 600 сэрвісаў з выкарыстаннем мадэляў SaaS, IaaS, PaaS і г.д.[4] Сярод іх сэрвіс віртуальных машын Azure Vitual Machines, сэрвіс хостынга вэб-сайтаў Azure Web Sites, сэрвіс ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Microsoft Entra ID, сэрвісы баз даных Azure SQL Database і Azure Cosmos DB і многія іншыя.
Azure можа забяспечыць узровень абслугоўвання (SLA), які гарантуе 99,9 % даступнасці для праграм і даных, размешчаных на платформе[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Abandy, Roosevelt (Aug 24, 2022). "The History of Microsoft Azure". Microsoft Tech Community [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала August 1, 2023. Праверана August 1, 2023.
- ↑ Tharakan, Anya George (October 20, 2016). "Microsoft shares hit high as cloud business flies above estimates". Reuters. Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала June 26, 2018. Праверана October 21, 2016.
- ↑ Upcoming Name Change for Windows Azure(недаступная спасылка). Microsoft Azure (24 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы July 26, 2018. Праверана August 29, 2016.
- ↑ Directory of Azure Cloud Services | Microsoft Azure . azure.microsoft.com. Архівавана з першакрыніцы May 11, 2023. Праверана May 9, 2023.
- ↑ Azure Service Level Agreements . Microsoft Azure SLA.