Перайсці да зместу

GnuPG

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

GNU Privacy Guard, GnuPG, GPG — вольная альтэрнатыва набору крыптаграфічнага ПЗ PGP пад ліцэнзіяй GNU General Public License. з’яўляецца часткай праекту GNU, атрымала гранты ад нямецкіх уладаў. GnuPG цалкам сумяшчальны са стандартам IETF OpenPGP. Бягучыя версіі GnuPG маюць магчымасць узаемадзейнічаць з PGP і іншымі OpenPGP-сумяшчальнымі сістэмамі ў рэжыме сумяшчальнасці. GnuPG дазваляе шыфраваць і падпісваць дадзеныя ў мэтах бяспечнага захоўвання і перадачы інфармацыі.

Першапачаткова GnuPG быў створаны Вернерам Кохам (ням.: Werner Koch). Версія 1.0.0 была выпушчана 7 верасня 1999 г. Нямецкае міністэрства Эканомікі і Тэхналогій прафінансавала развіццё дакументацыі і партаванне на АС Microsoft Windows у 2000 годзе.

1 жніўня 2006 года выйшла версія 1.4.5, а 13 лістапада 2006 года — версія 2.0. Галіны абедзвюх версій GnuPG будуць існаваць і распрацоўвацца асобна і паралельна. 6 снежня 2006 года выйшла абнаўленне 1.4.6, а 2 лютага 2007 года — абнаўленне 2.0.2.

Асаблівасці GnuPG

[правіць | правіць зыходнік]
  • Поўная альтэрнатыва PGP.
  • Не выкарыстоўвае патэнтаваныя алгарытмы.
  • Распаўсюджваецца пад GNU General Public License.
  • Поўная рэалізацыя OpenPGP (RFC2440).
  • Расшыфроўка і аўтэнтыфікацыя паведамленняў, зашыфраваных пры дапамозе PGP 5, 6 и 7.
  • Падтрымка электроннага лічбавага подпісу з дапамогай алгарытмаў ElGamal, DSA, RSA і хэш-функцый MD5, SHA-1, RIPE-MD-160 і TIGER.
  • Праца з асіметрычным шыфраваннем ElGamal і RSA (даўжыня ключа з 1024 да 4096 біт)
  • Падтрымка блокавых алгарытмаў сіметрычнага шыфравання AES, 3DES, Blowfish, Twofish, CAST5, а таксама IDEA з дапамогай плагіна.
  • Лёгкая рэалізацыя новых алгарытмаў пры дапамозе дадатковых модуляў.
  • Падтрымка пратэрмінаваных ключоў і подпісаў.
  • Інтэграваная падтрымка HKP сервераў ключоў.

Выкарыстанне GnuPG

[правіць | правіць зыходнік]

GnuPG — ПЗ, якое часта ўсталёўваецца ў вольных АС, напрыклад: GNU/Linux, FreeBSD, OpenBSD і NetBSD.

Нягледзячы на тое, што стандартным інтэрфейсам з’яўляецца камандны радок, існуюць розныя дадатковыя інтэрфейсы, напрыклад, GnuPG інтэграваны ў KMail і Evolution (графічныя кліенты электроннай пошты). Механізм плагінаў цалкам сумяшчальны са стандартам OpenPGP.

Пры дапамозе пашырэння Enigmail GnuPG працуе ў паштовым кліенце Mozilla Thunderbird для шыфравання і аўтэнтыфікацыі паведамленняў. Таксама падтрымку GnuPG маюць кліенты The Bat! і Gnus.

Для шыфравання і падпісвання электронных лістоў можна выкарыстоўваць GnuPG разам з любым паштовым кліентам, працуючым праз пратаколы POP3, IMAP4, SMTP пры дапамозе праграмы GPGRelay.

Акрамя гэтага, карыстаючыся дадатковымі плагінамі GnuPG ці SecureIM, можна шыфраваць паведамленні праз GnuPG падчас карыстання кліентам сетак хуткіх паведамленняў Miranda IM.

GnuPG падтрымліваецца Jabber-кліентамі Psi і Gajim.

У 2005 годзе кампаніі G10 Code Intevation стварылі Gpg4win[1] — праграмны набор, які ўключае GnuPG для Windows, WinPT, Gnu Privacy Assistant і плагіны GnuPG для правадніка Windows і Outlook.

Зноскі

  1. Gpg4win (англ.)