eMedicine
eMedicine — адкрытая база даных медыцынскай інфармацыі. Заснавана ў 1996 двума дактарамі Scott Plantz і Richard Lavely. Складаецца з апісанняў прыкладна 6500 захворванняў, складзеных экспертнымі групамі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У тэматычных раздзелах апісваецца каля 6500 захворванняў і паталагічных станаў, якія пакрываюць практычна ўсе вобласці клінічнай медыцыны. Публікуюцца матэрыялы па 59 медыцынскіх спецыяльнасцях. Усе публікацыі праходзяць 4 узроўні рэцэнзавання і дадатковы фармацэўтычны агляд.
Прыкладна 10000 урачоў, аўтараў і рэдактараў з усяго свету ўдзельнічаюць у складанні зместу базы. Усе артыкулы рэгулярна абнаўляюцца з выкарыстаннем спецыяльна распрацаванай для eMedicine сістэмы кіравання сайтам. Аўдыторыя eMedicine складаецца з чытачоў з прыблізна 120 краін свету.
Абнаўленні апублікаваных матэрыялаў адбываюцца рэгулярна па меры з’яўлення новых даных. У кожным раздзеле паказана дата апошняй мадыфікацыі артыкула.
Карпаратыўная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2006 eMedicine была прададзена WebMD. Галаўны офіс eMedicine размешчаны ў Амасе, штат Небраска. Офіс карпарацыі размешчаны ў Нью-Ёрку.