BMW 335
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (4‑месн.) 4‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[1] |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер |
BMW 335 — самы вялікі і самы моцны аўтамабіль кампаніі BMW вышэйшага сярэдняга класа даваеннага часу (1939—1941). Дадзеная мадэль перапыніла доўгае дамініраванне ў гэтым класе машын мадэляў 320 і 340 Mercedes-Benz.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Поспех мадэлі 1936 года BMW 326 падштурхнуў вытворцу спраектаваць большы аўтамабіль з падобнымі характарыстыкамі і камплектуючымі. Тады паралельна распрацоўвалася мадэль BMW 337[3] з даўжэйшым на 136 мм шасі, магутным маторам R6 аб'ёмам 3,5 л і магутнасцю 90 к. с., якія перайшлі да мадэлі 335. З корпусам класа Пульман гэта быў аўтамабіль класа люкс, які з-за пачатку Другой сусветнай вайны не дачакаўся серыйнай вытворчасці. Калі рухавік з мадэлі 326 выкарыстоўваўся ў пасляваенны час на BMW 501/502, то рухавік для 335/337 мадэляў больш не рабілі, перайшоўшы да новай мадэлі рухавіка R6. Канструкцыя BMW 335 у асноўным паўтарала мадэль 326, толькі з-за выкарыстання больш цяжкага і моцнага матора была павелічана колавая база, падоўжылі маторны адсек і ўзмацнілі пярэднюю падвеску і трансмісію[4]. Мадэль развівала хуткасць 145 км/г[5]. Прататып BMW 335 прадставілі ў 1938 годзе на Лонданскім аўтасалоне, дзе на рынку Брытанскай імперыі машыны BMW з 1934[1] года прасоўвала кампанія Frazer Nash[1][6]. Дызайнер BMW 335 Фрыц фідлер будзе працаваць у ёй ў пасляваенны час.
BMW 335 выпускаўся з кузавамі 4-дзверны седан (7850 райхсмарак), 2- (9050 райхсмарак) і 4-дзверны кабрыялет[1].
Вайна пачалася праз пару месяцаў пасля пачатку серыйнай вытворчасці, што моцна паўплывала на продаж. Было прададзена каля 410 экзэмпляраў BMW 335, якія сёння адносяць да рарытэтных аўтамашын.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
- BMW (Hrsg.): Der 3,5 Liter BMW – eine neue Höchstleistung. Ein autobahn-dauerfester Schszylinder mit 90 PS Leistung,145 km /Std. Höchst- und 135 km /Std. Autobahn-Dauergeschwindigkeit!. In: BMW Blätter. Nr. 34, München Februar 1939, S. 2–4 (Hausmitteilungen der Bayerischen Motoren-Werke AG, PDF, abgerufen am 8. Juli 2014) (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Baumuster BMW 335(недаступная спасылка) (ням.)
Зноскі
- ↑ а б в г Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.
- ↑ 1939 BMW 335 . conceptcarz.com. Праверана 11 лютага 2008.
- ↑ BMW 337 (ням.)
- ↑ Hart, Roger (July 23, 2012). "A Taste of Luxury". Autoweek. 62 (15): 20–21. ISSN 0192-9674.
- ↑ Technical specifications of 1939 BMW 335 . carfolio.com. Архівавана з першакрыніцы 25 February 2008. Праверана 12 лютага 2008.
- ↑ Frazer Nash (ням.)
Аўтамабілі BMW, 1920-я–1960-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | 1920-я | 1930-я | 1940-я | 1950-я | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||||||||||
Аднацыліндравыя | Isetta 250/300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Апазітныя двухцыліндравыя | 600 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя чатырохцыліндравыя | Dixi 3/15/Dixi 3/15 DA/Dixi 3/15 DA1 | 3/15 DA2/ 3/15 DA4 | 3/20 | 309 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя шасціцыліндравыя | 303 | 315 | 329 | 320 | 321 | 321 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
326 | 326 | 340/340-2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
319 | 327 | 327 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
335 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
V8 | 501/502 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
503 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
507 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Wartburg DA3 | 315/1 | 319/1 | 328 |