Katmerciler Hızır
Выгляд
Katmerciler Hızır |
---|
Katmerciler Hızır — сямейства бронеаўтамабіляў класа MRAP, распрацаванае і выраблянае турэцкай кампаніяй Katmerciler. Здольны перавозіць да дзевяці чалавек асабістага складу[1].
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]- Ateş — варыянт для памежнага патрулявання і разведкі[2], эксплуатуецца сухапутнымі войскамі Турцыі. Уяўляе сабой бронеаўтамабіль з колавай формулай 4x4, інтэграваны з высокатэхналагічнымі разведвальнымі сістэмамі вытворчасці кампаніі Aselsan[3], сістэмамі назірання і радарам маніторынгу навакольнага асяроддзя[4]. Ateş можа выконваць задачы разведкі і назірання ў дзённых і начных умовах з далёкасцю да 40 км. Можа перавозіць да шасці чалавек асабістага складу, у тым ліку вадзіцеля і камандзіра[4].
- Hızır II (або Hızır 2) быў прадстаўлены на выставе IDEF defence expo ў жніўні 2021 года[5]. Адрозніваецца змененым дызайнам экстэр’ера, двума бакавымі дзвярыма замест чатырох, павялічанай ёмістасцю экіпажа (да чатырнаццаці чалавек у параўнанні з дзевяццю ў Hızır I) дзякуючы новай канфігурацыі сядзенняў у пасажырскім салоне, рампай замест ворных дзвярэй на папярэдняй мадэлі, павялічаны паліўны бак і палепшаная сістэма кандыцыянавання паветра[6].
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]- Турцыя: 57 бронемашын Hızır 4x4 Ateş у Сухапутных войсках[7]
- Кенія: 118 бронемашын Hızır 4x4[8][9]
- Уругвай: 1 адзінка Hızır 4x4 Ateş, выкарыстоўвалася ў Зоне Сіл ААН па назіранні за раз’яднанні[10][11]
- Гамбія: 20 бронемашын Hızır 4x4[12][13]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Products ___ Katmerciler . www.katmerciler.com.tr. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Products ___ Katmerciler . www.katmerciler.com.tr. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ observer sub system . Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Alemdar. Katmerciler ve Aselsan güvenlik güçlerine 'ATEŞ' teslimatlarını tamamladı (тур.). DefenceTurk (4 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2020. Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Katmerciler at IDEF'21 Exhibition with Four Armored Vehicles, Two of which were Introduced for the First Time . Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
- ↑ Commercial Vehicles ___ Katmerciler . Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
- ↑ "Katmerciler ve Aselsan güvenlik güçlerine 'ATEŞ' teslimatlarını tamamladı". Defence Turk. Архівавана з арыгінала 2020-05-08. Праверана 2020-05-04.
- ↑ Turkish Hizir vehicles exported to East Africa (англ.). Janes.com. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ KDF to buy 118 top military vehicles to fight al Shabaab(нявызн.). The Star. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ El Ejército Uruguayo incorpora dos blindados turcos Katmerciler en el Golán-noticia defensa.com - Noticias Defensa informacion de las fuerzas armadas de uruguay . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
- ↑ El Ejército de Uruguay recibe dos blindados para su despliegue en Siria . Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
- ↑ GAMBIA : Banjul orders Turkish Katmerciler APCs to bolster its peacekeeping contingents - 24/08/2021 (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.
- ↑ Gambiya Ordusu'na HIZIR zırhlı araç teslimatı (17 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 2 ліпеня 2023.