З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eresus cinnaberinus (раней Eresus niger) — від павукоў рода Eresus сямейства Eresidae.
Самцы да 11 мм у даўжыню, самкі могуць дасягаць да 20 мм. Самцы маюць чорную галавагрудзь і ярка чырвонае брушка з чатырма чорнымі кропкамі (часам з белай падшэўкай), якія нагадваюць афарбоўку божай кароўкі. Ногі чорныя, у белых палосах, заднія ногі часткова чырвоныя. Самкі пакрыты чорнымі з белым валаскамі, толькі наперадзе часам жоўтымі.
Гэты від аддае перавагу сонечным, сухім месцам і шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе.
Зноскі