ISM Універсітэт кіравання і эканомікі
ISM Універсітэт кіравання і эканомікі | |
---|---|
літ.: ISM Vadybos ir ekonomikos universitetas | |
Арыгінальная назва | літ.: ISM Vadybos ir ekonomikos universitetas |
Міжнародная назва | англ.: ISM University of Management and Economics |
Заснаваны | 1999 |
Тып | прыватная ВНУ |
Студэнты | 1 800 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вільнюс і Каўнас |
Сайт | ism.lt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ISM Універсітэт кіравання і эканомікі (літ.: ISM Vadybos ir ekonomikos universitetas) — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа прапануе адукацыйныя праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і паслядыпломнай адукацыі ў галіне бізнесу, менеджменту і эканомікі. Была заснавана ў Каўнасе ў 1999 годзе як першая прыватная навучальная ўстанова менеджарскай адукацыі ў Літве.
Асноўнымі заснавальнікамі з’яўляюцца Нарвежская бізнес-школа і Нарвежскі фонд прамысловага і рэгіянальнага развіцця. Папярэднікам універсітэта быў цэнтр адукацыі і трэнінгаў для літоўскіх бізнесменаў і менеджэраў.
Сёння ўніверсітэт знаходзіцца ў Старым горадзе Вільнюса. Сядзіба ўстановы размешчана ў гістарычным будынку былога Базыльянскага манастыра XIV стагоддзя. Комплекс будынкаў быў адрамантаваны з улікам іх гістарычнай каштоўнасці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.