Перайсці да зместу

DisplayPort

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабель DisplayPort
Раздым DisplayPort

DisplayPort — стандарт сігнальнага інтэрфейсу для лічбавых дысплеяў. Прыняты VESA (Video Electronics Standard Association) у траўні 2006, версія 1.1 прынята 2 красавіка 2007 года, а версія 1.2 прынята 7 студзеня 2010. DisplayPort прапануецца да выкарыстання ў якасці найбольш сучаснага інтэрфейсу злучэння аўдыё і відэаапаратуры, у першую чаргу для злучэння камп’ютара з дысплеем, ці камп’ютара і сістэм хатняга кінатэатру.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

DisplayPort падтрымлівае HDCP версіі 1.3 і мае прапускную здольнасць удвая большую, чым Dual-Link DVI, нізкае напружанне сілкавання і малыя знешнія наводкі. Памеры раздыма Mini DisplayPort у 10 разоў меншыя, чым у стандартнага раздыма DVI[1].

Тэхналогія, рэалізаваная ў DisplayPort, дазваляе перадаваць адначасова як графічныя, так і аўдыё сігналы. Асноўнае адрозненне ад HDMI — трошкі шырэйшы канал для перадачы інфармацыі (10,8 Гбіт/с замест 10,2 Гбит/с). Максімальная даўжыня кабелю DisplayPort складае 15 метраў[2]. Замест HDCP, абароны ад капіявання ў HDMI, будзе рэалізавана тэхналогія DPCP (англ.: DisplayPort Content Protection), заснаваная на 128-бітным AES шыфраванні.

DisplayPort 1.2 мае максімальную хуткасць перадачы інфармацыі 21,6 Гбіт/с на адлегласць да 3 метраў, што больш, чым HDMI Type B (2x10,2 Гбіт/c). Таксама падтрымліваецца некалькі незалежных струменяў, прапускная здольнасць дапаможнага каналу ў стандарце павялічана з 1 да 720 Мбіт/с.

Такім чынам, праз інтэрфейс DisplayPort 1.2 можна далучыць да двух манітораў, з вывадам выявы памерам 2560 х 1600 пунктаў з частатой 60 Гц, альбо да чатырох манітораў з разрозненнем 1920 х 1200 пунктаў. Пры ўжыванні адзінкавага манітора падтрыманае разрозненне дасягае да 3840 х 2400 пунктаў за частатой 60 Гц, манітор з падтрымкай частаты абнаўлення 120 Гц падтрымліваецца пры разрозненні да 2560 х 1600 пунктаў. Гэта дазваляе стандарту DisplayPort 1.2 працаваць з тэхналогіямі стварэння стэрэаскапічнай выявы[3].

Першыя камп’ютары і маніторы з падтрымкай DisplayPort паступілі ў продаж ужо ў 2008 годзе.

Да лета 2011 года DisplayPort (з паменшанымі ў памеры раздымамі Mini DisplayPort) з’яўляўся стандартам для новых прадуктаў сямейства Apple Macintosh. Маніторы Apple LED Cinema Display падтрымлівалі выключна ўваход DisplayPort. Камп’ютары MacBook, MacBook Pro, MacBook Air мелі выхад DisplayPort, да якога праз спецыяльны адаптар можа таксама далучацца манітор DVI альбо VGA. Камп’ютары Mac mini мелі выхады DisplayPort і DVI. Мадэлі, пачынаючы з 2010 года, мелі выхады HDMI і MiniDisplayPort. На цяперашні час Mini DisplayPort заменены на аналагічны выглядам раздым Thunderbolt, які з’яўляецца адваротна сумяшчальным з ім, аднак прапануе значна большыя магчымасці для ўжывання.

DisplayPort падтрымліваюць такія вядомыя вытворцы як Acer, AMD, ASUS, Apple, Analogix, ASRock, BENQ, Dell, Fujitsu, Genesis Microchip, Gigabyte, Hewlett-Packard, Hosiden Corporation, Intel, Integrated Device Technology, Lenovo, LG, Luxtera, Molex, NEC, Nvidia, NXP Semiconductors, Palit, Parade Technologies, Philips, Quantum Data, Samsung, Texas Instruments і Tyco Electronics.

Адрозненні паміж DisplayPort і HDMI

[правіць | правіць зыходнік]
  • DisplayPort не патрабуе якіх-небудзь выплат[4], у той час як вытворцы прылад з HDMI аплачваюць мінімум 4 цэнты за кожную прыладу (15 цэнтаў, калі не ўказаны лагатып HDMI на прадукце і ў рэкламных матэрыялах)[5].

Фатаграфія раздымаў

Зноскі

  1. DisplayPort: What you need to know
  2. FAQ па DisplayPort
  3. VESA одобряет стандарт DisplayPort 1.2
  4. DisplayPort Technical Overview Архівавана 26 ліпеня 2011.
  5. "Пагадненне аб ужыванні HDMI". HDMI.org. Архівавана з арыгінала 18 снежня 2008. Праверана 2010-02-07.